30. Складзiце па два сказы з назоўнікамi, каб было зразумела, што апошнія абазначаюць асоб мужчынскага i жаночага полу (не выкарыстоўваючы імён і прозвішчаў)
Медык, пракурор.
31. Пастаўце словы ў родным склоне адзiночнага лiку
Абелiск, абрус, поспех, настрой, квас, авангард, сацыялiзм, асфальт, гром, вугаль, агнямёт, унук, абрэзак, агiткалектыў, адэкалон, змрок, адрас, вылет, мухамор, квадрат, смутак, апартунiзм, голад, генiй.
32. Пастаўце ў давальным i творным склонах словы
Бабень Iван, Iвашчанка Алена, Карман Аляксандра, Сабаленка Алеся, Дзядзюля Сяргей, Антко Вова, Рыбалка Таня, Кацуба Света, Белабародзька Алег, Кiшэня Аксана, Герасiмовiч Максiм, Карнеявец Надзея, Чурыла Андрэй, Валыненка Насця, Вавёрка Аксана, Прыход Наталля, Чапурко Сяргей.
33. Растлумачце правапiс назоўнiкаў
(Гiдра)служба, (мiкра)раён, (авiя)пошта, (мота)дывiзiя, (штаб)афiцэр, (паў)Кiева, (аэра)(фота)здымка, (кiна)аповесць, (паў)акна, (паў)лiтра, (бiя)станцыя, (вела)крос, (гiдра)(электра)станцыя, (аўта)касметыка, (метэа)зводка, (вiцэ)адмiрал, (экс)прэзiдэнт, (штаб)кватэра, (электра)манцёр.
34. Утварыце складаныя прыметнiкi. Растлумачце іх правапіс
Тры кiлаграмы, здольны да працы, лiтаратурны i музычны, Новы год, Далёкі Усход, дзесяць гадоў, шахматны i шашачны, рэгіён Заходняга Палесся, шэрыя вочы, розныя колеры, белы i ружовы, шырокi экран, шмат ступеняў, глыбокая вада, Лацiнская Амерыка.
35. Адгадайце загадкі. Выпішце з iх займеннікі, вызначце іх сінаксічную ролю ў сказе
1. Усіх нас корміць, а сама есці не просіць. 2. Ніхто іх не палохае, а яны ўсё дрыжаць. 3. Што на сабе не ўчуеш? 4. За намі ўслед шагае, ды нам ні ў чым не памагае. 5. Без языка, а крычыць, ніхто яго не бачыць, а ўсякі чуе. 6. Хто мяне заб’е, той сваю кроў пралье.
36. Узнавiце прыказкi з займеннiкамi па iх пачатку. Паспрабуйце самi прыдумаць канцоўку
Што пасееш… У каго што… Чаго сабе… Сам сябе… Чыя б… З кiм… Той нiчога… Не шукай гора… Кожнаму свая… Не за сваю… Той сам сябе… Нiкому свайго… Усякi сабака… Чыя праўда… Кожны жук…
37. Выявiце недакладнасцi ва ўжываннi займеннiкаў, выпраўце памылкi
1. Я не змог набыць сябе арфаграфiчнага слоўнiка. 2. Дзед Талаш убачыў ваўка, але ён яго не спалохаўся. 3. Не хвалi сабе, няхай лепш iншыя пахваляць. 4. Бацька сустрэў знаёмага, i ён узрадаваўся сустрэчы. 5. Паведамiлi самому вялiкаму начальнiку. 6. Мацi паклiкала мяне i папрасiла налiць сабе кавы. 7. Калi на ствале дрэва зрабiць надрэз, з яго закапае сок, якi з’яўляецца не чым iншым, як гатовым дызельным палiвам. 8. Вiктар заўсёды клапацiўся толькi аб сябе.
38. Перакладзiце на беларускую мову
Девять больших клумб, три новых стола, оба задания, две красивых девочки, три целых и пять шестых, двадцать два богатых бизнесмена, пять умных студентов, сто тридцать четыре зелёных ведра, две коротких жизни.
39. Праскланяйце (вусна)
93, 458, 940, 2000-ы год, 2003-цi год.
40. Запiшыце лiчбы словамi
Звыш 17, 189, 377, 214.
Над 7, 11, 45, 492, 1526, 8600033, 54002-ма скрынямi, 54002-iм студэнтам.
41. Пастаўце ў родным і творным склонах
283 студэнты, 569 школьнiкаў, 2735-ы год, 3000-ы год.
42. Запішыце наступныя словы (спалучэнні слоў), выкарыстоўваючы лічбы
Пятнаццацірублёвы, дваццаці пяці чалавек, дзве тысячы трыццаць шосты, стадваццацідвухгадовы, трыста восемдзесят чацвёрты, аб васьмідзесяці трох машынах, трыццацівасьміпавярховы, сямідзесяцішасціградусны.
43. Напiшыце сваю аўтабiяграфiю. Усе лiчбы запiсвайце лiтарамi
44. Напішыце сачыненне на тэму “Мой рэжым дня”. Выкарыстайце лічэбнікі для абазначэння часу
45. Замянiце фразеалагiзмы сiнанiмiчнымi дзеясловамii пастаўце ў патрэбнай форме
Узор: перавесцi дух [адпачыць] ― у будучым часе I асобе
адзіночнага ліку ― адпачну.
Быць у хвасце ― ва ўмоўным ладзе мужчынскага роду
выбiцца з сiл ― у прошлым часе жаночага роду
абвесцi вакол пальца ― у цяперашнім часе III асобе множнага ліку
падтулiць хвост ― у загадным ладзе II асобе адзіночнага ліку
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.