Определение неудовлетворительной структуры баланса и прогнозирование банкротства предприятия. Дисконтирование по простым процентам. Общие принципы управления пассивами. Системный подход к управлению пассивами (материал изложен белорусским языком), страница 14

Сярэднія велічыні пераменных выдаткаў на адзін умоўны слоік гатовай прадукцыі і цана продажу разлічаны наступным чынам:

1) велічыня пераменных выдаткаў на адзінку прадукцыі:(Перем. затр. на 1 усл.слоік*Уд.вес в обўем V выпуска(%))/ Уд.вес в обўем V выпуска(%)

2) цана продажу адзінкі прадукцыі: (Цена за ед. прод.* Уд.вес в обўем V выпуска(%))/Уд.вес в обўем V выпуска(%)

 Сума сукупных пастаянных выдаткаў прадпрыемства на ліпень месяц вызначылася ў памеры 932846 тыс, р.

Улічваючы прыняты ў Рэспубліцы Беларусь парадак вызначэння падатку на дабаўленую вартасць і адлічэнняў у бюджэтныя фонды, прыбытак вытворчага прадпрыемства, якое не з'яўляецца плацельшчыкам акцызнага падатку, зыходзячы з устаноўленых ставак адлічэнняў можна вызначыць, карыстаючыся наступнай матэматычнай формулай:

NР=Рх-(а+вх),дзе NР-прыбытак прадпрыемства;х-колькасць прададзеных адзінак прадукцыі;Р-цана адзінкі прадукцыі без падатку на дабаўленую вартасць;а- агульная сума сукупных пастаянных выдаткаў;в-агульная велічыня пераменных выдаткаў на адзінку прадукцыі.

У прыведзенай формуле прыбытак разлічваецца зыходзячы з на ступных паказчыкаў:

*  выручка, атрыманая ад рэалізацыі вырабленай прадукцыі-Рх;

*  агульная сума выдаткаў на вытворчасць, рэалізацыю і кіраванне-(а + вх).

Правільна вызначыўшы пастаянныя і пераменныя выдаткі з дапамогай прыведзенай вышэй формулы, можна адказаць на наступныя пытанні:1)Пры якім аб'ёме вытворчасці прадпрыемства з'яўляецца бясстратным, або, інакш кажучы  вызначыць кропку бясстратнасці ў адзінках прадукцыі?2)Колькі адзінак прадукцыі трэба прадаць для атрымання задатцзенай сумы прыбытку? 3)Якая будзе сума прыбытку у выніку скарачэння або павелічэння на пэўную велічыню ў працэнтах або грашовым выражэнні пераменных ці пастаянных выдаткаў, пры ўмове, што бягучы аб'ём рэалізацыі можна захаваць ранейшым?4)Якую цану рэалізацыі варта ўстанавіць для атрымання пэўнай велічыні прыбытку ад рэалізацыі зададзенай колькасці адзінак прадукцыі?5)Які дадатковы аб'ём продажу патрэбны для пакрыцця пэўнай сумы дадатковых пастаянных выдаткаў у сувязі з развіццём прадпрыемства?

Кропкі бясстратнасці прадпрыемства дасягне ў тьш выпадку, калі выручка ад рэалізацыі прадукцыі без падатку на дабаўленую вартасць будзе раўняцца суме выдаткаў на яе выраб, рэалізацыю і кіраванне прадпрыемствам, ат таксама адлічэнняў ад выручкі ў бюджэтныя фонды. Таму прыведзенае матэматычнае ўраўненне для вызначэння прыбытку вытворчага прадпрыемства ад рэалізацыІ прадукцыі трэба вырашыць пры ўмове, што NР = 0.

Пасля адпаведных спрашчэнняў і вылічэнняў знаходзім рашэнне гэтага ўраўнення. Крытычны аб'ём вытворчасці, пры якім прыбытак прадпрыемства раўняецца нулю, будзе=значэнню х.

Дапусцім, што кіраўніцтва прадпрыемства ставіць задачу перакрыць даходамі, атрыманымі ад рэалізацыі вырабленай прадукцыі ў ліпені месяцы страты, якія мелі месца ў папярэднія месяцы справаздачнага года. Тады прадпрыемства ў гэтым месяцы павінна атрымаць прыбытак на суму 243850 тыс. р. Вырашыўшы гэта ўраўненне, пры ўмове што NР = 243850 тыс.р., атрымаем значэнне x(214178). Такім чынам, перакрыць страты прадпрыемства зможа тольк тады, калі аб'ём вытворчасці перавысіць 251 тыс. умоўных слоікаў.

