Определение неудовлетворительной структуры баланса и прогнозирование банкротства предприятия. Дисконтирование по простым процентам. Общие принципы управления пассивами. Системный подход к управлению пассивами (материал изложен белорусским языком), страница 44

3 моманту прызнання суб'екта гаспадарання банкрутам лiчуцца закончанымі тэрміны пагашэння ўсіх даўгоў, прыпыняецца выплата падаткаў, дывідэндаў і іншых плацяжоў, вядзенне супраць банкрута ўсіх спраў, звязаных з маёмасцю, не дапускаецца прад'яўленне новых патрабаванняў да яго. Усе маёмасныя патрабаванні да банкрута могуць быць прад'яўлены толькі ў рамках справы аб банкруцтве.

Ліквідацыйная камісія абавязана сканцэнтраваць грашовыя сродкі прадпрыемства-банкрута на адзіным рахунку ў адным банку. Пасля заканчэння тэрміну, устаноўленага для падачы крэдыторамі патрабаванняў да даўжніка, ліквідацыйная камісія састаўляе прамежкавы ліквідацыйны баланс, які змяшчае інфармацыю аб складзе маёмасці падлеглага ліквідацыі прадпрыемства і прад'яўленых крэдыторамі патрабаваннях, а таксама аб выніках іх разгляду. Прамежкавы баланс зацвярджаецца органам, які прьшяў рашэнне аб ліквідацыі суб'екта гаспадарання. Пры недастатковасці грашовых сродкаў для задавальнення патрабаванняў крэдытораў ліквідацыйная камісія ажыццяўляе продаж маёмасці даўжніка з публічных таргоў ў парадку, які вызначаны для выканання судовых рашэнняў.

Патрабаванні крэдытораў задавальняюцца ў наступнай чарговасці:

*  патрабаванні грамадзян, перад якімІ падлеглая ліквідацыі юрыдычная асоба нясе адказнасць за прычыненую шкоду жыццю або здароўю шляхам капіталізацыі адпаведных пачасавых плацяжоў;

*  разлікі па выплаце выхадных дапамог, аплаце працы асоб, якія працуюць   па  працоўным   дагаворы,   а  таксама   па  выплаце ўзнагароджанняў па аўтарскіх дагаворах;

*  запазычанасць па абавязковых плацяжах у бюджэт і пазабюджэтныя фонды;

*  патрабаванні крэдытораў па абавязацельствах, забяспечаных закладам маёмасці прадпрыемства, падлеглага ліквідацыі;

*   разлікі з іншымі крэдыторамі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Выплаты крэдыторам, патрабаванні якіх адносяцца да першай, другой, трэцяй і чацвёртай чарговасці, пачынаюць ажыццяўляцца з дня зацвярджэня прамежкавага ліквідацыйнага балансу. Патрабаванні крэдытораў пятай чарговасці пачынаюць задавальняцца пасля заканчэння месяца з дня зацвярджэння прамежкавага ліквідацыйнага балансу. Патрабаванні кожнай наступнай чарговасці задавальняюцца пасля поўнага задавальнення патрабаванняў папярэдняй чарговасці.

Пры недастатковасці маёмасці падлеглага ліквiдацыі суб'екта гаспадарання яна размяркоўваецца паміж крэдыторамі адпаведнай чарговасці прапарцыянальна сумам іх патрабаванняў, калі іншае не вызначана заканадаўствам. У выпадку адмовы ліквідацыйнай камісіі задаволіць патрабаванні крэдытора або ўхілення ад іх разгляду крэдытор мае права да зацвярджэння ліквідацыйнага балансу звярнуцца ў суд з іскам да ліквідацыйнай камісіі. Ліквідацыйны баланс састаўляецца ліквідацыйнай камісіяй пасля заканчэння разлікаў з крэдыторамі i зацвярджаецца органам, які прыняў рашэнне аб ліквідацыі прадпрыемства.

