Определение неудовлетворительной структуры баланса и прогнозирование банкротства предприятия. Дисконтирование по простым процентам. Общие принципы управления пассивами. Системный подход к управлению пассивами (материал изложен белорусским языком), страница 36

Частковую страхавую абарону забяспечваюць таксама страхаванне па сістэме першай рызыкі, з выкарыстаннем безумоўнай i ўмоўнай франшызы. Пад першай рызыкай разумеюцца фінансавыя страты, панесеныя страхавальнікам пры надыходзе страхавой падзеі, якія былі загадзя ацэнены пры заключэнні дагавора страхавання і ўказаны ў ім. Калі фактычныя фінансавыя страты перавысілі застрахаваную першую рызыку, кампенсацыя ажыццяўляецца толькі ў межах узгодненай раней страхавой сумы.

Франшызапрадугледжанае ўмовамі страхавання вызваленне страхаўшчыка ад кампенсацыі страт, якія не перавышаюць пэўных памераў. Франшыза ўстанаўліваецца або ў працэнтах к страхавой суме, або ў абсалютным памеры і можа быць як безумоўнай, так і ўмоўнай. Такім чынам, франшыза ўяўляе сабой пэўную мішмальную частку панесеных страхавальнікам страт, якая не кампенсуецца страхаўшчыком, аднак вызначацца гэта сума не падлеглых кампенсацыі страт можа па рознаму.

Безумоўная франшыза — франшыза, якая ўстанаўліваецца ў пра-цэнтах ад страхавой сумы або ў абсалютнай велічыне, пры якой страты ва ўсіх выпадках кампепсуюцца за вылікам вызначанай франшызы. Пры страхаванні з выкарыстаннем безумоўнай франшызы страхаўшчык ва ўсіх страхавых выпадках выгшачвае страхавальніку суму страхавой кампснсацыі за мінусам сумы франшызы, якую пакідае ў сябе.

Умоўная франшызафраншыза, якая ўстанаўліваецца ў працэптах ад страхавой сумы або ў абсалютнай велічыне, пры якой страхаўшчык вызваляецца ад адказнасці за страты, якія не перавышаюць вызначанай сумы франшызы, і павінен кампенсаваць страты поўнасцю, калі іх памер больш сумы франшызы. Пры страхаванні з выкарыстаннем умоўнай франшызы страхаўшчык не нясе адказнасці за фінансавыя страты ў выпадку, калі сума панесеных страха-вальнікам страт не перавышае велічыні узгодненай франшызы. Калі ж сума страт перавысіла велічьшю франшызы, то яна кампенсуецца прадпрыемству поўнасцю без яе выліку.

Унутранае страхаванне ўяўляе сабой рэзерваванне прадпрыемствам часткі фінансавых рэсурсаў для кампенсацыі страт па аперацыях, не звязаных з дзеяннямі партнёраў. Самастрахаванне ажыццяўляецца шляхам фарміравання рэзервовага (страхавога) фонду прадпрыемства, мэтавых рэзервовых фондаў, рэзерву фінансавых рэсурсаў за кошт неразмеркаванага прыбытку. На прадпрыемствах могуць стварацца рэзервы на аплату водпускаў рабочым асноўнай вытворчасці, на рамонт асноўных сродкаў, а таксама на пакрыццё іншых выдаткаў у прадугледжаных заканадаўствам выпадках. Па асобных відах абаротных актываў могуць стварацца страхавыя запасы.

Існуюць і іншыя спосабы нейтралізацыі рызыкі дзейнасці прадпрыемства. Для папярэджвання крэдытнай рызыкі звычайна выкарыстоўваюцца такія спосабы, як рэгулярная ацэнка шіацёжаздольнасці прадпрыемства, памяншэнне велічыні атрыманых крэдытаў і ўстойлівае іх забеспячэнне. Для паніжэння працэнтнай рызыкі могуць выкарыстоўвацца як метады паніжэння крэдытнай рызыкі, так і такія фінансавыя аперацыі, як свопы, ф'ючарсныя кантракты, апцыёны і іншыя аперацыі, сутнасць якіх разгледжана ў главе 12 гэтага вучэбнага дапаможніка. Форвардныя і ф'ючарсныя кантракты, ажыццяўленне аперацый з некалькімі відамі валют, а таксама іншыя спосабы хеджыравання могуць выкарыстоўвацца для паніжэння валютнай рызыкі.

