Адначасова пачаліся масавыя расстрэлы і мірнага насельнiцтва. У горадзе быў створаны філіял перасыльнага лагера ваеннапалонных «Дулаг-121». Умовы жыцця ў ім нічым не адрозніваліся ад умоў у цэнтральным лагеры. Здзекі над людзьмi пачыналіся з часу іх паланення. Жылі яны ў халодных памяшканнях, спалі на сырой зямлі. Адсутнічала пастаяннае забеспячэнне харчовымі прадуктамі. Часта страву варылі ў нямытых катлах і невядома з чаго. Часцей за ўсё гэта была вада і гнілыя буракі. Ежу ат-рымлівалі хто ў што: у кацялкі, калі яны былі, у кансервавыя банкі, а то і проста ў пілотку. На тэрыторыі лагера не засталося ніякай расліннасці. Часам фашысты кідалі ваеннапалонным праз плот скарынкі хлеба, гнілую агародніну. Калі галодныя накідваліся на гэтыя адкіды, фашысты над імі здзекаваліся. Часта гэта відовішча заканчвалася расправай з вязнямі, а то і расстрэлам іх з кулямётаў нібыта з прычыны парушэння правапарадку.
Многія палонныя былі цяжка хворымі. Смерць касіла іх сотнямі. Штабелі мёртвых людзей не прыбіраліся часам па 2—3 дні. Адтуль часта даносіліся стогны, бо ў лiк памёршых нярэдка траплялі проста слабыя ад голаду людзі.
Ў выключна цяжкім становішчы аказалася гарадское насельніцтва. У загадах мясцовых камендантаў неаднаразова падкрэслівалася, што гараджане, якія нідзе не працуюць, павінны самі забяспечваць сябе прадуктамі. Да таго ж мірнае насельніцтва абкладалася непамернымі падаткамі.
Камандаванне фашысцкіх войск, спадзяваючыся на iмгненную вайну, апранула сваіх салдат на дзіва лёгка. Але наступалі халады, салдаты вермахта замярзалі. Каб выратаваць іх ад пагібелі, акупацыйныя ўлады аб'явілі збор цёплых рэчаў і абутку сярод насельшцтва. Але справа гэтая была безнадзейная. Падпольшчыкі тлумачылі жыхарам сутнасць такіх збораў і заклікалі народ не апранаць і не абуваць сваіх ворагаў. Тады фашысты сфарміравалі спецыяльныя каманды, якія абыходзілі дамы грамадзян і заібіралі там усё, што трапляла пад рукі: вопратку, абутак, прадукты, фураж. Справа даходзіла да таго, што людзей распраналі прама на вуліцы.
Цяжка даводзілася і тым, хто працаваў на прамысловых прад-прыемствах. Рабочы дзень складаў там да 10—12 гадзін у суткі. За нейкае дробязнае непаслушэнства ці незадаволенасць «новым парадкам» рабочых саджалі ў турму, а часта і расстрэльвалі без усялякай прычыны.
Праводзіліся масавыя расстрэлы рабочых у двары турмы, на 9-ым кіламетры шашы Гомель—Чарнігаў, на 3-ім і 6-ым кіламетрах Рэчыцкай шашы, у лесе ля вёскі Лешчынец і іншых месцах. А пачынаючы з кастрычніка месяца 1941 года, спецкаманды «вылаўлівалі» яўрэйскае насельніцтва, што пражывала ў горадзе ці бліжэйшых да яго населеных пунктах. Схопленых заключалі ў гета, што знаходзіліся ў Манастырку і Навабеліцы, а часта расстрэлівалі проста на месцы. Па сцвярджэнню саміх гітлераўцаў, толькі ў снежні 1941 года было расстраляна 2365 чалавек3.
ЗАРАДЖЭННЕ ПАДПОЛЛЯ
Адначасова з работай па арганізацыі абароны Гомеля партыйныя і савецкія органы вялі руплівую падрыхтоўку да партызанскай і падполынай дзейнасці. У дырэктыве СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 года падкрэслівалася, што трэба ў занятых ворагам раёнах ствараць партызанскія атрады і дыверсійныя групы для барацьбы з часцямі варожай арміі, для рас-пальвання партызанскай вайны ўсюды і скрозь, для ўзрыву мастоў, дарог, псавання тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоў і г. д. У захопленых раёнах ствараць невыносныя ўмовы для варага і ўсіх яго памагатых, праследаваць і знішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы. У адпаведнасці з дырэктывай партыйныя, савецкія і камсамольскія органы горада праводзілі работу па стварэнню падполля і партызанскага атрада.
Вялікую ролю ў арганiзацыi і разгортванні барацьбы з акупантамі адыграла пастанова ЦК ВКП(б) ад 18 ліпеня 1941 года «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск», якая ўдакладніла напрамак дзейнасці і структуру падполля і партызанскіх атрадаў.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.