Определение неудовлетворительной структуры баланса и прогнозирование банкротства предприятия. Дисконтирование по простым процентам. Общие принципы управления пассивами. Системный подход к управлению пассивами (материал изложен белорусским языком), страница 45

Важнай састаўной часткай тэхніка-эканамічнага даследавання з'яўляецца правядзенне аналізу крыніц фінансавання праекта, інвестыцыйных і эксплуатацыйных выдаткаў, камерцыйнай прыбытковасцi. Калі атрыманыя даныя сведчаць аб нежыццядзейнасці праекта, неабходна зрабіць карэкціроўку пэўных яго параметраў. Гэта можа тычыцца матэрыяльных фактараў, вытворчай праграмы, абсталявання і тэхналогіі, а таксама іншых параметраў, змяненне якіх зробіць праект рэнтабельным або дасць падставы для яго адхілення.

Правядзенне тэхніка-эканамічнага даследавання з'яўляецца толькі сродкам для прыняцця рашэння аб iнвесціраванні, якое можа і не супадаць з вывадамі даследавання. У некаторых выпадках, улічвагочы сацыяльнае значэнне інвестыцый і магчымае атрыманне прыбытку пазней, пасля змянення агульнадзяржаўнай эканамічнай сітуацыі, станоўчае рашэнне можа прымацца і па нерэнтабельных на дадзены момант інвестыцыйных праектах. Аднак у любым выпадку рамкі праекта павінны быць ясна акрэслены, каб можна было дакладна прадбачыць памеры інвестыцый і эксплуатацыйныя выдаткі.

Ацэнка эксплуатацыйных выдаткаў павінна ажыццяўляцца з улікам рэальнай нармальнай магутнасці, на якую дазваляе выйсці ўстаноўленае абсталяванне і тэхнiчны стан вытворчасці ў нармальных рабочых умовах. Пры вызначэнні рэальнай нармальнай магут насці трэба ўлічваць магчымасці рынку, паколькі прадукцыя павінна быць не толькi выраблена, але і прададзена.

Пры правядзенні тэхніка-эканамічных даследаванняў неабходна ўлічваць непрадбачаныя выдаткі і інфляцыю. Непрадбачаныя выдаткі ўзнікаюць па прычыне недакладнага прагназавання матэрыяльных і іншых выдаткаў, інжынерных патрэбнасцей, збыту і іншых фактараў вытворчасці і рэалізацыі. Непрадбачаныя выдаткі закладваюцца ў праект шляхам завышэння прагнозных выдаткаў на 5-10%.

Інфляцыя аказвае значна большае ўздзеянне на фінансавую рэнта-бельнасць праекта, чым непрадбачаныя выдаткі фізічнага характару. Яна ўздзейнічае на памер вызкачаных інвестыцый, абаротны капітал, вытворчыя выдаткі і аб'ём продажу. Уздзеянне інфляцыі на памер інвестыцый асабліва моцна праяўляецца ў тых выпадках, калі праект ажыццяўляецца некалькі гадоў. Звычайна аб'ём продажу, цэны на абсталяванне, сыравіну і матэрыялы, тарыфы на аплату працы, электраэнергію і паслугі ўзрастаюць рознымі тэмпамі. Таму для ўліку ўплыву змянення цэн і тарыфаў на інвестыцыйны праект неабходна выкарыстоўваць розныя каэфіцыенты інфляцыі.

Акрамя інвестыцыйных праектаў стварэння новых прадпрыемстваў, вельмі часта ўзнікаюць задачы распрацоўкі і ацэнкі тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў па расшырэнні вытворчасці або гаддлю. Для прыняцця рашэння па такіх праектах неабходна аб'яднаць дадзеныя аб прытоках і адтоках грашовай наяўнасці па прадпрыемстве, якое існуе, з данымі аб прытоках і адтоках дадатковых наяўных сродкаў, якія ўзнікнуць пры ажыццяўленні праекта расшырэння вытворчасцi ці гандлёвай дзейнасці.

