Определение неудовлетворительной структуры баланса и прогнозирование банкротства предприятия. Дисконтирование по простым процентам. Общие принципы управления пассивами. Системный подход к управлению пассивами (материал изложен белорусским языком), страница 2

дыскантавання адваротны прынцыпу нарошчвання. У бухгалтарскім ўліку дысконт абазначае скідку з курсу каштоўных папер або валюты. Дыскантаванне часта выкарыстоўваецца пры ажыццяўленні аперацый па ўліку вэксаляў або іншых даўтавых аба-вязацельстваў у камерцыйных банках. У фінансавым менеджменце дыскантаванне выкарыстоўваецца пры ацэнцы і адборы інвесты-цыйных праграм. Сутнасць яго заключаецца ў прывядзенні рознача-совых інвестыцый і грашовых паступленняу да пэўнага перыяду і вы-значэнні каэфіцыента акупнасці капіталаўкладанняў. Гэта працэс ацэнкі бягучай вартасці сумы, якая будзе атрымана ў будучыні.

Дыскантаванне можа ажыццяўляцца як па простых, так і па скла-даных працэнтах. Дыскантаванне па простых працэнтах выкары-стоўваецца пераважна пры ўліку або продажы вэксаляў камерцый-ным банкам. Гэтыя аперацыі па меры развіцця вэксальнага абарачэн-ня будуць пашырацца, што патрабуе навыкаў ацэнкі фінансавай эфектыўнасці такіх аперацый.

Дапусцім, аптовая база аблспажыўсаюза адгрузіла пакупніку тава-ры на суму 857 млн р. і ў адпаведнасці з заключаным пагадненнем выпісала пераводны вэксаль (трату) на 60 дзён з налічэннем 90% га-давых, які акцэптаваны даўжніком. Пасля заканчэння гэтага тэрміну аптовая база павінна атрымаць нарошчаную суму доўгу, якая складзе

857*(1+0,9*60/365)=984 млн.р.

Гэта будучая вартасць, якую павінна атрымаць ад свайго пакуп ніка аптовая база за тавар, вартасць якога на момаігг продажу был; 857 млн р. Але, заўважым, праз 48 дзён у аптовай базы ўзнікла тэр міновая патрэба ў грашовых сродках для аплаты закупленых тавараў Дапусцім, пастаўшчык згодзен атрымаць аплату ў адпаведнасці з за ключаным дагаворам праз 30 дзён, аднак пры аплаце на працягу пер шых 10 дзён дае дадатковую скідку ў памеры 5% ад закупленап кошту тавару. У сувязі з гэтым аптовая база вырашыла прадаць ат рыманы ад пакупніка вэксаль банку.

На момант уліку вэксаля камерцыйным банкам узаемаадносінь бакоў грунтуюцца ўжо не на працэнтнай, а на дысконтнай стаўцы, якая характарызуе хуткасць нарошчвання вартасці ў межах года ў ад-носінах да канчатковай сумы каштоўнасцей, якія атрымліваюцца з гаспадарчага абароту. Для фінансавага менеджменту прадпрыемства вельмі важна дасягнуць пры продажы вэксаля банку эквівалентнасці дысконтнай стаўкі, якая пры роўнасці тэрмінаў і хуткасці нарош-чвання забяспечыць аднолькавую даходнасць як па аперацыях про-дажу тавараў на ўмовах камерцыйнага крэдыту з афармленнем вэкса-ля, так і па ўліку гэтага вэксаля ў камерцыйным банку.

Раней мы ажыццявілі ацэнку нарошчвання і вызначылі суму буду-чай вартасці, якую павінен заплаціць пакупнік тавараў праз 60 дзён. Пры ўліку гэтага вэксаля камерцыйны банк разглядае яго намінальны кошт 857 млн р. як тэрміновую суму на 984 млн р., аднак выплачвае меншую суму, зыходзячы з устаноўленай велічыні дысконту ў сваю карысць. Такім чынам, аперацыя ўліку вэксаля камерцыйным банкам фактычна зводзіцца да ацэнкі яго сучаснай вартасці на дзень уліку, што і носіць назву дыскантавання. Банк ацэньвае сваю будучую эка-намічную выгаду, якую ён атрымае пры прад'яўленні вэксаля пакуп-ніку для аплаты ў вызначаны тэрмін. Таму ён ^выплачвае не тэр-міновую, а сучасную вартасць вэксаля, якая для камерцыйнага банка стане першапачатковай сумай доўгу.

Для таго као вызначыць сучасную вартасць вэксаля, якую банк выплачвае вэксалетрымальніку, неабходна ведаць дысконтную стаў-ку, якая разлічваецца па вядомай працэнтнай стаўцы. У фінансавай практыцы выкарыстоўваюць матэматычнае дыскантаванне (матэматычны ўлік) і банкаўскае дыскантаванне (камерцыйны ўлік). Матэматычным дыскантаваннем карыстаюцца ў тым выпадку, калі па вядомай нарошчанай суме, працэнтнай стаўцы і тэрміну патрабуецца вызначыць першапачатковую суму выплаты, разлік якой робіцца па формуле

*дзе d— колькасць дзён у перыядзе, за якія налічваюцца працэнты.

Формула гэта вынікае з прывядзенага вышэй ураўнення для раз-ліку нарошчанай сумы плацяжу шляхам рашэння яго адносна "Р". Банкаўскае дыскантаванне выкарыстоўваюць у тым выпадку, калі ажыццяўляецца купля банкам вэксаляў і іншых абавязацельстваў да надыходу тэрміну выплаты. Разлік сумы грошай, якую банк залічыць на разліковы рахунак прадпрыемства пад заклад вэксаля, можна зрабіць па наступнай формуле:

дзе D— выражаная ў дзесятковых дробах дысконтная стаўка.

Стаўкі, якія выкарыстоўваюцца ў матэматычным і банкаўскім дыскантаванні, практычна вырашаюць аднолькавыя задачы адносна вызначэння першапачатковай велічыні доўгу (P) па зададзенай на-рошчанай суме доўгу (S). Таму паміж імі існуе сувязь, якая дазваляе выразіць адну стаўку праз другую. У выпадку, калі аперацыі прад-стаўлення камерцыйнага крэдыту і продажу вэксаля банку роўнада-ходныя, будзе правільнай наступная роўнасць:

Калі рашыць гэта ўраўненне адносна дысконтнай стаўкі, атрымаем

Пры неабходнасці разліку працэнтнай стаўкі прывядзенае вышэй ураўненне трэба вырашыць адносна "i", у выніку чаго атрымаем

Зараз, замяніўшы у формуле

прынятыя абазначэнні на разлічаныя велічыні канкрэтных паказ-чыкау, вызначым суму, якую павінен атрымаць уладальнік вэксаля пры яго ўліку ў камерцыйным банку.

У цяперашні час вэксалі, як сродак афармлення камерцыйнага крэдыту, не атрымалі шырокага распаўсюджвання ў гаспадарчай дзейнасці айчынных суб'ектаў гаспадарання. Абумоўлена гэта асця-рожным падыходам банкаў да аперацый з вэксалямі суб'ектаў гаспа-дарання і недастатковай кваліфікацыяй фінансавых служб прадпры-емстваў у галіне вэксальнага абарачэння. Па меры развіцця рынкавых адносін вэксальнае абарачэнне будзе пашырацца, што патрабуе адпа-ведных навыкаў правядзення такіх фінансавых аперацый.

28. Дыскантаванне па складаных працэнтах