Спосабам iснавання мовы з’яўляецца маўленне. Маўленне ― гэта вуснае i пiсьмовае валоданне мовай; моўная дзейнасць. Неабходна размяжоўваць паняццi мовы i маўлення.
Мова ― гэта сукупнасць адзiнак (гукаў, слоў, сказаў i iнш.) i правiл iх ужывання. Мова ― сiстэма, якая мае некалькi ўзроўняў: фанетычны, марфалагiчны, лексiчны, сiнтаксiчны i iнш.
Маўленне ― гэта выкарыстанне моўных адзiнак у працэсе зносiн. Маўленне мае вусную i пiсьмовую формы. Пры вусным маўленнi значнае месца адводзiцца тэмпу, тону, мелодыцы голасу, паўзам, лагiчнаму нацiску. Важную ролю адыгрываюць жэсты i мiмiка. Вуснаму маўленню ўласцiвы высокi ўзровень эмацыянальнасцi. Да асаблiвасцей пiсьмовага маўлення адносяцца максiмальна ўзбагачаны слоўнiк, пераважна за кошт адцягненых паняццяў, i ўскладнены сiнтаксiс.
Пры маўленні адбываецца адбор і выкарыстанне моўных сродкаў, у выніку чаго з’яўляецца звязнае выказванне ― тэкст (ад лац. textum ‘тканiна, спалучэнне, спляценне’). Галоўныя адзнакі тэксту ― гэта цэльнасць і закончанасць. Тэкст заўсёды мае адну галоўную тэму.
Адрознiваюць такiя тыпы тэкстаў, цi маўлення, як апiсанне, апавяданне, разважанне.
З мэтай характарыстыкi прадметаў, з’яў, асобы ўжываецца апiсанне. Адметнай прыметай гэтага тыпу маўлення з’яўляецца вялiкая колькасць назоўнiкаў i прыметнiкаў, радзей ужываюцца дзеясловы, якiя, як правiла, аднолькавай формы i маюць значэнне знаходжання, iснавання. Апiсанне назiраецца ў тэкстах навуковай, мастацкай, афiцыйна-справавой лiтаратуры. “Класічная” схема пабудовы тэксту тыпу апісання ўключае наступныя элементы: 1) агульнае ўражанне, 2) асобныя прыметы, уласцівасці, 3) вывад.
Тэксты тыпу апавядання маюць пэўны сюжэт, у апавяданні разгортваецца дзеянне, адбываюцца падзеі, таму сэнсавы акцэнт тут у значнай ступені прыпадае на дзеясловы.
Разважанне ― тып тэксту, у якiм гаворыцца аб прычынах падзей, дзеянняў, прымет, з’яў. Для разважання найбольш характэрна лагiчнасць i аргументаванасць. Яно пашырана ў навуковых i публiцыстычных тэкстах. Разважанне звычайна будуецца па наступнай схеме: 1) тэзіс, 2) доказы, аргументы, 3) вывады.
Асноўныя функцыі мовы ўласцівы і ўсім тыпам маўлення, але ў маўленні камунікатыўная функцыя выступае на першы план.
Генеалагічная класіфікацыя моў свету
Найбольш вядомая класiфiкацыя моў свету ― генеалагiчная. Генеалагiчная класiфiкацыя ― гэта падзел на групы (сем’i моў) паводле агульнага паходжання i роднасных сувязей. У сучасным мовазнаўстве выдзяляецца 8 сем’яў (iндаеўрапейская, паўночна-каўказская, аўстранезiйская, семіта-хаміцкая, фіна-ўгорская i iнш.), сярод якiх самай вялiкай з’яўляецца iндаеўрапейская. Iндаеўрапейская сям’я складаецца з некалькiх груп:
Ø iндыйская (мовы сучаснай Iндыi, цыганская, мёртвая мова санскрыт i iнш.)
Ø iранская (персiдская, таджыкская, афганская, асецінская i iнш.)
Ø балтыйская (лiтоўская, латышская, мёртвая пруская)
Ø германская (англiйская, нарвежская, швецкая, нямецкая, галандская,
iдыш i iнш.)
Ø раманская (iспанская, iтальянская, французская, румынская, малдаўская,
мёртвая лацінская i iнш.)
Ø кельцкая (iрландская, шатландская i iнш.)
Ø славянская:
— усходнеславянская (беларуская, руская, украiнская)
― заходнеславянская (польская, чэшская, славацкая, кашубская, сербскалужыцкая, мёртвая палабская)
― паўднёваславянская (балгарская, македонская, сербскахарвацкая, мёртвая стараславянская)
Акрамя таго, у індаеўрапейскую сям’ю ўваходзяць асобныя мовы ― армянская, албанская, грэчаская і інш.
Некаторыя мовы не ўваходзяць у склад нiякiх груп (японская, карэйская i iнш.).
Перадумовы фарміравання беларускай мовы
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.