Определение неудовлетворительной структуры баланса и прогнозирование банкротства предприятия. Дисконтирование по простым процентам. Общие принципы управления пассивами. Системный подход к управлению пассивами (материал изложен белорусским языком), страница 42

Датацыі і субвенцыі з дзяржаўнага бюджэту выдаюцца, як правіла, дзяржаўным прадпрыемствам, якiя належаць да прыярытэтных галін эканомікі. Са згоды крэдытора можа ажыццяўляцца перавод доўгу на іннгую юрыдычную асобу, якая пажадала прыняць удзел у саніраванні даўжніка, што афармляецца спецыяльным дагаворам. У выпадку, калі патрабаванні поўнага пагашэння даўгоў з'яўляюцца нерэальнымі і вядуць да банкруцтва прадпрыемства-даўжніка, у дачыненні да якога прынята рашэнне аб правядзенні саніравання, прымяняецца такая форма санацыі, як спісанне некаторай часткі даўгоў. Паміж санатарамі-крэдыторамі і прадпрыемствам даўжніком заключаецца пагадненне аб кампенсацыі спісанага доўгу пасля яго выхаду з крызіснага становішча.

Пры вялікіх маштабах неплацёжаздольнасці прадпрыемства, якія немагчыма ўстараніць рэструктурызацыяй яго даўгоў, выкарыстоўваюцца формы рэструктурызацыі самаго прадпрыемства. Гэта можа быць зліццё, паглынанне, раздзяленне, перадача ў арэнду або прыватызацыя прадпрыемства-даўжніка. Зліццё ажыццяўляецца шляхам аб'яднання прадпрыемства-даўжніка з іншым фінансава ўстоўлівым прадпрыемствам. Акрамя зліцця, можа выкарыстоўвацца і такая форма санацыі, як паглынанне, якое ажыццяўляецца шляхам куплі прадпрыемствам-санатарам прадпрыемства-даўжніка. У выніку зліцця або паглынання прадпрыемства-даўжнік губляе свой юрыдычны статус, аднак захоўваецца частка працоўных месцаў і накірунак яго дзейнасці.

Для прадпрыемства-санатара станоўчы эканамічны эфект можа быць дасягнуты ў выніку такога зліцця або паглынання за кошт эфекту сінегерызму, дасягненне якога з'яўляецца мэтай любога зліцця або паглыняння. Сінегерызмздольнасць дасягнуць большай эффектыўнасці дзейнасці нанава створаяай кампаніі ў параўнанні з яе асобнымі часткамі да абяднання. У некаторых выпадках прадпрыемства-даўжнік можа захаваць юрыдычны статус у выглядзе даччынага прадпрыемства.

У выпадку калі неплацёжаздольнае прадпрыемства ажыццяўляе шматгаліновую дзейнасць, якая абумоўлівае вялікія агульнагаспадарчыя выдаткі, санацыя можа ажыццяўляцца шляхам яго раздзялення на два або болыл самастойных суб'ектаў гаспадарання. Вынікам такой працэдуры можа быць паніжэнне сумы пастаянных выдаткаў кожнага новага прадпрыемства і болып эфектыўнае ўздзеянне аперацыйнага рычага на велічыню прыбытку прадпрыемства. Дзяржаўныя прадпрыемствы могуць праходзіць працэдуру саніравання шляхам ператварэння ў адкрытыя акцыянерныя таварыствы або перадачы ў арэнду. У такім выпадку акцыянеры або члены працоўнага калектыву прымаюць на сябе даўгі падлеглага санацыі прадпрыемства.

Працэдура санацыі шляхам рэструктурызацыі прадпрыемства можа быць назначана судом па хадайніцтве самаго прадпрыемства-даўжніка, яго ўласніка або крэдытораў пасля ўстанаўлення рэальнай магчымасці паляпшэння фінансавага становішча такім чынам. Для вырашэння гэтага пытання суд можа звярнуцца за кошт даўжніка да паслуг незалежнага эксперта або аудытара. Хадайніцтва аб правядзенні санацыі можа быць пададзена адначасова з заявай аб узбуджэнні справы аб банкруцтве або асобна, аднак да вынясення рашэння па справе. Парадак правядзення санацыі вызначаецца заканадаўствам аб эканамічнай неплацёжаздольнасці (банкруцтве).