Патрабаванні крэдытораў, незадаволеныя па прычыне адсутнасці маёмасці, а таксама патрабаванні, у задавальненні якіх крэдытору рашэннем суда адмоўлена, як і патрабаванні, непрызнаныя ліквідацыйнай камісіяй, калі крэдытор не звяртаўся з іскам у суд, лічуцца пагашанымі. У выпадку, калі пасля ліквідацыі юрыдычнай асобы будзе даказана, што яна з мэтай унікнення адказнасці перад сваімі крэдыторамі перадала частку маёмасці іншай асобе або іншым чынам ажыццявіла яе ўтойванне, крэдыторы маюць права звярнуць спагнанне на гэту маёмасць.

Маёмасць, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, перадаецца заснавальнікам і ўдзельнікам прадпрыемства-банкрута. Лiквідацыя юрыдьічнай асобы лічыцца завершанай пасля ўнясення аб гэтым запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб.

Тема 8: Основы принятия инв. реш.

1.Виды инвестиций

 В совр вр. под инв-ями поним, как расх на пр-во, накопл ср-в пр-ва. Подразд инв. на реальные кап. вложения иннов. прирост мат Об. ср-в. фин. инв. Как реал и фин инв подразд на 1)валовые общий прирост инв-х ср-в направл на расшир (возобн) Ос, прри увел ПЗ, фин А. 2) чист. инв. =вал инв.- Ам отчисл Основ видом реал инв. явл вал кап влож. ВКВ =ст-ть введ в экспл ОС, НЗ капвл, обор к устан на кон периода –Нзквл., обор устан на нач периода. Инновац инв. раскрыв движ, НА, поэтому они расчит =Ост.НА након и нач отч пер по сч. 04. Инв-ции в мат об ср-ва указыв прирост ост. по сч. 10 «мат». Для опред ЧИ =вал. инв. –начисл в отч. пер Ам. Размер ЧИ не д.б. отриц т.к. это говорит о том, что испол ОС не покрыв приобр нов., это говорит о сниж пр-го потенц пр-ва. Расч. так. обр. показ не позвол в услов инф. правильно судить об объеме инв. в орг. т.к. эти показ несравним во времени. В св с этим для оценки инв. орган. за неск лет осущ их переоц, котор м осущ на основ индекса цен на ср-ва пр-ва, либо на основ измен. нац. вал курса к более стаб ин вал. Важн показ для опред V инв явл. К самофин.

К самофин=∑ необх инв/поток ден налич, котор м генерир рог-ция в дан период. ПДН= (∑Ч Pr, после упл Н, Ам. ОС, дох от реал ОС и пр. поступл. ср-в) от ∑ ПДН-расх на возобнов ОС.

# Доп., организ в отч. периоде для выполн пл. инв. необх 2000р. ЧPr =900р. год Ам. 300р. Дох от реал. ОС 100р. Пр. дох и пост 50р. расх связ. с приобр ОС 110р. К самофин=2000/(900+300+100+50-110)=1,6. Это год о том, ч. при таком разв фин рес стр-во объекта в теч. 19 мес. Введ экспл. в более сжатые сроки необх отыскать необх дополн рес.

2. ТЭО инв проекта

Працэс ажыццяўлення інвестыцыйнага праекта падзяляецца на перадінвестыцыйную, інвестыцыйную і эксплуатацыйную фазы. Мэтай перадінвестыцыйнай фазы з'яўляецца вызначэнне надзейнасці паказчыкаў рантабельнасці інвестыцыйнага праекта, выяўленне інвес-тыцыйных магчымасцей прадпрыемства, вывучэнне альтэрнатыўных варыянтаў, канчатковая ацэнка і прыняцце рашэння аб ажыццяўленні iнвесціравання.

Тэхнічнай, эканамічнай і камерцыйнай асновай для прыняцця інвестыцыйнага рашэння з'яўляецца тэхніка-эканамічнае даследаванне. У працэсе правядзення тэхніка-эканамічнага даследавання неабходна ўсебакова вывучыць рынак і магутнасці прадпрыемства, матэрыяльныя і накладныя выдаткі, тэхнічныя і кадравыя аспекты праекта, месца размяшчэння прадпрыемства.