Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 8

Грашова-крэдытны баланс па аналогіі з бухгалтарскім балансам мае дзве часткі — актыў і пасіў. У пасіве грашовага балансу адлюст-роўваюцца грошы ў абарачэнні, уклады да запатрабавання, тэрмі-новыя ўклады і іншыя фінансавыя актывы, а ў актыве — чыстыя замежныя актывы банкаўскай сістэмы ўключна з чыстымі міжна-роднымі актывамі дзяржаўнага сектара, выдадзены банкаўскай сістэмай чысты ўнутраны крэдыт, а таксама іншыя фінансавыя акты-вы. Працягваючы прыведзены вышэй умоўны прыклад для распра-цоўкі грашовага балансу неабходна вызначыць памеры наяўных гро-шай у абарачэні і дэпазітаў, ведаючы прагнозныя велічыні шырокіх грошай (Мз) і нормы грошай у абарачэнні. Для гэтага неабходна вы-рашыць наступную сістэму ўраўненняў:

 х+у= 13589,7 млрдр.;

^                                                  х : у = 0,070 млрд р. дзе х — наяўныя грошы ў  абарачэнні; у — уклады да запатрабавання і тэрміновыя дэпазіты. Значэнні «х» і «у» вызначацца наступным чынам. 3 другога ўраўнення сістэмы выразім  пераменную «х», якая ў нашым прыкладзе абазначае наяўныя грошы ў абарачэнні. Значэнне гэтай пераменнай атрымае наступны выгляд: х = 0,70у.

Калі замяніць у першым ураўненні сістэмы пераменную «х» яе значэннем «0,70у» атрымаем наступнае ўраўненне: 0.70y+y=1.070y=13589.7

 дэе z — уклады да запатрабавання;

] — тэрміновыя дэпазіты. Паслядоўнасць рашэння гэтай сістэмы ўраўненняў наступная:

г = 0,742/;

0,742/ +7 = 12700,7 млрд р.;

1,742; = 12700,7 млрдр.;

1 = 12700,7 : 1,742 = 7290,9 млрд р.

2 = 12700,7 - 7290,9 = 5409,8 млрд р.

Пасля правядзення ўказаных разлікаў абавязацельствы банкаўскай сістэмы перад іншымі сектарамі народнай гаспадаркі ў грашовым ба-лансе дзяржавы атрымаюць наступнае адлюстраванне (гл. табл. 6.5).

Табліца 6.5. Прагнозны грашова-крэдытны баланс дзяржавы, млрд р.

Акмвы

Сума

Пасівы

Сума

Чыстыя замежныя актывы Крэдыты ўраду Крэдыты прадпрыемствам і насельніцтву Іншыя актывы Усяго актываў

246,7 2745,0

10914,9 529,1 14435,7

Наяўныя грошы ў абарачэнні 889,0 Уклады да запатрабавання 5409,8 Тэрміновыя ўклады 7290,9

Іншыя пасівы 846,0 Усяго пасіваў 14435,7

Прагнозная велічыня чыстых замежных актываў залежыць ад пер-спектыўнага стану плацёжнага балансу і магчымасцей знешняга фі-нансавання. На велічыню іншых фінансавых актываў і пасіваў уплы-ваюць прагнознае павелічэнне акцыянернага капіталу банкаў, змя-ненне ацэнкі чыстых замежных актываў у сувязі з ваганнем курсаў валют, прыбыткі і страты банкаўскай сістэмы. Прагнозную велічыню чыстага ўнутранага крэдыту можна вызна-чыць як рознасць паміж пасівам грашовага балансу, чыстымі замеж-нымі актывамі і іншымі фінансавымі актывамі. У нашым прыкладзе прагнозная велічыня чыстага ўнутранага крэдьггу, якую банкаўская сістэма можа выдаць іншым сектарам народнай гаспадаркі, не павінна перавышаць 14435,7 - 246,7 - 529,1 = 13659,9 млрд р. Размеркаванне аб'ёмаў крэдытавання паміж урадам, суб'ектамі гаспадарання і насельніцтвам ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кан-цэпцыяй фінансава-крэдытнай палітыкі дзяржавы, прынятай на праг-нозны год. Велічыня крэдыту ўраду абумоўліваецца прынятымі ў за-коне аб дзяржаўным бюджэце крыніцамі пакрыцця бюджэтнага дэфіцьпу, які можа пакрывацца за кошт унутраных і знешніх пазык. Да ўнутраных крыніц фінансавання бюджэтнага дэфіцыту адносяцца пазыкі ў цэнтральнага банка, камерцыйных банкаў і нябанкаўскага сектара. У грашова-крэдытным балансе адлюстроўваецца велічыня чыстага ўнутранага крэдыту ўраду. Чысты крэдыт —рознасць паміж сукуп-най сумай атрыманых і пагашаных крэдытаў Дапусцім, у нашым прыкладзе для пакрыцця дэфіцыту бюджэту плануецца выдаць ураду крэдытаў на суму 3815 млрд р. У прагнозным перыядзе павінна пас-тупіць ад пагашэння раней выдадзеных крэдытаў 1070 млрд р. Тады чыстае крэдытаванне ўрада вызначыцца ў памеры 3815-1070= 2745 млрдр., а магчымы аб'ём крэдытавання прадпрыемстваў і насельніцтва скла-дзе 13659,9 - 2745,0 = 10914,9 млрд р.