Пасля выбару формы саніравання распрацоўваецца бізнес-план санацыі прадпрыемства, дзе раскрываюцца мэты, паслядоўнасць і чаканыя вынікі ад правядзення санацыйных мерапрыемстваў. Асноўныя раздзелы бізнес-плана санацыі прадпрыемства наступныя:

*  агульныя звесткі аб прадпрыемстве, якое неабходна саніраваць;

*  ацэнка крызіснага стану прадпрыемства;

*  абгрунтаванне канцэпцыі і формы санацыі;

*  апісанне мерапрыемстваў па фінансавым аздараўленні;

*  патрэбныя выдаткі на правядзенне санацыі;

*  чаканыя вынікі санацыі.

Бізнес-план распрацоўваецца прадстаўнікамі санатараў, незалежнай аудытарскай фірмы і прадпрыемства-даўжніка. Пасля яго зацвярджэння кіраўніцтвам санатараў і крэдытораў ажыццяўляецца маніторынг выканання мерапрыемстваў бізнес-плана санацыі. Завяршаецца санацыя пасля нармалізацыі гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства і ўзнаўлення яго плацёжаздольнасці.

4.2. Процедура банк-ва и упра-ние фин-ми пре-тий банк-тов.

У Рэспубліцы Беларусь заканадаўства аб банкруцтве ўзнікла ня-даўна і прадстаўлена законам "Аб эканамічнай неплацёжаздольнасці і банкруцтве". Закон стварае прававую аснову для санацыі, прымусовай або дабравольнай ліквідацыі прадпрыемства пры нямэтазгоднасці яго рэарганізацыі. Пад экапамічнай неплацёжаздольнасцюразумеецца засведчаная судом няздольнасць прадпрыемства забяспечыць патрабаванні крэдытораў па аплаце тавараў, работ і паслуг, ажыццявіць плацяжы ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды ў сувязі з перавышэннем абавязацельстваў даўжніка над яго маёмасцю або па прычыне няздавальняючай структуры балансу. Знешнімі адзнакамі эканамічнай неплацёжаздольнасці суб'екта гаспадарання з'яўляецца прыпыненне ім бягучых плацяжоў, неаплата на працягу трох месяцаў з моманту надыходу тэрміну плацяжу прад'яўленых патрабаванняў.

Справа аб эканамічнай неплацёжаздольнасці ўзбуджаецца па патрабаванні крэдытораў або па заяве самаго суб'екта гаспадарання з мэтай урэгулявання яго ўзаемаадносін з крэдыторамі і дазвалення яму прадоўжыць сваю дзейнасць. Аб рашэнні кіраўніцтва прадпрыемства прызнаць сваю эканамічную неплацёжаздольнасць паведамляецца працоўнаму калектыву. Да вынясення рашэння суда прадпрыемства мае права ажыццяўляць сваю гаспадарчую дзейнасць.

Адрозніваюць наступныя разнавіднасці банкруцтва:

*  дабравольнае;

*  зламыснае;

*  фіктыўнае.

Дабравольнае банкруцтва прызнант свайго банкруцтва самім даўжніком з падачай адпаведных дакументаў у суд. Зламыснае банкруцтва прад'яўлете фальшывых патрабаванняў крэдыторамі або ўтойванне маёмасці даўжнікамі. Фіктыўнае банкруцтва загадзя непраудзівае аб'яўленне прадпрыемствам аб сваёй неплацёжаздольнасці з мэтай увядзення ў зман крэдытораў для атрымання ад іх адтэрміпоўкі, растэрміноўкі або скасавання шацяжоў.