Беларуская мова: Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Граматыка, страница 20

Cлалам

(нарвежск. slalom ‘лагодны схіл’) ― скарасны спуск з гор на лыжах па вельмі звілістай дарожцы як від гарналыжнага спорту

Фальстарт

(англ. falsestart ‘няправільны старт’) ― старт, узяты кім-небудзь з удзельнікаў спаборніцтва раней, чым патрэбна

Форвард

(англ. forward ‘пярэдні’) ― ігрок нападзення ў футболе, хакеі; нападаючы

Фрыстайл

(англ. freestyle) ― скарасны спуск на горных лыжах па ўзгорыстай трасе, спуск з гор з выкананнем розных фігур, скачкі з двухметровага трампліна з выкананнем сальта, піруэтаў

Некаторыя выпадкi дапасавання

выказнiка да дзейнiка

Выказнiк звычайна ставiцца ў множным лiку, калi дзейнiк выражаны:

Ø  аднароднымi членамi (Па хаце пабеглi гаворка i смех)

Ø  назоўнiкам (займеннікам) у назоўным склоне і назоўнiкам (займеннікам) у творным склоне з прыназоўнікам з (Ужо вечарэла, калі Мiколка з дзедам натрапiлi на незвычайную стаянку ў лесе).

Выказнiк звычайна ставiцца ў адзiночным лiку, калi дзейнiк выражаны:

Ø  спалучэннем лiчэбнiка з назоўнiкам (Стаяла пяць асёдланых коней). Калі выказнік абазначае актыўнае дзеянне, то дапускаецца варыянтнае ўжыванне яго ў адзіночным і множным ліках (З зараснiку выйшла(і) яшчэ трое незнаёмых)

Ø  спалучэннем слоў большасць, меншасць, рад, шэраг, мноства, большая частка, меншая частка, некалькi, многа, мала, шмат, тройка, дзесятак, сотня і інш. з назоўнiкам (Большасць людзей маўчала. Там стаяла некалькi хат. У кішэні застаўся толькі дзесятак запалак).

Дапасаванне прыдатка да азначаемага слова

Прыдатак ― асобы від азначэння. Прыдатак выражаецца назоўнікам, які звычайна мае аднолькавую з азначаемым словам форму склону (а часам ліку і роду): Вясна-красуня ў бубны б'е.

Прыдаткі, якія абазначаюць назвы твораў мастацтва, газет, часопісаў, устаноў, машын і г.д., бяруцца ў двукоссе і заўсёды ўжываюцца ў форме назоўнага склону (Мы ганарымся трактарам «Беларусь»).

Прыдаткі, якія абазначаюць геаграфічныя назвы, дапасуюцца да азначаемага слова ў склоне, як правіла, толькі тады, калі выступаюць у той жа форме роду, што і азначаемае слова, і не з'яўляюцца запазычанымі (на рацэ Днепр, на рацэ Дзвіне, у горадзе Гомелі, але ў горадзе Абакан).

Знакi прыпынку ў сказах з простай мовай

А: «П». А: «П!» А: «П?»

«П»,- а. «П?» – а. «П!» – а.

«П, - а, - п». «П? – а. – П». А: «П», - а.

Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў.

 Прыдумайце з імі невялікія сказы

Анахранізм

(гр. anachronismos) ― 1) парушэнне храналагічнай дакладнасці, якое прыводзіць да неапраўданага ўнясення ў апісанне якой-небудзь эпохі рыс, характэрных для іншага часу; 2) устарэлы погляд, падыход, звычай; перажытак мінулага

Бутафорыя

(італьянск. buttafuori ‘памочнік рэжысёра’) ―

1) абсталяванне для спектакля, а таксама штучныя прадметы, якія выстаўляюцца на вітрынах магазінаў замест сапраўдных; 2) перан. нешта паказное, фальшывае

Рарытэт

(ням. Rarität, ад лац. raritas, –atis‘рэдкасць’) ― рэдкасць, вельмі рэдкая рэч, якая ўяўляе сабой музейную каштоўнасць

Рэгалія

(лац. regalia, ад regalis ‘царскі’) ― 1) знак царскай улады (карона, скіпетр і інш.); 2) знак узнагароды (ордэн, медаль і інш.)

Рэквізіт

(лац. requisitus‘неабходны’) ― 1) розныя рэчы, якія выкарыстоўваюцца ў тэатры пры пастаноўцы спектакля; 2) неабходны элемент у афармленні дакумента (месца, дата выдачы, подпісы); 3) выхадныя дадзеныя кнігі

Рэтуш

(франц. retouchе) ― выпраўленне малюнка, фотаздымка або негатыва шляхам падмалёўкі

Слоган

(англ. slogan ‘лозунг, дэвіз’) ― 1) кароткі лозунг, які выражае пэўны погляд або рэкламуе тавар; 2) сціслая, лёгка ўспрымальная фармуліроўка рэкламнай ідэі

Фавор

(лац. favor ‘прыхільнасць’) ― прыхільныя адносіны, заступніцтва ўплывовай асобы

Фетыш

(франц. fetiche, ад партугальск. feitiço‘чары’) ―

1) прадмет, які, паводле ўяўленняў вернікаў, надзелены звышнатуральнай сілай і служыць аб’ектам рэлігійнага культу; 2) перан. аб’ект сляпога пакланення