Определение неудовлетворительной структуры баланса и прогнозирование банкротства предприятия. Дисконтирование по простым процентам. Общие принципы управления пассивами. Системный подход к управлению пассивами (материал изложен белорусским языком), страница 29

Аб'ём рэалізацыі прадукцыі на вытворчых прадпрыемствах вы-значаецца ў першую чаргу аб'ёмам выпуску прадукцыі і змяненнямі яе рэшткаў на пачатак і канец перыяду. Таму гшанавая велічыня аб'ему рэалізацыі вызначаецца па формуле:П = Р1 + В - Р2,дзе П-аб'ём рэалізацыі прадукцыі; Р1-рэшткі на пачатак перыяду; В-выпуск прадукцыі; Р2-рэшткі на канец перыяду.

На невялікіх прадпрыемствах можа ўжывацца прамы метад, пры выкарыстанні якога па кожным вырабе асобна па прыведзенай формуле разлічваюцца аб'ёмы рэалізацыі ў адпускных цэнах з улікам інфляцыі, якія затым складаюцца і вызначаецца агульная велічыня рэалізацыі прадукцыі. На прадпрыемствах, якія выпускаюць разнастайную прадукцыю ў вялікім асартыменце, аб'ём рэалізацыі плануецца разліковым метадам па групах аднароднай прадукцыі, зыходзячы з агульнага выпуску таварнай прадукцыі ў плануемым перыядзе ў адпускных цэнах і змянення ўваходных і выходных рэшткаў.

План выпуску прадукцыі павінен асноўвацца на вытворчых магутнасцях прадпрыемства, матэрыяльных і працоўных рэсурсах, магчымасцях рэалізацыі прадукцыі.

Аб’ем рэалізацыі прадукцыі, а таксама велічыня дэбіторскай запазычанасці на пачатак і канец плануемага перыяду вызначаюць суму паступленняў грашовых сродкаў ад пакупнікоў прадукцыі. Існуе некалькі спосабаў распрацоўкі прагнозаў грашовых паступленняў. Сярод іх асноўнымі з'яўляюцца балансавы метад і метад распрацоўцы графіка пагашэння запазычанасці дэбіторамі.

Балансавы метад заснаваны на наступнай балансавай роўнасці:ДП + А-П + ДК,дзе: ДП-дэбіторская запазычанасць на пачатак перыяду;А-вартасць адгружанай прадукцы за перыяд, на які распрацоўваецца прагноз;П-паступленне грашовых сродкаў ад пакупнікоў за адгружаную прадукцыю;ДК-дэбіторская запазычанасць на канец перыяду.

 Зыходзячы з гэтай балансавай роўнасці, паступленне грашовых сродкаў ад пакупнікоў прадукцыі і тавараў за прагнозны перыяд можна разлічыць па наступнай формуле:П = ДП + А-ДК.

Выкарыстанне гэтага метаду патрабуе ацэнкі рэальнасці дэбіторскай запазычанасці на пачатак прагнознага перыяду і прагназавання велічыні на канец гэтага перыяду.

3 дапамогай графіка пагашэння дэбіторскай запазычанасці можна разлічыць чаканыя паступленні плацяжоў ад пакупнікоў прадукцыі. Для гэтага неабходна перш за ўсё прадбачыць пагашэнне дэбіторскай запазычанасці па месяцах у працэнтах да аб'ёму адгружанай прадукцыі. Прагнозы асноўваюцца на фактычных паказчыках за мінулы перыяд і захадах па паскарэнні пагашэння дэбіторскай запазычанасці ў мінулым перыядзе.

