Определение неудовлетворительной структуры баланса и прогнозирование банкротства предприятия. Дисконтирование по простым процентам. Общие принципы управления пассивами. Системный подход к управлению пассивами (материал изложен белорусским языком), страница 33

Пры адначасовых змяненнях як фізічнага аб'ёму тавараабароту так і ўзроўняў гандлёвых надбавак сілу ўздзеяння аперацыйнага рычага можна вызначыць па наступных формулах:

а) пры адначасовым паніжэнні гандлёвых надбавак і фізічнага
аб'ёму тавараабароту СУАР1 = ((СУАР2 х ПГН)+ (СУАР3 х ПФТ))/ПВД дзе СУАР1-сіла ўздзеяння аперацыйнага рычага, абумоўленая сукупным уплывам змяненняў узроўню гандлевых надбавак і фізічнага аб'ёму тавараабароту;СУАР2-сіла ўздзеяння аперацыйнага рычага пры змяненні валавага даходу за кошт паніжэння ўзроўню гандлёвых надбавак;СУАР3-сіла ўздзеяння аперацыйнага рычага пры змяненні валавага даходу за кошт паніжэння фізічнага аб'ёму тавараабароту;ПГН-тэмп зніжэння валавага даходу ў працэнтных пунктах у параўнанні з базісным перыядам за кошт памяншэння ўзроўню гандлёвых надбавак;ПФТ-тэмп зніжэння валавага даходу ў працэнтных пунктах у параўнанні з базісным перыядам за кошт памяншэння фізічнага аб'ёму тавараабароту;ГЮД-агульны тэмп зніжэння валавага даходу ў працэнтных пунктах у параўнанні з базісным перыядам;

б) пры адначасовым паніжэнні гандлёвых надбавак і росце фізічнага аб'ёму тавараабароту-СУАР1=((СУАР2 х ПГН)- (СУАР3 х ПФТ).)/ПВД

в)пры адначасовым паніжэнні фізічнага аб'ёму тавараабароту і павелічэнні гандлёвых надбавак СУАР = ((СУАР3 х ПФТ)-(СУАР2 х ПГН))/ПВД 

Сітуацыя ўскладняецца, калі прадпрыемства для дасягнення высокіх паказчыкаў рэалізацыі прадукцыі выкарыстоўвае банкаўскія крэдыты, паколькі аперацыйна-вытворчая рызыка ўзмацняецца рызыкай, абумоўленай фінансавай дзейнасцю. Узрастанне фінансавага рычага суправаждаецца павышэннем ступені рызыкі дадзенага прадпрыемства, а спалучэнне ўзросшых аперацыйнага і фінансавага рычагоў можа стаць прычынай банкруцтва прадпрыемства, паколькі пры пагаршэнні ўмоў гаспадарчай дзейнасці прадпрымальніцкая і фінансавыя віды рызык мультыпліцыруюцца.

Калі прадпрыемства не выкарыстоўвае пазыковыя сродкі, то для яго сіла ўздзеяння фінансавага рычага раўняецца 1, а ўзровень сукупнай рызыкі аднолькавы з паказчыкам сілы ўздзеяння аперацыйнага рычага. Да найбольш істотных фактараў, якія патэнцыяльна нясуць рызыку, абумоўленую высокім фінансавым рычагом, адносяцца высокі ўзровень крэдыторскай запазычанасці, высокая доля банкаўскіх крэдытаў і неаптымальнае спалучэнне крэдыторскай запазычанасці і банкаўскіх крэдытаў.

Задачай фінансавага менеджэра з'яўляецца мінімізацыя сукупных выдаткаў фінансавання актываў. Стаўка робіцца пераважна на выкарыстанне кароткатэрміновай крэдыторскай запазычанасці, паколькі гэта самая танная крыніца сродкаў. Празмерна высокая доля банкаўскіх крэдытаў патрабуе вялікiх выдаткаў па іх абслугоўванні, што памяншае прыбытак. Фінансавы менеджэр павінен валодаць майстэрствам спалучэння разнастайных крыніц фiнансавання бягучых актываў.

