19. Ад назоўнiкаў ― уласных назваў утварыце прыметнiкi. Складзiце з iмi сказы, каб у адным выпадку прыметнiк пiсаўся з вялiкай лiтары, а ў другiм ― з малой.
Скарына, Колас, Мiнск, Беларусь, Еўропа, Урал, Гродна, Брыль.
20. Спiшыце, раскрываючы дужкi. Растлумачце ўжыванне вялiкай або малой лiтары
(Т,т)раянскi (К,к)онь, (Д,д)зень (М,м)едыка, (Н,н)овы (Г,г)од, (В,в)аршаўскi (У,у)нiверсiтэт, (Р,р)эч (П,п)аспалiтая, (П,п)алярная зорка, (П,п)анчанкава паэтычная спадчына, (П,п)олацкае княства, (В,в)ялiкае (К,к)няства (Л,л)iтоўскае, (З,з)лучаныя (Ш,ш)таты (А,а)мерыкі, (П,п)аўночны (Л,л)едавiты (А,а)кiян, (В,в)ерсальскi мiр, (Г,г)родзенская (А,а)бласная бiблiятэка iмя Я.Карскага, (М,м)езазойская эра, (В,в)ялiкая (А,а)йчынная (В,в)айна, (С,с)авет (М,м)iнiстраў, (Г,г)i (Д,д)э (М,м)апасан, (Б,б)еларуская (С,с)авецкая (Э,э)нцыклапедыя, (М,м)iнiстэрства (А,а)ховы (З,з)дароўя, (С,с)таршыня (П,п)рэзiдыума (В,в)ярхоўнага (С,с)авета, 8 (С,с)акавiка, (Г,г)ордзiеў вузел, (О,о)рдэн «(З,з)нак (П,п)ашаны», (В,в)ялікія (Л,л)укі, (Б,б)рэсцкi (Д,д)зяржаўны (П,п)едагагiчны (У,у)нiверсiтэт iмя А.С. Пушкiна, (Д,д)зед (М,м)ароз, (М,м)іністр (З,з)амежных (С,с)праў, Вогненная (З,з)ямля, (Р,р)энесанс, Растоў-(Н,н)а-(Д,д)оне, Мамін-(С,с)ібірак, (Н,н)ародны паэт, (А,а)кадэмiя (Н,н)авук Рэспублiкi Беларусь, (Л,л)ютаўская рэвалюцыя, (Т,т)аніна шапка, (М,м)iжнародны (Ж,ж)аночы (Д,д)зень, (З,з)аслужаны (Н,н)астаўнік, (П,п)рэм’ер-(М,м)іністр, (П,п)ершага (М,м)ая, (Р,р)ыгораў брат, (Н,н)обелеўская прэмiя, (А,а)хiлесава пята, (К,к)оласаўская трылогiя, (Д,д)зень (П,п)ерамогi, (В,в)аска (Д,д)а (Г,г)ама, (М,м)агеланаў (П,п)ралiў, (М,м)iнiстэрства (А,а)дукацыi Рэспублiкi Беларусь, (Д,д)зень (А,а)ртылерыi, (Э,э)поха (А,а)драджэння, (В,в)ялiкая (М,м)ядзведзiца, (Б,б)еларускi (Д,д)зяржаўны (У,у)нiверсiтэт, (Д,д)зень (Н,н)араджэння.
21. h Замяніце кожнае азначэнне адным словам і запішыце атрыманыя словы ў алфавітным парадку
― Знешняе праяўленне якога-небудзь захворвання;
― галіна медыцыны, якая ажыццяўляе лячэнне хвароб аперацыйным шляхам;
― хвароба, якая суправаджаецца прыступамі галаўнога болю, звычайна з адной палавіны галавы;
― медыцынскі інструмент для ўвядзення ў арганізм вадкіх лекавых рэчываў;
― раздзел медыцыны, які вывучае псіхічныя захворванні;
― хранічнае захворванне скуры, выкліканае парушэннем дзейнасці нервовай сістэмы, лускаваты лішай;
― бакавое скрыўленне пазваночніка;
― раздзел медыцыны, які вывучае фізіялогію і паталогію мочапалавых шляхоў;
― гнойнае запаленне валасянога мяшочка і сальнай залозы;
― невялікі хірургічны нож;
― хвароба, выкліканая доўгай нястачай вітаміну С у арганізме;
― запаленне лёгкіх;
― метад абследавання шляхам абмацвання пальцамі або далонямі рук;
― запаленне брушыны.
22. Расшыфруйце скарачэнні
гг., ст., р-н, г.зн., га, т, ц, параўн., заг., зб., с/с, в.а., вобл., напр., н.э., н.ст., i пад., пр-т, т.зв., с., кг, гл., гр., б., дац., i г.д.
Марфемная структура слова
І Словаўтварэнне
Большасць слоў падзяляецца на структурныя часткi, або марфемы. Да марфем адносяцца: корань, прыстаўка, суфiкс, канчатак, постфiкс, злучальныя галосныя ў складаных словах.
Аснова ― гэта частка слова без канчатка. Паводле структуры асновы бываюць вытворныя i невытворныя. Невытворная аснова супадае з коранем (лес, зямля), у вытворную аснову ўваходзяць, апрача кораня, iншыя марфемы.
Канчатак ― зменная частка слова, якая ўтварае форму слова (лiк, род, склон, асобу) i звязвае яго з iншымi словамi ў сказе цi словазлучэннi. Нязменныя словы канчаткаў не маюць (холадна, па-летняму). Зменныя словы ў некаторых формах могуць мець нулявы канчатак (радасць, сон).
Часам пасля канчатка ў слове знаходзiцца суфiкс (купаюся, якi-небудзь, прынясiце). Такiя суфіксы атрымалi назву постфiксы. Постфiксамi з’яўляюцца -це, -ся (-ца), -сьцi, -небудзь.
Спосабы словаўтварэння:
Ø марфалагічны
― суфiксальны (гарадскi← горад)
― прыставачны (напiсаць ← пiсаць);
― прыставачна-суфiксальны (узгорак ← гара);
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.