Беларуская мова: Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Граматыка, страница 14

Род нескланяльных назоўнiкаў iншамоўнага паходжання вызначаецца паводле iх сэнсу: назвы жывых iстот адносяцца да мужчынскага роду (кенгуру, шымпанзе), прадметы, неадушаўлёныя рэалii ― да ніякага роду (дэпо, палiто); нескланяльныя геаграфiчныя назвы маюць род тых агульных назоўнiкаў, якiя ўжываюцца разам з iмi (Баку (горад) ― м.р., Антарыо (возера) ― н. р.). Род нескланяльных абрэвiятур вызначаецца па галоўным слове (ЦК (Цэнтральны Камітэт) ― м.р.).

Назоўнікi тыпу дацэнт, капiтан, рэдактар належаць да мужчынскага роду, але ўжываюцца i для абазначэння асоб жаночага полу (дацэнт Блiнаў, Блiнава, рэдактар Сямёнаў, Сямёнава).

Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў.

 Прыдумайце з імі невялікія сказы

Імпрэсарыо

(іт. impresario) ― асоба, якая арганізуе канцэрты, спектаклі, гастролі, заключае для артыстаў кантракты

Кемпінг

(англ. camping) ― спецыяльна абсталяваны лагер для аўтатурыстаў

Паркінг

(англ. parking) ― вызначанае месца стаянкі механічных сродкаў перамяшчэння

Шансанье

(франц. chansonnier) ― французскі эстрадны спявак, часта аўтар тэксту і музыкі

Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду другога скланення ў родным склоне

Назоўнiкi мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага лiку маюць канчатак –а (-я):

Ø  калi яны з’яўляюцца назвамі канкрэтных прадметаў, асоб, жывых

істот (стала, ручая, брата)

Ø  называюць прадпрыемствы, установы, населеныя пункты (калгаса,

горада)

Ø  называюць адзінкі вымярэння, з'яўляюцца навуковымі тэрмiнамі

(метра, месяца, суфікса, ромба).

Канчатак –у (-ю) маюць назоўнікі:

Ø  якія абазначаюць абстрактныя паняцці, дзеянні (сораму, выпадку,

прыезду, запісу)

Ø  называюць сукупнасць аднародных прадметаў, абазначаюць

 зборнасць (гароху, бярэзніку, народу, натоўпу)

Ø  з'яўляюцца рэчыўнымі, г.зн. называюць металы, хімічныя элементы,

прадукты харчавання (свінцу, нейлону, мёду)

Ø  называюць з'явы прыроды, месца, прастору, напрамак (змроку, краю,

стэпу, захаду)

Скланенне прозвiшчаў

Скланяюцца:

Ø мужчынскiя i жаночыя прозвiшчы на ненацiскны -а, -я, якія адпавядаюць агульным назоўнікам жаночага роду. Прозвішчы пры гэтым скланяюцца, як адпаведныя агульныя назоўнікі:

Н.        Кніга ІрынаЗязюля Мікалай             Пушча Алена

Р.         Кнігі Ірыны          Зязюлі Мікалая              Пушчы Алены

Д.        Кнізе Ірыне           Зязюлі Мікалаю              Пушчы Алене

В.         Кнігу Ірыну          Зязюлю Мікалая             Пушчу Алену

Т.         Кнігай Ірынай      Зязюляй Мікалаем         Пушчай Аленай

М.        (аб) Кнізе Ірыне   Зязюлі Мікалаю              Пушчы Алене

Выключэнне складаюць тыя прозвішчы, якія належаць асобе мужчынскага полу і маюць аснову на г, к, х. Яны скланяюцца, як назоўнікі мужчынскага роду на –а з адпаведным тыпам асновы:

Н.        Кніга Сяргей        Сарока Аляксей

Р.         Кнігі  Сяргея        Сарокі Аляксея

Д.        Кнігу Сяргею        Сароку Аляксею  

В.         Кнігу Сяргея         Сароку Аляксея

Т.         Кнігам Сяргеем    Сарокам Аляксеем

М.        (аб) Кнігу Сяргею          (аб) Сароку Аляксею

Ø мужчынскiя прозвiшчы на –а, -я, калi не суадносяцца з агульнымі назоўнікамі жаночага роду (Карызна, Янчанка);

Ø амаль усе мужчынскiя прозвiшчы на зычны (Заяц, Садовiч, Ступак), акрамя прозвішчаў на –іх, -ых тыпу Чарных.

Не скланяюцца:

Øмужчынскiя i жаночыя прозвiшчы на нацiскны о (Гурко, Санько);

Øжаночыя прозвiшчы на –а, -я, калi яны не адпавядаюць агульным назоўнікам жаночага роду (Сабаленка, Янчанка)

Øжаночыя прозвiшчы на зычны (Бародзiч, Садовiч).

Правапiс складаных назоўнікаў

Разам пiшуцца:

Øназоўнікі з першай іншамоўнай часткай аэра-, авія-, аўта-, мота-, вела-, кіна-, фота-, стэрэа-, метэа-, электра-, гідра-, агра-, заа-, бія-, мікра-, макра-, неа- (стэрэасістэма, макраэканоміка)

Праз злучок пiшуцца:

Øназоўнікі з першай іншамоўнай часткай обер-, унтэр-, лейб-, штаб-, віцэ-, экс- (экс-чэмпіён, унтэр-афіцэр).