Зыходзячы з фактычнага стану дэбіторскай запазычанасці на момант састаўлення прагнозу, бухгалтар або эканаміст фінансавага аддзела прадпрыемства вызначае чаканыя яе рэшткі на пачатак прагнознага перыяду

7.Прогнозир.К/з

Не менш важнае значэнне для прадпрыемства мае і прагназаванне крэдыторскай запазычанасці, паколькі найбольшы адток грашовых сродкаў абумоўлены аплатай рахункаў пастаўшчыкоў. Зыходнай базай ддя прагназавання рэшткаў крэдыторскай запазычанасці з'яўляюцца прагнозы пастушіенняў грашовых сродкаў і патрэбны аб'ём матэрыяльных рэсурсаў для выканання вытворчай праграмы. На вытворчых прадпрыемствах патрэбны аб'ём сыравіны, матэрыялаў, энергарэсурсаў і іншых матэрыяльных каштоўнасцей разлічваецца зыходзячы з планавых калькуляцый і каштарыса выдаткаў на вытворчасць.

 Для разліку патрэбнага аб'ёму закупак можна выкарыстаць наступнае балансавае ўраўненне:ПЗ + АЗ = С + ІВ + КЗ,дзе ПЗ-пачатковыя запасы матэрыяльных каштоўнасцей;АЗ-патрэбныя закупкі ў пастаўшчыкоў;С-скарыстанне матэрыяльных каштоўнасцей на выпуск прадукцыі;ІВ-іншае выбыццё матэрыяльных каштоўнасцей;КЗ-канчатковыя запасы матэрыяльных каштоўнасцей.

Зыходзячы з гэтай балансавай увязкі патрэбныя закупкі сыравіны, матэрыялаў, энерганосьбітаў і іншых матэрыяльных каштоўнасцей можна разлічыць па формуле:АЗ = С + ІВ + КЗ-ПЗ.

Запасы на пачатак прагнознага перыяду вызначаюцца з улікам іх фактычнай наяўнасці на момант распрацоўкі прагнозу, чаканага паступлення і выкарыстання да пачатку прагнознага перыяду. Канчатковыя запасы матэрыяльных рэсурсаў вызначаюцца ў працэсе нарміравання абаротных сродкаў.

Норма запасаў сыравіны і матэрыялаў уключае патрэбны час на прыёмку, разгрузку, падрыхтоўку да вытворчасці, час знаходжання ў бягучым запасе і страхавы запас. Бягучы запас ствараецца для забеспячэння патрэбнасці вытворчага працэсу ў сыравіне і матэрыялах на перыяд да чарговай пастаўкі, таму яго велічыня залежыць ад перыядычнасці паступлення матэрыялаў, страхавы (гарантыйны) — для забеспячэння бесперапыннай вытворчасці пры ўзнікненні перабояў у забеспячэнні.

Патрэбнасць у сыравіне і матэрыялах для выканання вытворчай праграмы можа разлічвацца прамым спосабам на аснове патрэбнага аб'ёму выпуску і ўстаноўленых нормаў на адзінку прадукцыі, зыходзячы з фактычнага выдатку за мінулы перыяд з улікам арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па эканоміі матэрыяльных рэсурсаў, і з дапамогай іншых метадаў у залежнасці ад значэння тых або іншых відаў сыравіны і матэрыялаў у вытворчым працэсе.

Іншае выбыццё матэрыяльных каштоўнасцей уключае выдаткаванне на агульнавытворчыя і агульнагаспадарчя патрэбы, натуральны спад, нястачы і іншыя накірункі выдаткавання, якое вызначаецца, зыходзячы з фактычнага выдатку ў мінулыя перыяды і прагнозных ацэнак на плануемы перыяд.

Далее, на основании сложившихся тенденций и заключенных договоров с поставщиками об оплате, потребность в закупке сырья и материалов дифференцируется с учетом оплаты в текущем месяце и в следующем. И на основании данной информации разрабатывается график погашения кредиторской задолженности и прогноз ее остатков.

Атрыманыя прагнозныя паказчыкі выкарыстоўваюцца для распрацоўкі плацежнага календара, прагнозных балансаў, вызначэння патрэбнасці ў банкаускіх крэдытах і для іншых мэт.