53. h Перакладзіце на беларускую мову прафесійныя медыцынскія лацінскія выразы і вызначце, да якога тыпу сувязі слоў у словазлучэнні (дапасаванне, кіраванне, прымыканне) адносяцца гэтыя выразы ў беларускай мове
Аd usum externum. Anamnēsis morbi. Praesente aegrōto. Exĭtus letālis. Habĭtus aegrōti. In vivo. In vitro. Prognōsis dubia. Quantum satis. Casus extraordinarius. Status commūnis.
54. Перакладзiце на беларускую мову
Благодарить родителей, смеяться над товарищами, говорить по телефону, пойти за водой, извини его, большое спасибо, беспокоиться о сыне, лучше всего, метрах в сорока, рассуждать о будущем, некого попросить, не с чем сравнить, старше своего друга, простить родственника, женю на ней, прийти к вам, рассказать об институте, гулять по лесу, нестерпимая боль, аккуратная запись, подойти к дубу, плыть за рыбой, заболеть ангиной, похожий на отца, написав о Юрии Хадыко и Марии Недосеко.
Защита мира, шум мотора, насыпать песка, капли дождя, порывы ветра, сугроб снега, уборка урожая, копия документа, посев ячменя, яма для силоса, в конце мая, килограмм крахмала, сила удара, цистерна бензина, колесо комбайна.
55. Дапасуйце выказнік да дзейніка
1. Большасць выкладчыкаў жадал... рашучых дзеянняў і гатов.. был.. на рызыку. 2. Тры чалавекі стаял... ў вільготным пасля дажджу бярозавым гаі. 3. Частка вясны, усё лета і рэшта восені заставал..ся вольн.. 4. БДУ аб’яві.. набор студэнтаў. 5. Чацвёрка быкоў цягнул... арбу. 6. За Сёмкам ехал.. некалькі хлопцаў, узброеных шаблямі. 7. Карпаўна з афіцэрам пайшл.., а гусар усё яшчэ стаяў на ганку камендатуры. 8. Праз хвіліну на дарогу выйшл.. два чалавекі. 9. У першай палове ХІ стагоддзя шэраг княстваў аддзяля..цца. 10. У песні чу..ся матчын голас і звонкія падгалоскі суседак, хоць іх ужо даўно няма на свеце.
56. Назвы, што знаходзяцца ў дужках, пастаўце ў патрэбнай форме
Жыць у горадзе (Кіраўск), адпачываць на рацэ (Волга), купацца ў возеры (Нарач), на заднім сядзенні (жыгулі, «Масквіч», машына «Волга»), спыніцца ў гасцініцы («Мінск»), губернатар штата (Мічыган), аўтавакзал горада (Тула, Рэчыца), знаходзіцца на вуліцы (Савецкая), у Летнім садзе («Эрмітаж»), спыніцца на станцыі (Варонеж), адпачываць на возеры (Ладажскае), кухня рэстарана («Славянскі»).
57. Запішыце, пастаўце знакі прыпынку і растлумачце іх
У будцы сядзеў здаравенны рыжы сабака Тыгрус.
Няхай дзед Талаш будзе атаман наш сказаў хтосьцi нават у рыфму.
Ты ж брат глядзi ў мяне звярнуўся да Карагi Булякiн i не памыкайся ўцякаць.
Усюды на чыгунцы у дэпо на электрастанцыі працуюць нашы людзі.
У белай сукенцы з белым капялюшыкам на галаве яна мне адразу кінулася ў вочы.
Наабапал іх дарогі стаіць лес пасівелы ад інею як і дзед Талаш ад старасці.
Доктар мякка шлёпаючы падэшвамі пайшоў у кабінет.
Прымі паклон і пажаданне цудоўны Пінск дзіця вякоў каб за цяжкія ўсе насланні ты шчасце вечнае знайшоў.
З дзяцінства мае бацькі працавалі не пакладаючы рук.
Маленькая хмарка не плыве а здаецца кружыцца на месцы быццам заблудзіўшыся ў блакітнай бездані неба.
Цяпер ужо ўсе сабралiся. Прашу ў сталовую сказала усміхаючыся гаспадыня.
Акрамя рыбы у рэчцы было багата ракаў.
Рыбак крыкнуў За мной i нырнуў пад жардзiну ў плоце.
Сёння на жаль большая частка насельніцтва Беларусі размаўляе на рускай мове.
58. Аформіце правільна спіс літаратуры
1. Кніга, напісаная І.Я. Лепешавым, пад назвай «Практыкум па беларускай мове», выдадзеная ў Мінску ў 2001 г.
2. Кніга, напісаная Лявонцьевым В.П., пад назвай «Новейшая энциклопедия персонального компьютера», выдадзеная ў Маскве ў 2003 г.
3. Кніга, напісаная В.І. Рагаўцовым і А.Л. Юрэвічам, пад назвай «Уводзіны ў мовазнаўства», выдадзеная ў Мінску ў 1987 г.
4. Кніга, складзеная Н.М. Жылінскім, пад назвай «Правда истории: Память и боль», выдадзеная ў Мінску ў 1991 г.
5. Кніга пад рэдакцыяй П. Брыгадзіна пад назвай «Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік», выдадзеная ў Мінску ў 1997 г.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.