Метрология и технические измерения отрасли: Лабораторный практикум, страница 30

Парадак правядзення вымярэнняў па паверцы ўльтрагукавога ўзроўнямера:

1. Уключыць блок сілкавання, упэўніўшыся ў правільна ўста-ноўленым напружанні (24 В);

2. Правесці каліброўку «Probe» на адлегласцях 0,25–1 м: выхадны токавы сігнал, роўны 4 мА, павінен адпавядаць узроўню 0,25 м, а сігнал 20 мА – узроўню 1 м. Праверыць прапарцыйнасць паказанняў у пунктах 0,5 і 0,75 м;

3. Правесці каліброўку зваротна прапарцыянальна ўзроўню: 4 мА – 1 м, 20 мА – 0,25 м і аналагічна праверыць адпаведнасць у пунктах 0,5 і 0,75 м.

Вымярэннем узроўню з дапамогай лінейкі вызначыць абса-лютную хібнасць паказанняў.

Метралагічныя характарыстыкі «Probe»:

- дыяпазон вымярэнняў - 0,25–5 м;

- вугал промня - 10°;

- выхадны сігнал - 4–20 мА;

- хібнасць - 0,25% верхняй мяжы вымярэнняў.

Зрабіць вывад аб магчымасці выкарыстання.

Адносную хібнасць і варыяцыю вызначаюць у токах дыяпазону вымярэння (узроўню), адпаведных ніжняму і верхняму лімітавым зна-чэнням і 4–5 значэнням пры прамым і зваротным ходзе. Вызначэнне адноснай хібнасці праводзіцца шляхам параўнання сапраўдных зна-чэнняў выхаднога сігналу з таблічнымі. За абсалютную хібнасць пры-маюць найбольшую з атрыманых значэнняў хібнасці.

Адносная хібнасць вызначаецца па формуле

, дзе Рл – значэнне выхаднога сігналу, атрыманага падчас лабараторнай работы; Ртабл – сапраўднае значэнне выхаднога сігналу.

Варыяцыя V вызначаецца па формуле

, дзе S1 – сапраўднае значэнне выхаднога сігналу, адпаведнае павя-раемай велічыні пры прамым ходзе; S' – сапраўднае значэнне выхад-нога сігналу, адпаведнае павяраемай велічыні пры прамым ходзе.

10.2. Змест справаздачы

Справаздача павінна ўключаць: кароткі змест ўтрыманне рабо-ты, тэхнічныя і метралагічныя характарыстыкі сродкаў вымярэння і паверкі, прынцыповыя схемы ўзроўнямераў; эксперыментальныя да-ныя па вызначэнню абсалютнай хібнасці ўзроўнямераў і варыяцыі; статычныя залежнасці выхаднога сігналу ад уваходнага.


Лабараторная работа № 11

ДАСЛЕДАВАННЕ МЕТРАЛАГІЧНЫХХАРАКТАРЫСТЫК ПЕРАЎВАРАЛЬНІКАЎРОДУ СІГНАЛАЎ

Мэта работы: азнаямленне з прынцыпам дзеяння і канструк-цыяй пнеўмаэлектрычных пераўтваральнікаў; азначэнне іх метрала-гічных характарыстык.

11.1. Агульныя звесткі

Пераўтваральнік пнеўмаэлектрычны тыпу ПЭ-55М пераўтварае уніфікаваны пнеўматычны бесперапынны сігнал (ад 0,02 МПа да 0,1 МПа) ва уніфікаваны электрычны бесперапынны сігнал (ад 0 да 5 мА), прызначаны для сувязі пнеўматычных аналагавых прыбораў і прылад з электрычнымі машынамі і электрычнымі прыборамі.

Канструктыўна прыбор аформлены ў выглядзе асобнага герме-тызаванага блока і складаецца з наступных асноўных вузлоў: манамет-рычная спружына (I), блок гальванометра (II) і электронны блок (III), які сабраны на плаце.

Электрычная прынцыповая схема прыбора прыведзена на мал. 11.1.

Дадзены ПЭП працуе па прынцыпу кампенсавання момантаў сіл. Ператваральны  пнеўматычны сігнал Рувах паступае ў трубчастую спружыну 1 (мал. 11.2), якая пад дзеяннем ціску  раскручваецца. Яе свабодны канец перамяшчаецца ўверх і расцягвае спружыну 2. Расцяжэнне апошняй выклікае з’яўленне сілы R1, якая перадаецца рычагу 3. Сіла R1 стварае на ім момант М1, які імкнецца павярнуць рычаг 3 вакол пункта O. На канцы рычага ўмацаваны металічны сцяжок 4, які пры павароце рычага набліжаецца да плоскай шпулькі 5. Перамяшчэнне яго змяняе параметры рэзананснага контура (L1, С1) генератара, сабранага на транзістары Т1, з прычыны чаго змяняецца ступень сувязі паміж контурамі (L1, C1) і (L2, C4). Пры гэтым змя-няецца велічыня сталай складаючай сігналу на рэзістары R2. Сталая напружанне ўзмацняецца пры дапамозе маставога ўзмацняльнага каскада, які складаецца з транзістара Т2 і рэзістараў R6, R10, R11.

Гальванометр працуе наступным чынам. У дыяганаль маста пас-лядоўна ўключаецца нагрузка R8 і шпулька адмоўнай зваротнай сувязі L4, умацаваная на рычагу і змешчаная ў поле сталага магніта. Пры працяканні па шпульцы сталага току вакол яе ўзнікае сталае па накірунку электрамагнітнае поле, якое ўзаемадзейнічае з полем сталага магніта 7. Пры гэтым на шпульку L4, злучаную з рычагом 3, дзейнічае сіла Rзс.