У працэсе распрацоўкі прагнознага грашова-крэдытнага балансу мргуць выкарыстоўвацца і іншыя абмежаванні. Гэта могуць быць ліміты крэдытнай эмісіі, банкаўскага крэдыту ўраду, знешніх пазык і іншыя гранічныя значэнні грашова-крэдытных паказчыкаў. Баланс грашовых даходаў і выдаткаў насельніцтва — баланс, які характарызуе аб'ём, крыніцы грашовых даходаў, выдаткаў і накап-ленняў насельніцтва. Ён адлюстроўвае рух той часткі валавага ўнутранага прадукту, якая ў форме грашовых даходаў паступае ў рас-параджэнне насельніцтва, выкарыстоўваецца ім на пакупку тавараў, валюты, каштоўных папер, аплату паслуг, узносы, банкаўскія дэ-пазіты і на іншыя віды плацяжоў і зберажэнні. Такі баланс выкары-стоўваецца для ўстанаўлення правільных суаднясенняў паміж велічынёй грашовых сродкаў, таварных рэсурсаў, платных паслуг і зберажэннямі. На падставе яго паказчыкаў распрацоўваюцца і пры-маюцца патрэбныя рэгулюючыя захады з боку ўрада па дасягненні ўстойлівасці грашовага абарачэння. Грашова-крэдытны баланс і баланс грашовых даходаў і выдаткаў насельніцтва маюць вялікае значэнне для распрацоўкі зводнага фінансавага балансу дзяржавы. Указаны баланс, які яшчэ можа назы-вацца балансам фінансавых рэсурсаў і затрат, распрацоўваецца ў мат-рычнай форме на аснове балансу грашовых даходаў і выдаткаў на-сельніцтва, плацёжнага, грашова-крэдытнага балансаў і іншых праг-нозных балансавых распрацовак. Ён адлюстроўвае наступныя стадыі руху фінансавых рэсурсаў: • утварэнне фінансавых рэсурсаў у працэсе эканамічнай дзей-насці гаспадарчых суб'ектаў • залучэнне сродкаў крэдытна-банкаўскай сістэмы і насельніцтва; • фарміраванне за кошт фінансавых рэсурсаў дзяржаўнага бюд-жэту і іншых фондаў грашовых сродкаў; • пераразмеркаванне фінансавых рэсурсаў і іх выкарыстанне. У выпадку незбалансаванасці крыніц атрымання фінансавых рэ-сурсаў з накірункамі іх вьвдаткавання ажыццяўляецца карэкціроўка адпаведных паказчыкаў і распрацоўваецца новая інтэрпрэтацыя фінансавага балансу. Такая працэдура паўтараецца да поўнай збалан-саванасці фінансавых патокаў дзяржавы. Важна дасягнуць унутранай узгодненасці аднолькавых або ўзаема-звязаных паказчыкаў фінансавага балансу, паказаных у асобных яго блоках. Напрыклад, велічыня пазык банкаўскай сістэмы ўраду, пака-заная ў бюджэце, павінна быць аднолькавай з велічынёй чыстага крэ-дыту ураду, паказанай у актыве прагнознага грашова-крэдытнага ба-лансу.