Прыток наяўнасці абумоўлены павелічэннем аб'ёмаў продажу, а адток складаецца з інвестыцыйных і эксгшуатацыйных выдаткаў. Перавышэнне прытоку грашовай наяўнасці над яе адтокам, атрыманае ў выніку рэалізацыі праекта па расшырэнні вытворчасці або гандлю, сведчыць аб яго эфектыўнасці. Неабходна зрабіць таксама аналіз рэнтабельнасці і дынамічнасці развіцця прадпрыемства пасля расшырэння маштабаў яго дзейнасці. Перадінвестыцыйныя тэхнікаэканамічныя даследаванні праводзяць як прадпрыемсты і арганізацыі, непасрэдна зацікаўленыя ў інвестыцыях, так і спецыялізаваныя інстытугы, кансалтынгавыя фірмы, банкі і іншыя структуры.

Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне праекта ўключае рэзюмэ і наступныя раздзелы:

*    Перадгісторыя і асноўная ідэя праекта.

*  Аналіз рынку і стратэгія маркетынгу.

*  Месца ажыццяўлення, будаўнічая пляцоўка і экалагічная ацэнка.

*  Інжынернае праектаванне і тэхналогія.

*  Сыравіна і матэрыялы (тавары).

*  Арганізацыя вытворчасці і накладныя выдаткі.

*  Планаванне і каштарысная вартасць работ па праекце.

*  Фінансавая ацэнка.

*  Эканамічны аналіз выдаткаў і прыбытку.

*  Юрыдычныя аспекты.

Рэзюмэ змяшчае асноўныя кароткія вывады і рэкамендацыі, якія тычацца ўсіх аспектаў інвестыцыйнага праекта, і павінна адпавядаць структуры тэхніка-эканамічнага абгрунтавання. У раздзеле "Перадгісторыя і асноўная ідэя праекта" ўказваюцца асноўныя параметры праекта, якія былі выкарыстаны ў якасці галоўных прынцыпаў пры правядзенні даследавання, мэта і стратэгія праекта, яго галіновы ахоп, апісваецца гісторыя распрацоўкі праекта, указваюцца яго заснавапьнікі або ініцыятары.

Раздзел "Аналіз рынку і стратэгія маркетынгу" раскрывае маштабы інвестыцыйнай і вытворчай праграмы. У гэтым раздзеле спачатку даецца падрабязная ацэнка фактычнага аб'ёму і патэнцыяльных магчымасцей рынку, а затым прагназуецца змяненне аб'ёму рынку ў будучыні і вызначаецца магчымая доля рынку для дадзенага праекта. Вызначаная доля рынку, якую будзе займаць дадзены інвестыцыйны праект, з'яўляецца асновай для прагназавання аб'ёму продажу. Пры гэтым распрацоўваецца стратэгія маркетынгу, дзе ўказваюцца магчымыя варыянты і падрабязна апісваецца выбраная стратэгія з указаннем прычын выбару і такіх даных, як асартымент прадукцыі, дыяпазон цэн, рэкламныя мерапрыемствы і мерапрыемствы па збыце. На аснове праведзенага аналізу рынку і стратэгіі маркетынгу ацэньваюцца гадавы аб'ём даходаў ад продажу і выдаткі па маркетынгу.

На тэрыторыі, дзе будзе знаходзіцца аб'ект будаўніцтва, вызнача-ецца месца будаўнічай пляцоўкі. Абгрунтаванне выбару будаўнічай пляцоўкі і ацэнка ўздзеяння будаўкічых работ і эксплуатацыі аб'екта на стан навакольнага асяроддзя раскрываецца ў раздзеле "Месца ажыццяўлення, будаўнічая пляцоўка і экалагічная ацэнка".

Праграма збыту вызначае вытворчую праграму, што патрабуе разлiку вытворчай магутнасці прадпрыемства, патрэбнага абсталявання і адпаведных інжынерных работ. Гэтыя задачы вырашаюцца ў раздзеле "Інжынернае праектаванне і тэхналогія". Вытворчая праграма і тэхналогія вытворчасці патрабуюць адпаведных матэрыялаў і сыравіны. У сувязі з гэтым у раздзеле "Сыравіна і матэрыялы" даецца характарыстыка патрэбных матэрыялаў і сыравіны, а таксама абгрунтоўваецца выбар прынятай праграмы забеспячэння.