Правільныя рашэнні на падставе вынікаў аналізу бясстратнасці можна прыняць толькі ў тым выпадку, калі яны прымаюцца ў межах дапушчальнага дыяпазону аб'ёму вытворчасці. За межамі гэтага дыяпазону цана рэалізацыі адзінкі прадукцыі і пераменныя выдаткі на гэтую адзінку не з'яўляюцца пастаяннымі велічынямі, таму атрыманыя вынікі нельга выкарыстаць для прыняцця рашэнняў. Дапушчальны дыяпазон аб’ёмаў вытворчасці можна вызначыць на падставе эмпірычных звестак, якія дазволяць гаварыць аб тым, што пераменныя выдаткі на адзінку прадукцыі прыкладна лінейныя ў гэтым дыяпазоне вытворчасці.

Для пабудовы графіка бясстратнасці неабходна распрацаваць дапаможную табліцу

V рэаліз.у натур.ед.(шт.)

Выр.от реаліз.прад.,руб

Адлічэнні у бюдж.фонды,руб

с/с прадукцыі,руб

Усяго расх.,руб.

(столбец3+4)

Pr,руб(столбец2-5)

1

2

3

4

5

6

Інфармацыя для распрацоўкі табліцы вызначана на падставе ўраўнення бясстратнасці.

Пры пабудове гэтага графіка пастаянныя выдаткі паказаны адной гарызантальнай лініяй .Велічыні пераменных выдаткаў ў памеры 5 тыс. р. на 1ед., адлічэнняў ў бюджэтныя фонды выкарыстаны для пабудовы лініі сукупных выдаткаў. Лінія даходаў ад рэалізацыі(зяленая) наносіцца з разліку сумы на адзінку прадукцыі. Затым паміж дзвюмя вертыкальным лініямі ўказваецца дапушчаны дыяпазон аб'ёмаў вытворчасці, за межамі якіх немагчыма правільна вызначыць суаднясення даходу ад рэалізацыі, сукупных выдаткаў і прыбытку.

Кропка, дзе лінія даходу ад рэапізацыі перасякае лінію сукупных выдаткаў(галубая), з'яўляецца пунктам бясстратнасці. Вобласць сукупных выдаткаў пры аб'ёме вытворчасці ніжэй пункта бясстратнасці паказвае страты прадпрыемства. Вобласць прыбытку знаходзіцца паміж лініямі даходу ад рэалізацыі і сукупнымі выдаткамі вышэй кропкі бясстратнасці і паказвае магчымыя прыбыткі прадпрыемства.

  Такім чынам пры аналізе бясстратнасці прымаюцца наступныя дапушчэнні:1)усе іншыя пераменныя, акрамя аб'ёму рэалізацыі, застаюцца нязменнымі;2)выкарыстоўваецца адзін выраб або пастаянная наменклатура рэалізаваных вырабаў;3)прыбытак разлічваецца па пераменных выдатках;4)сукупныя выдаткі і сукупны даход з'яўляюцца лінейнай функцыяй аб'ёму вытворчасці;

5)аналізуецца толькі  дапушчальны дыяпазон  аб'ёмаў  вытворчасці;6)выдаткі можна дакладна раздзяліць на пастаянныя і пераменныя элементы.

2. Поиск оптим. модели безубыточн.

Нягледзячы на тое, што аналіз бясстратнасці ажыццяўляецца з улікам шэрага дапушчэнняў і абмежаванняў, ён дае магчымасць атрымаць дастаткова імаверную інфамацыю для прыняцця рашэнняў. Выхадныя вынікі мадэлі бясстратнасці змяняюцца ў залежнасці ад велічыні змяненняў значэнняў пераменных. Для прадпрыемства ў некаторых выпадках можа аказацца больш зручным пошук варыянта бясстратнасці на аснове адначасовага змянення ў крытычным перыядзе суаднясення фізічнага аб'ёму і цэн рэалізацыі крытычнага перыяду к папярэдняму перыяду, калі прадпрыемства атрымлівала прыбытак.