6. Артыкул Баханькова А.Я. ад назвай «Энантыясемія, або ўнутрыслоўная антанімія», змешчаны ў часопісе «Беларуская мова і літаратура ў школе» за 1990 год у № 9 на старонках 48-51.
59. Складзіце сказы, структура якіх адпавядала б наступным схемам
1. _______ - . - . - . - . ______ _ _ _ _ _.
2. _____ ______ _ _ _ _ _, _______ _ _ _ _ _ - . - . - . - .
3. [ ], (што...), (што...).
4. (Калі...), [ ], (якая...).
Паўтарэнне
< Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў.
Прыдумайце з імі невялікія сказы
Анафема |
(грэч. anathema) ― адлучэнне ад царквы, праклён як самая высокая кара ў хрысціянстве |
Намінальны |
(лац. nominalis ‘імянны’) ― які толькі называецца, але не выконвае сваіх функцый (напр., намінальны кіраўнік) |
Педантычны |
(ад педант, ад італ. pedante ‘настаўнік, педагог’) ― строгі ў выкананні ўсіх запатрабаванняў, надзвычай дакладны і акуратны |
Перманентны |
(лац. permanens, -ntis) ― бесперапынны, пастаянны (напр., перманентнае развіццё) |
Скепсіс |
(грэч. skepsis ‘разбор, сумненне’) ― сумненне, недавер да чаго-небудзь |
Талерантнасць |
(ад лац. tolerantia ‘цярпенне’) ― цярпімасць да чужых думак і вераванняў |
Філатэлія |
(франц. philatelie, ад грэч. phileo ‘люблю’ + ateleia ‘вызваленне ад аплаты’) ― калекцыяніраванне і вывучэнне паштовых і гербавых марак, паштовых знакаў, а таксама папяровых грашовых знакаў розных краін |
Фрывольны |
(франц. frivole, ад лац. frivolus ‘дурны, пусты’) ― легкадумны, блізкі да непрыстойнага (напр., фрывольныя размовы) |
Экзальтацыя |
(лац. exaltatio) ― крайне ўзбуджаны стан, хваравітая ўзбуджанасць |
Эксклюзіўны |
(англ. exclusive ‘выключны’) ― выключны, прадастаўлены толькі для пэўнай арганізацыі або асобы, напр., права на вытворчасць чаго-небудзь або на распаўсюджанне інфармацыйных матэрыялаў |
Эфемерны |
(грэч. ephemerios ‘аднадзённы’) ― 1) мімалётны, недаўгавечны (напр., эфемернае існаванне); 2) уяўны, невыканальны (напр., эфемерная мера) |
60. Укажыце, якiя з прыведзеных прозвiшчаў скланяюцца.
Патапенка Таня, Мiшчанчук Iван, Далiнчук Каця, Зязюля Аксана, Шандыба Павел, Траско Алег, Акцябронак Iра, Шуба Алена, Сапега Саша, Выхухаль Насця, Блатун Кiрыл, Тарасенка Вова.
61. Пастаўце словазлучэннi ў творным склоне.
213 брыгад, 70 тысяч, 2000-ы год, 55 вiдаў, 19 дзён, 2000 аленяў, 4 вясковыя днi, паўтара месяца, 2 жанчыны, 40000 кiлаграмаў, 2004-ы год, 1,3 тоны, 8 лодак, 393 дошкі.
62. Прыдумайце 5-6 заданняў “Чацвёрты лiшнi” па пройдзеных тэмах.
63. h Перакладзіце на беларускую мову, запісваючы лічэбнікі словамі
Медицинский юмор
Разpаботка теоpии стpесса пpиводит к pазвитию язвенной болезни желудка.
Каждый pаз, целуясь с девушкой, вы наpушаете ее кислотно–щелочной баланс.
Врач после осмотра пациентки говорит ей:
— У Вас головные боли, желудок не в порядке, высокое кровяное давление. Простите, сколько Вам лет?
— Двадцать пять
— И значительная потеря памяти, — добавляет врач.
— Как прожить до 100 лет?
— Очень просто: выпивайте каждое утро по чашке горячего чая в течение 62400 недель.
Вот Вам лекарство, принимайте по 3 чайных ложки 2 раза в день.
— Но у меня дома только 2 чайных ложки.
У вас есть ацетилсалициловая кислота?
— Вам нужен аспирин?
— Да, никак не могу запомнить это слово.
64. Вызначце памылкі, дапушчаныя ў наступных сказах.
Тыпы магчымых памылак:
1) няправільнае ўжыванне назоўнікаў (формы роду, склону);
2) няправільнае напісанне назоўнікаў;
3) няправільнае ўжыванне формаў прыметнікаў;
4) няправільнае ўжыванне займеннікаў;
5) памылкі пры выкарыстанні лічэбнікаў (дапасаванне,
правапіс і інш.)
6) няправільнае ўжыванне формаў дзеясловаў;
7) няправільнае ўжыванне дзеепрыметнікаў;
8) няправільнае ўжыванне дзеепрыслоўных зваротаў;
9) памылкі ў кіраванні;
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.