10 ліпеня 1941 года ўсе атрады народнага апалчэння, створаныя на прадпрыемствах і ў раёнах, былі аб'яднаны ў Гомельскі гарадскі полк народнага апалчэння. У яго ўвайшлі ўсе, хто мог насіць зброю: напрыклад, 55-гадовы машыніст Антан Лукіч Рубэнаў, старыя рабочыя Пятро Паткоўскі, Іван Пятрэнка, маладая настаўніца Раіса Школьнікава і інш. Полк налічваў 2200 байцоў. Камандзірам яго быў прызначаны начальнік аддзела ваеннага навучання абласнога савета Асаавіяхіма Ф. Я. Уткін, начальнiкам штаба — інструктар абласнога савета Асаавіяхіма А. М. Грыяько, камісарам — дырэктар абласнога драматычнага тэатра С. Р. Шчуцкі.
У пачатку жніўня вораг сканцэнтраваў на Гомельскім напрамку 25 дывізій, якія былі забяспечаны танкавымі і авіяцыйнымі злучэннямі. Горад штодзённа падвяргаўся масіраваным налётам фашысцкай авіяцыі.
3 вялікімі стратамі 13 жніўня вораг прарваўся да ст. Уза, затым заняў гарадскі пасёлак Уваравічы, вёску Пакалюбічы, набліжаючыся такiм чынам да Гомеля. Шэсць сутак войскі 67-га стралковага корпуса 21-й арміі і гомельскія апалчэнцы вялі смяротны бой з ворагам. Асабліва вылучыліся ў гэтым баі байцы народнага апалчэння — камісар другога батальёна М. М. Кунцэвіч (да вайны працаваў дырэктарам Гомельскага тэхнікума чыгунач-нага транспарта), кулямётчыкі А. I. Плюшч і С. С. Парахневіч, байцы ўзвода апалчэнцаў Д. О. Падлобмікава. Кароткая, але мужная, самаадданая барацьба апалчэнцаў каля сцен роднага горада натхняла гамяльчан на свяшчэнную барацьбу з ворагам, паклала пачатак гераічнай старонцы змагання партызан і падпольшчыкаў у тыле ворага. I хаця смерць вырвала з радоў барацьбітоў камандзіра палка народнага апалчэння Ф. Я. Уткіна, камісара батальёна М. М. Кунцэвіча, байцоў А. П. Гулевіча, I. В. Саўчанку, В. А. Аўрамава, Н. П. Чуйкіна і многіх іншых, абарона Гомеля паказала, наколькі яскрава ўсведамлялі апалчэнцы сваю гістарычную місію, свой грамадзянскі абавязак.
Звыш 80 тыеяч гітлераўскіх салдат і афіцэраў загінулі на Гомельскім напрамку. Вораг страціў болей 200 танкаў, каля 100 самалётаў, некалькі соцен кулямётаў, тысячы аўтамашын і многа іншай тэхнікі2.
Аднак, валодаючы значнай перавагай у жывой сіле і тэхніцы, нямецкія войскi прарвалі абарону і ў ноч з 19 на 20 жніўня 1941 года ўварваліся ў Гомель. Жудаснай была тая раніца 20 жніўня. Горад быў схаваны ў воблаках дыму, у многіх месцах шугалі пажары. Сляды хуткай эвакуацыі былі відаць паўсюдна. На вуліцах бялелі бланкі дакументаў, папкі з паперамі. У апусцелай друкарні ў спешцы былі рассыпаны шрыфты. На вуліцах, дваровых тэрыторыях асірацела стаяла пакарабачаная зброя, цягачы, кухні. Вакол іх валяліся штабныя скрынкі, сейфы, снарады. На чыгунцы дагаралі вагоны, дымілі цэхі заводаў «Гомсельмаш» і паравоза-вагонарамонтнага.
3 першых жа дзён акупанты наладзілі ў горадзе жорсткі тэрор, размясцілі свае шматлкія ваенныя і карныя ўстановы. Актыўна дзейнічалі штаб 221-й вартавой дывізіі (у будынку Школы № 27 на вул. Рагачоўскай), ваенна-палявая камендатура (па вул. Пралетарскай, 18), аддзяленне тайнай палявой паліцыі—ГФП-724 (на вуглу вуліц Пляханава і Палявой), група паліцыі бяспекі і СД (па вул. Сталярнай, 57), «Абвергрупа-315» (у доме Камуны па Камсамольскай вуліцы), абласное і гарадское ўпраўленні паліцыі (па Савецкай вуліцы), палявая жандармерыя (па Ветранай вуліцы) і г. д. Горад быў разбіты на 6 участкаў, у кожным з якіх было да 40 паліцэйскіх. На чыгуначным вузле дзейнічалі дадатковыя жандармскія і паліцэйскія ўправы. Уся гэтая вялізная сетка карных, ваенных, контрразведвальных органаў была накіравана на ліквідацыю самага нязначнага супраціўлення з боку насель-ніцтва.
3 дапамогай здраднікаў фашысты склалі спісы камуністаў і актыву і паэтапна расстрэльвалі іх. I гэта было не самаўпраўства тылавых часцей фашысцкіх войск, а загадзя прадуманая і спланаваная гітлераўскай клікай акцыя. У камуністах фашысты бачылі тых, хто стаяў на чале народа, узнімаў яго на барацьбу супраць акупантаў. У іх ліквідацыі фашысты бачылі шлях к хутчэйшаіму захопу тэрыторыі СССР, усіх нашых багаццяў, пераўтварэнню савецкіх людзей у сваіх пакорных рабоў.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.