Беларуская мова: Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Граматыка, страница 8

Máj bul takový zé kdyby svét ono ùdobi neznal stálo by za to si je vymyslet. Nĕko-likrát za noc sie se střchami laskavĕ šepotaly vlahé deštiky. Za krásných rán ze zemĕ, stoupala vlidná pára, prodirala se nesčetnými mladými výhonky a na stébléch trávy visely přivĕsky rosy: stačil krok ― a pod nohama se vám vśecho rozehrálo a rozzářilo, idĕlahi jste druhý, a ohňostroj se roztančil na jimém místĕ. (Пер. Ганы Мюлеравай)

6.  Прачытайце напiсаную лацiнкай «Прадмову» да зборнiка Фр. Багушэвiча «Дудка беларуская», выдадзенага ў Кракаве ў 1891 г., i вызначце, наколькi адэкватна перадаюцца тут гукавыя асаблiвасцi беларускай мовы

Bratcy miłyie, dzieci Ziamli-matki majej. Wam afiarujuczy pracu swaju, muszu z wami pahawaryć trochi ab naszaj doli-niadoli, ab naszaj baćkawaj zpradwiecznaj mowie, katoruju my sami, da i nie adny my, a wsie ludzi ciomnyje «mużyckaj» zawuć, a zawietca jana «biełaruskaj».

7.  Выпраўце памылкi ў наступных словах. Якія нормы літаратурнай мовы тут парушаюцца? Растлумачце значэнне слоў

Алюмінівы, дэрманцiн, інцындэнт, бiлютэнь, прэцэндэнт, канстантаваць, кампентэнтны, кампраментаваць, элексір, скурпулёзны, дывідэнт, выкрэслiць, полувер, паштамп, дыстрыб’ютэр.

Фанетыка і правапіс

Фанетыка (грэч. phone ― гук) ― гэта раздзел мовазнаўства, у якiм вывучаецца гукавая сiстэма мовы.

У беларускай мове 6 галосных гукаў ([о], [э], [у], [а], [ы], [i]), якiя перадаюцца на пiсьме 10-цю лiтарамi (о, э, у, а, ы, і, е, ё, ю, я). 39 зычных гукаў беларускай мовы перадаюцца на пiсьме 21-й лiтарай.

Фанетычныя асаблiвасцi беларускай мовы

1. Аканне                      [о]    [э]

не пад нацiскам пасля цвёрдых зычных

                                 

а

                       (воды – вада, сэрца – сардэчны)

Ненаціскны [о] захоўваецца ў канцы іншамоўных слоў пасля галоснай (Трыо, Токiо, Ватэрлоо). Ненаціскны [э] захоўваецца ў словах іншамоўнага паходжання (экіпаж, дэмакратыя, рэвізія).

Яканне                     [о]   [э]   [а]

                               

у першым складзе перад нацiскам пасля мяккiх зычных

 


                                         я

  (лёд – ляднiк, сельскi – сяло, свята – святочны)

Яканне не праяўляецца ў словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і ў запазычаных словах (герой, метровы, семестр, Еўропа).

2. Дзеканне i цеканне - змяненне зычных [д] i [т] адпаведна на [дз’] i [ц’] пры iх памякчэннi перад галоснымi е, ё, ю, я, i, перад ь, перад мяккiмi [в’], [м’] (дзень, дзверы, Дзмiтрый, цвёрды, цьмяны).

У словах іншамоўнага паходжання [д] і [т] звычайна не памякчаюцца (дэмакратыя, дыспут, тэлефон, тыгр). Аднак перад суфіксамі –ін-, -ір-, -ёр-,-еец-, -ейск-, -ік- у іншамоўных словах пішацца дз, ц (арыенцір, гвардзеец, білецік).

3. ў (нескладовае) ― пішацца пасля галосных; пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова канчаецца на галосную (паўночна-ўсходні, часопіс «Полымя» ўтварыўся…);

у (складовае) пішацца пасля зычных; пасля знакаў прыпынку; у пачатку ўласных назваў; у пачатку іншамоўных слоў (універсітэт, ультыматум); у сярэдзіне іншамоўных слоў пасля галосных, калі [у] ўтварае самастойны склад (акварыум, раунд)

4. Зацвярдзелыя зычныя. Гукі [ж], [ч], [ш], [р], [дж], [ц] у беларускай мове не маюць адпаведных мяккіх.

Шыпячыя [ж], [ч], [ш] у агульнаўсходнеславянскай мове (ІХ ― ХІІІ стcт.) былi толькi мяккiя, не мелi адпаведных парных цвёрдых. З XIV стагоддзя ўсе шыпячыя ў беларускай мове зацвярдзелi. У рускай мове зацвярдзенне шыпячых адбылося непаслядоўна: тут [ж] i [ш] ― таксама зацвярдзелыя, а [ч] ― заўсёды мяккi (параўнайце напісанне і вымаўленне слоў жизнь, жёлтый, шило, час, чудо).

5. Падаўжэнне зычных [з], [л], [н], [с], [дз], [ц], [ж], [ч], [ш], калі яны знаходзяцца паміж галоснымі (падарожжа, жыццё).

Падаўжэнне зычных не праяўляецца ў словах лью, Ілья, Ульяна, Касьян, у іншамоўных словах (акуратны, Ала, перон). Выключэнні: ванна, манна, Ганна, Жанна, мадонна і інш.

6. Прыстаўныя зычныя в, г, галосныя i, а (вузел, восень, гэты, iльгота, аржаны).