2. Упр-неи фин рисками

Разнастайнасць відаў рызыкі, якія суправаджаюць аперацыйную, фінансавую і інвестыцыйную дзейнасць прадпрыемства, абумоўлівае неабходнасць пастаяннага кіравання імі. Мэтай кіравання рызыкай з'яўляецца мінімізацыя звязаных з ёй страт. Кіраванне аперацыйнай рызыкай уяўляесабой сістэму мерапрыемстваў па іх ідэнтыфікацыі, ацэнцы, прафілактыцы і страхаванні з мэтай мінімізацыі звязаных з імі фтансавых страт у працэсе аперацыйнай дзейнасці прадпрыемства.

Прымаючы рашэнне ва ўмовах магчымасці ўзнікнення неспрыяльных фінансавых наступстваў неабходна супастаўляць як ўзроўні даходнасці рызыкоўных аперацый з узроўнямі прымаемай рызыкі, так і ўзроўні прымаемай рызыкі з фінансавымі магчымасцямі прадпрыемства. Неабходнай перадумовай ацэнкі ўзроўню рызыкі ў працэсе кіравання прыбыткам з'яўляецца ідэнтыфікацыя яе відаў па крыніцах. Ідэнтыфікацыя рызыкі — працэс устанаўлення пераліку асноўных відаў рызыкі, уласцівых асобным відам дзешасці або канкрэтным гаспадарчым аперацыям.

У працэсе ідэнтыфікацыі ўстанаўліваюцца магчьшыя віды сістэматычнай і несістэматычнай рызыкі. Сістэматычная (рынкавая) рызыкарызыка, звязаная з кан'юнктурай таварнага і фінансавага рынкаў пад уплывам макраэканамічных фактараў. Яна ўзнікае для ўсіх удзельнікаў гэтых рынкаў і не звязана з канкрэтнай аперацыйнай дзейнасцю прадпрыемства.

Несістэматычная (спецыфічная) рызыкарызыка, якая генерыруецца аперацыйнай дзейнасцю самога прадпрыемства і вызначаецца ўнутранымі фактарамі ажыццяўлення гэтай дзейнасці. Выяўленыя віды сістэматычнай і несістэматычнай рызыкі даюць магчымасць сфарміраваць агульны партфель аперацыйнай рызыкі прадпрыемства, які падлягае наступнай ацэнцы па ступені верагоднасці ўзнікнення і памеру магчымых фінансавых страт.

9.3.1. Ацэнка і аналіз фінансавай рызыкі

Наступным этапам кіравання аперацыйнай рызыкай з'яўляецца яе ацэнка. Пры ацэнцы магчымай велічыні фінансавых страт могуць выкарыстоўвацца абсалютныя і адносныя паказчыкі. Абсалютная велічыня страт уяўляе сабой колькасць грошай, якую можа згубіць інвестытар пры надыходзе неспрыяльных абставін, характэрных для дадзенага віду рызыкі. Адносны памер фінансавых страт разлічваецца як суаднясенне магчымай сумы страт да выбранага базавага паказчыка. Такім базавым паказчыкам можа быць сума ўкладзенага кашталу, чаканага валавага даходу, чыстага прыбытку або аб'ём чыстых актываў інвестытара.

Для вызначэння адноснага памеру фінансавых страт інвестытар перад укладаннем капіталу павінен установіць прагнозную велічыню максімальна магчымых страт па тым або іншым відзе рызыкі і суаднесці іх з аб'ёмам капіталу, які неабходна ўкласці ў справу, а таксама з усёй велічынёй уласных фінансавых рэсурсаў. Сума страт можа раўняцца ўкладзенаму капіталу, быць меншай або большай за яго. Ва ўмовах інфляцыі велічыню магчымых страт неабходна разлічваць з улікам індэкса інфляцыі, паколькі паніжэнне пакупной здольнасці грошай вядзе да таго, што страты могуць перавысіць суму ўкладзеных у справу грошай. Для гэтай мэты выкарыстоўваецца такі прыём фінансавага менеджменту, як дыскантаванне па складаных працэнтах.

Каэфіцыент рызыкі вызначаецца па формуле КР=ММС : ЧА,дзе КР-каэфіцыент рызыкі;ММС-максімальна магчымая сума страт;ЧА-чыстыя актывы..