Р. трохсот пяцідзесяці чатырох
Д. тромстам пяцідзесяці чатыром
В. трыста пяцьдзесят чатыры
Т. трымастамі пяццюдзесяццю чатырма
М. аб трохстах пяцідзесяці чатырох
У састаўных парадкавых лічэбніках скланяецца толькі апошняе слова:
Н. шэсцьсот семдзесят чацвёрты
Р. шэсцьсот семдзесят чацвёртага
Д. шэсцьсот семдзесят чацвёртаму
В. шэсцьсот семдзесят чацвёрты (ага)
Т. шэсцьсот семдзесят чацвёртым
М. аб шэсцьсот семдзесят чацвёртым
Парадкавыя лічэбнікі, якія заканчваюцца на –тысячны, -мільённы, –мільярдны, пішуцца ў адно слова (трохсотдваццаціпяцітысячны, сямідзесяцівасьмімільярдны). Таксама ў адно слова пішуцца прыметнікі, у склад якіх уваходзяць лічэбнікі (стадваццаціразрадны, сямісоттрыццацідвухрублёвы). Калі першая частка падобных слоў запісваецца лічбай, то яны пішуцца праз злучок (325-тысячны, 78-мільярдны, 120-разрадны, 732-рублёвы).
< Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў.
Прыдумайце з імі невялікія сказы
Бартэр |
(англ. barter) ― натуральны абмен аднаго тавару або паслугі на другі тавар або паслугу; абменны гандаль (напр., купіць па бартэры) |
Датацыя |
(польск. dotacja, ад лац. dotatio ‘дар’) ― даплата, матэрыяльная дапамога |
Дэпазіт |
(лац. depositum ‘рэч, аддадзеная на зберажэнне’) ― грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца на зберажэнне ў крэдытную ўстанову (банк, натарыяльную кантору) з правам атрымаць іх назад |
Кансалцінг |
(англ. consаlting ‘кансультаванне’) ― парады спецыялістаў, кансультаванне |
Субсідыя |
(лац. subsidium ‘дапамога, падтрымка’) ― дапамога ў грашовай або натуральнай форме каму-небудзь |
Эмісія |
(лац. emissio ‘выпуск’) ― выпуск у абарачэнне папяровых грошай і каштоўных папер (напр., інфляцыйная эмісія) |
Дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе
Дзеепрыметнiк ― неспрагальная форма дзеяслова, у якой спалучаюцца рысы дзеяслова (час, трыванне) i прыметнiка (род, лік, склон) (пасеянае жыта, памаладзеўшыя твары). У беларускай мове найбольш ужывальныя дзеепрыметнiкi прошлага часу з суф. –ен-, -ан-, -ян-, -т-, -л- (аблiты, засеяны, пасiвелы). Дзеепрыметнiкi цяп. часу з суф. –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -iм- ужываюцца вельмi рэдка (рускае проживающий ― беларускае які пражывае). Зусім неўласцiвы для беларускай мовы зваротныя дзеепрыметнікi (рускае проснувшегося сына ― беларускае сына, які прачнуўся).
Дзеепрыслоўе ― нязменная форма дзеяслова, якая мае марфалагічныя рысы дзеяслова і прыслоўя і абазначае дадатковае дзеянне пры дзеяслове-выказнiку. Суфіксы дзеепрыслоўяў ― -учы, -ючы, -ачы, -ячы, -ўшы, -шы. (Ён пачынае гаварыць, спяшаючыся, гучна. Не дабiўшыся нiякiх вынiкаў, Мiкалай вырашыў больш нiчога не рабiць).
< Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў.
Прыдумайце з імі невялікія сказы
Інтэрпрэтаваць |
(лац. interpretari) ― растлумачваць, раскрываць сэнс чаго-небудзь (напр., інтэрпрэтаваць закон) |
Нівеліраваць |
(ням. nivellieren, ад франц. niveler) ― згладжваць розніцу паміж чым-небудзь |
Парыраваць |
(рус. парировать, ад франц. parer ‘адлюстроўваць, адбіваць’) ― 1) адбіваць удар праціўніка (пры фехтаванні); 2) перан. абвяргаць нападкі або довады праціўніка ў спрэчцы, палеміцы (напр., парыраваць абвінавачванні) |
Прэваліраваць |
(ням. prävalieren, ад лац. praevalere ‘пераважаць, перавышаць’) ― мець перавагу, перавышаць |
Экспрапрыіраваць |
(ад лац. expropriatio) ― прымусова адбіраць што-небудзь |
Эпаціраваць |
(франц. epater ‘здзіўляць’) ― уражваць, здзіўляць незвычайнымі паводзінамі, скандальнымі ўчынкамі, парушэннем агульнапрынятых норм і правіл |
29. Да наступных слоў падбярыце дапасаваныя азначэнні
ААН, бра, Батумi, боль, бюро, інтэрв’ю, палын, журы, АН, лясгас, дэндзi, выскачка, Гобі, понi, салямі, мазоль, сабака, цень, БелТА, БАМ, аташэ, рукапiс, парцье, небарака, Кiлiманджара.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.