ГОМЕЛЬ У ПОЛЫМІ ВАЙНЫ
Вайна... Памяць і боль перажытага. Гэта яна напамінае нам, як чэрвеньс-кім ранкам 1941 года, на золку, над гарадамі і сёламі Беларусі пачуліся першыя выбухі бомб. I як запалалі і будынкі, і хаты, і недаспелая збажына, і росныя сенажаці... Усяго праз месяц наш родны Гомель нельга было пазнаць: гарэлі цэлыя кварталы, над горадам кожныя 30—40 хвілін з'яўляліся новыя і новыя групы фашысцкіх самалётаў са смяротным грузам.
Абарончыя і наступальныя баі за Гомель вяліся ў невыносна цяжкіх умовах. Гiлсраўскае камандаванне, лічачы Маокоўскі напрамак (Мінск — Смаленск—Масква) галоўньм, накіравала на Беларусь самую моцную групоўку армій «Цэнтр». Жорсткія баі разгарэліся на палях Палесся, Міншчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчьшы. На пачатку ліпеня 1941 года танкавыя часці ворага захапілі Жлобін і Рагачоў і спрабавалі адразу ж фарсіраваць Днепр, але былі затрыманы часцямі Чырвонай Арміі. Адзіным буйным прамысловым і абласным цэнтрам, які яшчэ не захапіў вораг, заставаўся Гомель, куды ў першай палове ліпеня пераехалі Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі і ўрад рэспублікі і знаходзіліся тут да 18 жніўня 1941 года.
Ажыццяўляючы распрацаваную партыяй i ўрадам праграму адпору ворагу, выкладзеную ў дырэктыве СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 года, партыйныя і савецкія органы разгарнулі вялізную работу па мабілізацыі гамяльчан на барацьбу з ворагам. Гарадскі і раённыя камітэты партыі накіравалі значную колькасць партыйных і савецкіх работнікаў, прапагандыстаў і агітатараў на прадпрыемствы, у арганізацыі для тлумачальнай работы на месцах, аказання дапамогі і наладжвання абарончай работы сярод насельніцтва,
14 ліпеня 1941 года ў Доме палітасветы адбыўся сход абласнога партыйна-гаспадарчага актыву1. 3 дакладам аб задачах партыйных арганізацый вобласці па выканавню дырэктывы СНК СССР і ЦК ВКП(б) выступіў першы сакратар ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка. Сход падтрымаў праграму дзеянняў, вызначаную ў дакладзе, і заклікаў партыйныя арганізацыі, мясцовыя Саветы працоўных больш актыўна весці перабудову ўсёй работы на ваенны лад, узмацніць дапамогу фронту, рашуча і смела стаць на абарону Радзімы.
У горадзе паспяхова была ажыццёўлена мабілізацыя асоб прызыўнога ўзросту. 3 членаў ВКП(б) быў сфаріміраваны камуністычны батальён. Гомельскія прызыўнікі склалі касцяік 151-й стралковай дывізіі. 3 дабравольцаў была цалкам укамплектавана 17-я асобная дарожна-будаўнічая брыгада. Увесь аўтатрактарны парк, шмат прадуктаў, коней, фуражу былі перададзены ў фонд абароны. Школы, навучальныя ўстановы, бальніцы, інтэрнаты былі адведзены пад шпіталі і раскватараванне воінскіх часцей.
На другі дзень вайны пачалася перабудова прамысловасці на ваенныя рэльсы. Завод «Гомсельмаш» пачаў выпуск мін і мiнамётаў, завод імя С. М. Кірава і Навабеліцкі лесакамбінат — супрацьтанкавых мін, фабрыка «Везувій»—ручных гранат. На «Гомсельмашы» і іншых прадпрыемствах горада рамантавалася баявая тэхніка, ствараліся перадвіжныя рамонтныя базы.
Актывісты таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца арганізавалі курсы па падрыхтоўцы медыцынскіх сясцёр і санітараў. За кароткі тэрмін было падрыхтавана больш за 700 чалавек. Большасць з іх была накіравана на фронт з часцямі Чырвонай Арміі.
Тысячы гамяльчан працавалі на пабудове абарончых рубяжоў. Да сярэдзіны жніўня 1941 года было вырыта 400 км. супрацьтанкавых равоў, каля 600 км. траншэй. Горад быў апаясаны супрацьтанкавым ровам даўжынёй 28 км., на ўскраінах якога былі збудаваны завалы, надаўбні, дзоты, эскарныя супрацьтанкавыя нarpамаджэнні і інш.
У пачатку жніўня ў сувязі з набліжэннем фронту пачалася эвакуацыя абсталявання і іматэрыяльных каштоўнасцей з горада і вобласці. У кароткі тэрмін была забяспечана адпраўка ў тыл абсталявання прамысловых прадпрыемстваў, аўтамабільнага і воднага транспарту. Для аператыўнага кіраўніцтва эвакуацыяй быў створаны штаб на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама М. Я. Карасікам. Усяго было вывезена на ўсход краіны 42 найбольш буйных прамысловых прадпрыемствы, Аб маштабах гэтай работы можна меркаваць хаця б па такому факту: толькі для эвакуацыі абсталіявання станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава, «Гомсельмаша» і паравоза-вагонарамонтнага завода спатрэбілася больш за 2,5 тыс. вагонаў і платформ. Штодзень са станцыі Гомель у тыл накiроўваліся ад 250 да 300 гружаных ва-гонаў. Разам з абсталяваннем і маёмасцю прадпрыемстваў эвакуіраваліся са сваімі сем'ямі дзесяткі тысяч кваліфікаваных рабочых, інжынерна-тэхнічных работнiкаў і служачых.
У канцы ліпеня і першай палове жніўня 1941 года вораг ушчыльную падышоў да Гомеля. Пачаліся напружаныя баі на яго бліжніх подступах. Баявым штабам абароны горада стаў гаркам партыі. На яго пасяджэннях ставіліся і аператыўна рашаліся пытанні аказання дапамогі воінскім часцям, будаўніцтва абарончых збудаванняў, арганізацыi народнага апалчэння, эвакуацыі насельніцтва і інш.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.