4. Оценка сто-сти при управлен рисками

Наяўнасць поўнай інфармацыі дае магчымасць зрабіць лепшы прагноз і панізіць рызыку. Гэта прымушае прадпрымальнікаў ацэньваць інфармацыю і плаціць за яе пэўную суму грошай, паколькі гэтыя выдаткі даюць магчымасць атрымаць значна большы даход і пазбегнуць вялікіх фінансавых страт. Разгледзім наступны прыклад. Дапусцім склад абутку аптовай базы ў мінулым перыядзе меў тавараабарот у адпускных цэнах аптовай базы без падатку на дабаўленую вартасць 34620 тыс. р. Гандлёвая надбаўка аптовай базы складае 10% да адпускной цаны вытворцы без падатку на дабаўленую вартасць. Пераменныя выдаткі склалі 2050 тыс. р., а пастаянныя — 853 тыс. р.

Паколькі ўзровень выдаткаў абарачэння разлічваецца ў працэнтах да тавараабароту па рознічных цэнах, то неабходна разлічыць яго велічыню, якая складзе 34620+((34620 х 20)/100)= 41544 тыс.р.Тады ўзровень выдаткаў абарачэння вызначыцца ў памеры 2050: 41544 х 100 = 4,935%.Няхай у нашым выпадку ў прагнозным перыядзе пры нязменным аб'ёме рэалізацыі абутку па колькасці за кошт росту цэн тавараабарот дасягне па прагнозных ацэнках і ўказаных вышэй цэнах 39730 тыс. р., узровень пераменных выдаткаў застанецца нязменным, а сума пастаянных узрасце да 1015 тыс. р. Аптовая база мае магчымасць павялічыць аб'ём рэалізацыі абутку ў выніку заключэння дагавора з абутковай фабрыкай. Дагавор на пастаўку аднолькавага асартьшенту абутку можна заключыць у двух варыянтах:

*  пастаўка да 500 пар па сярэдняй цане 18,4 тыс. р. за пару;

*  пастаўка звыш 500 пар па сярэдняй цане 15,3 тыс. р. за пару.
Як можна бачыць з гэтага ўмоўнага прыкладу, абутковая фабрыка пры павелічэнні аб'ёму паставак паніжае адпускную цану, аднак аптовая база не мае інфармацыі аб магчымым попыце на гэты абутак. У выпадку нерэалізацыі партыі абутку на працягу сезону яе рэшткі могуць быць прададзены па цане 12,5 тыс. р. і ніжэй, у выніку чаго аптовая база панясе пэўныя страты. Для паніжэння рызыкі гэтых страт аптовая база павінна валодаць інфармацыяй аб попыце на гзты тавар, атрымаць якую можна за пэўную плату ў выглядзе дадатковых вы-даткаў на яе атрыманне і апрацоўку.

Зыходзячы з гэтага такая ікфармацыя атрымлівае цану, а для аптовай базы узнікае задача вызначэння прымальнасці гэтай цаны. У дадзеным выпадку гранічная цана такой інфармацыі разлічваецца як рознасць паміж чаканай сумай прыросту прыбытку пры наяўнасці поўнай і няпоўнай інфармацыi. Няхай у нашым прыкладзе спецыялісты маркетынгавай службы аптовай базы мяркуюць, што верагоднасць прадаць 500 пар абутку складае 0,9, а верагоднасць прадаць 1000 пар — 0,5. Разглядваючы далей гэты прыклад уявім, што аптовая база не карыстаецца ніякімі льготамі і ў поўным аб'ёме выплачвае падатак на дабаўленую вартасць і адлічэнні ў бюджэтныя фонды ад валавага даходу.