― бязафіксны (палёт ← паляцець, падзяка ← падзякаваць);
― складанне:
- складанне асноў (хлебазавод ← хлеб + завод, лесастэп ← лес + стэп). Разнавіднасцю складання асноў з’яўляецца складанасуфіксальны спосаб (пяцігодка ← пяць + год);
- абрэвiяцыя (лiтарная ― РБ, гукавая ― ЛіМ, складовая ― калгас)
Ø пераход слоў з адной часцiны мовы ў другую (рабочы ← рабочычалавек, сталовая ← сталовая комната);
Ø пераасэнсаванне значэння слоў (бабка ‘дзесяць снапоў, састаўленых у кучу для прасушкі’ ←бабка ‘старая жанчына’, сляпая (кішка) ← сляпы (чалавек));
Ø зрашчэнне слоў (глыбокапаважаны ← глыбока паважаны, супрацьпастаўляць ← супраць пастаўляць).
< Запомніце расшыфроўку абрэвіятур
АВІР |
АДДЗЕЛ ВІЗ І РЭГІСТРАЦЫІ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН |
БелТА |
БЕЛАРУСКАЕ ТЭЛЕГРАФНАЕ АГЕНЦТВА |
БТІ |
БЮРО ТЭХНІЧНАЙ ІНВЕНТАРЫЗАЦЫІ |
ГАЗ |
ГОРКАЎСКІ АЎТАМАБІЛЬНЫ ЗАВОД |
ДТСААФ |
ДОБРААХВОТНАЕ ТАВАРЫСТВА САДЗЕЙНІЧАННЯ АРМІІ, АВІЯЦЫІ І ФЛОТУ |
ЖЭУ |
ЖЫЛЛЁВА–ЭКСПЛУАТАЦЫЙНЫ ЎЧАСТАК |
ЗАГС |
ЗАПІС АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ |
ЗіЛ |
МАСКОЎСКІ АЎТАМАБІЛЬНЫ ЗАВОД ІМЯ І. А. ЛІХАЧОВА |
КамАЗ |
КАМСКІ АЎТАМАБІЛЬНЫ ЗАВОД |
НАТА |
АРГАНІЗАЦЫЯ ПАЎНОЧНА–АТЛАНТЫЧНАГА ДАГАВОРУ (NORTH ATLANTIC TREATY ORGANIZATION) |
Райана |
РАЁННЫ АДДЗЕЛ НАРОДНАЙ АДУКАЦЫІ |
РАУС |
РАЁННЫ АДДЗЕЛ УНУТРАНЫХ СПРАЎ |
ЦСКА |
ЦЭНТРАЛЬНЫ СПАРТЫЎНЫ КЛУБ АРМІІ |
ЮНЕСКА |
АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ ПА ПЫТАННЯХ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КУЛЬТУРЫ (UNITED NATION EDUCATIONAL, SCIENTIFIC AND CULTURAL ORGANIZATION) |
23. Выпiшце ў пачатковай форме ў адзiн слупок словы самастойных часцiн мовы з невытворнай асновай, а ў другi – з вытворнай.
Снегам пакрытыя ягады ўзімку... На знямелых балотных абсягах вачыма няўцешнай журбы ― чырвоныя кроплі цяпла і пяшчоты, маленькія сонцы ў бязлітаснай сцюжы.
24.Зрабiце марфемны разбор слоў
Весела, прыляцець, надвор’е, прыўзняць, брыгадзiр, часцей, каго-небудзь, па-чалавечы, вяртаюся, чатырохсот, няньчылi.
25.Устаўце прапушчаныя словы ў словаўтваральны рад
Вадзянiсты – …– вада, гарошынка – … – гарох, пабелка – …– белы, нераспрацаванасць – ... – праца, узгоркавы – …– гара, мучнiстасць – …– мука, жыццёвасць –…– жыць.
26.Вызначце, якiм спосабам утвораны словы
Узор: Узгорак ← гара (прыст.-суф.)
Пяцiгодка, бясконцы, пагорак, цiшыня, сасоннiк, касавiца, дакладчык, марожанае, пераплётчык, праверка, паўнаводны, паляўнiчы, антырэлiгiйны, сталовая, па-другое, прасёлак, прагаласаваць, ЭВМ, саўгас, мясцком, прывезцi, дабратворны, ад’езд, пятнiца.
27. Паводле схем прыдумайце словы
1) прыстаўка, корань
2) прыстаўка, корань, суфiкс
3) прыстаўка, корань, канчатак
4) корань, суфiкс, суфiкс
5) прыстаўка, корань, суфiкс, суфiкс, канчатак
28. Расшыфруйце абрэвiятуры
Юннат, БелСЭ, ЛiМ, ДАI, МАЗ, БАМ, ААН, ПТВ, БДУ, ГЭС, МВФ, СНIД, ВIЧ, ВРВI, ДНК, АТС, ГУЛАГ, Iнтэрпол, АЭС, ЗАЗ, ЦНС.
Марфалогія і правапіс
Марфалогія ― гэта раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца словы як часціны мовы, формы словазмянення.
Усе часціны мовы падзяляюцца на самастойныя, службовыя і выклічнік. Самастойныя часціны мовы называюць прадметы, прыметы, колькасць, дзеянне або ўказваюць на іх і з'яўляюцца членамі сказа. Сярод самастойных часцін мовы выдзяляюць зменныя (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў, займеннік) і ня-зменныя (прыслоўе, форма дзеяслова - дзеепрыслоўе).
Службовыя часціны мовы служаць для сувязі паміж словамі або часткамі сказа (прыназоўнік, злучнік), надаюць розныя дадатковыя адценні сказу і яго часткам (часціцы); не з'яўляюцца членамі сказа.
Выклічнік выражае пачуцці, пабуджэнні, не называючы іх; не можа быць членам сказа.
Род назоўнiкаў
Назоўнiк можа быць мужчынскага, жаночага, нiякага, агульнага роду. Да агульнага роду адносяцца адушаўлёныя назоўнікі, якія могуць выступаць у форме як мужчынскага, так і жаночага роду (плакса, соня).
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.