Нормы сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы:
— арфаэпiчныя – правiльнае вымаўленне гукаў i iх спалучэнняў, правiльная пастаноўка нацiску;
— арфаграфiчныя – правiльнае напiсанне слоў;
— лексiчныя – правiльны выбар слова i дарэчнасць яго прымянення;
— граматычныя – правiльнае выкарыстанне формаў слоў (марфалагiчныя) іправiльная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў (сiнтаксiчныя);
— пунктуацыйныя – правiльная пастаноўка знакаў прыпынку;
— стылiстычныя – выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасцi з пэўным стылем.
Дыялектная мова — гэта тэрытарыяльна абмежаваная разнавіднасць беларускай мовы, сукупнасць мясцовых гаворак. Гаворка — мова аднаго ці некалькіх населеных пунктаў, якая мае спецыфічныя рысы.
На тэрыторыi Беларусi выдзяляюць два дыялекты: паўночна-ўсходнi (Вiцебская, большая частка Магiлёўскай i паўночныя раёны Мiнскай вобласцi) i паўднёва-заходнi (поўдзень Мiнскай вобласцi, большая частка Гродзенскай i Гомельскай абласцей, Брэсцкая вобласць). На тэрыторыi паўночна-ўсходняга дыялекту ўжываюцца словы тыпу ряма, буряк, кріўдна, пецка ‘печка’, авецка ‘авечка’, дрэміш і інш., на тэрыторыi паўднёва-заходняга — хлiеб, куост ‘куст’, гозэро ‘возера’, мйаса, расхварэўса, рабiцьмеш, рабiцьму і інш.
Памiж паўночна-ўсходнiм i паўднёва-заходнiм дыялектамi вылучаюцца сярэднебеларускiя гаворкi, у якiх спалучаюцца рысы абодвух дыялектаў. Сучасная беларуская лiтаратурная мова сфармiравалася на аснове сярэднебеларускiх гаворак.
Нягледзячы на асобныя адрозненні, літаратурная беларуская мова, дыялекты, гаворкі маюць адзіную аснову, што дазваляе лічыць іх формамі нацыянальнай, агульнанароднай мовы.
1. Прачытайце выказванні беларускіх паэтаў аб мове. Пра якія функцыі мовы ў іх гаворыцца?
І. Каго ты цураешся?
Маці сваёй?
Бо рукі яе
Ў мазалях і апёках,
Злінялыя вочы,
Ватоўка на ёй,
Струменьчыкі поту
На шчоках.
Чаго ты стыдаешся?
Слова яе,
Празрыстага, чыстага,
Быццам званочак?
Яна ж не гаворыць,
А ціха пяе:
“Вярніся дадому,
Сыночак”.
Цябе не спаткаюць
Ужо на сяўбе, -
Да іншай работы
Душа прыкіпела.
Глядзі ж, каб хоць дома
Пазналі цябе,
Каб родная маці
Цябе зразумела.
(С. Грахоўскі)
ІІ. Не родзіцца мудрае слова,
Калі не радзіўся мудрэц:
Патухне радзімае слова,
Калі перастанеш гарэць.
Не ўзнікне прызыўная песня,
Калі анямее пясняр.
Задумы вучоны не здзейсніць,
Калі занядбае свой дар.
(І. Ралько)
ІІІ. Слова - радасць, слова –
чары,
Вобраз вечна юных вёсен,
Ёсць ты ўсюды: ў сонцы,
ў хмары,
Ты глядзіш праз неба просінь.
Лашчыш слух мой,
слова-ззянне,
Атуляеш сэрца ласкай...
(Я. Колас)
ІV. Ільняная і жытнёвая.
Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытнейшая, самая
славянская.
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая
Мова беларуская мая!
(П. Панчанка)
V. Пергамент зберажэ
нашчадкам
Статут,
Дзе беларускай мовы
Дух святы,
Асвечаны Скарынавай рукою
І апладнёны
Млечным Шляхам дум.
(Р. Барадулін)
2. Адкажыце на наступныя пытанні
Якія з функцый мовы ў першую чаргу рэалiзуюцца ў такiх моўных адзiнках, як слова, фразеалагiзм, сказ?
Успомніце, якія існуюць функцыянальныя стылi. Якiя функцыi ўласцiвы кожнаму з гэтых стыляў у першую чаргу?
3. Запiшыце азначэнні. Паспрабуйце вызначыць, мове цi маўленню ў большай ступені належыць кожнае з гэтых азначэнняў
лексiчная i граматычная сiстэма
працэс зносiн
сродак зносiн
мае сацыяльны характар
мае iндывiдуальны характар
абумоўлiваецца пэўнай сітуацыяй
не залежыць ад умоў i абставiн зносiн
унармаванасць
сiстэмнасць
устойлiвасць
зменлiвасць
адлюстравана ў тэкстах
адлюстравана ў слоўнiках i граматыках
4. Вызначце, да якога тыпу маўлення — апісання, апавядання ці разважання – належаць наступныя тэксты
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.