Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 15

Рэгіянальныя валютныя сістэмы

У супрацьвагу Ямайскай валютнай сістэме дзяржавы ЕЭС ства-рылі ў красавіку 1979 г. з мэтай стымулявання эканамічнай інтэграцыі Еўрапейскую валютную сістэму (ЕВС), якая базіравалася на ЭКЮ, а цяпер на еўра. Першапачаткова заходняеўрапейская ва-лютная групоўка існавала ў выглядзе так званай «валютнай змяі», пад якой разумелася сумеснае «плаванне» шэрага валют адносна долара. Заснавальнікамі «еўрапейскай валютнай змяі» ў 1972 г. былі Бельгія, Італія, Люксембург, Нідэрланды, Францыя і ФРГ, затым далучыліся да яе Данія, Нарвегія, Швецыя і Аўстрыя. Непрацяглы перыяд членам гэтай сістэмы была Вялікабрытанія. Характэрным для гэтай валютнай групоўкі з'яўляўся часты выхад яе членаў. К моманту яе расколу, які адбыўся ў 1978 г., у ёй заставалася 5 дзяржаў: Бельгія, Данія, Люк-сембург, Нідэрланды і ФРГ. Напачатку 3 красавіка 1972 г. па сакавік 1973 г. выкарыстоўваўся рзжым «змяі ў тунэлі». У графічным выражэнні «змяя» абазначала вузкія межы ваганняў курсаў валют паміж сабой у памеры ± 1,125%, а тунэль — знешнія межы іх сумеснага плавання да долара ЗША і іншых валют у памеры ±2,25%. У сакавіку 1973 г. тунэль быў адме-нены, аднак межы ваганняў курсаў валют дзяржаў, удзельніц «еўрапейскай валютнай змяі» былі захаваны. Аднак у 1976 г. гранічны памер дапушчальных ваганняў змяніўся і склаў ±4,5%. Калі курс валюты дзяржавы-удзельніцы апускаўся ніжэй гэтай мяжы, яе цэнтральны банк быў вымушаны ажыццяўляць валютную інтэрвенцыю, якая заключалася ў скупцы нацыянальнай валюты на замежную з мэтай дасягнення ўстаноўленага ўзроўню. Ваганні вы-значаліся на аснове курсаў валют дзяржаў-удзельніц да долара ЗША, які прымаўся ў якасці прамежнага сувымяральніка курсаў. Сумеснае плаванне ўяўляла сабой сістэму стабільных, але рэгу-люемых курсаў. У межах «змяі» кожная дзяржава-удзельніца мела права павысіць або панізіць курс нацыянальнай валюты і затым пад-трымліваць яго ў зададзеных граніцах у дачыненні да іншых валют. Аднак фактычна «еўрапейская валютная змяя» не ўкладвалася ва ўстаноўленыя межы ваганняў валютных курсаў. Прычынай частых выхадаў дзяржаў з сістэмы было іх нежаданне траціць золата-валютныя рэзервы для падтрымкі вузкіх межаў вагання курсаў сваіх валют да іншых валют дзяржаў — удзельніц сістэмы. 3 1973 г. па 1978 г. пяць дзяржаў, якія захавалі сістэму сумеснага плавання, ажыццявілі сем рэвальвацый (паніжэнняў курсаў нацыя-нальных валют) і тры дэвальвацыі (павышэнні курсаў нацыянальных валют), у выніку якіх, напрыклад, курс маркі ФРГ падняўся на 14,5%, а дацкай кроны ўпаў на 12%. Крызіс Брэттон-вудскай сістэмы і роз-ныя тэмпы інфляцыі ў дзяржавах ЕЭС паскорылі раскол «еўра-пейскай валютнай змяі», у выніку якога склаліся дзве групоўкі: • зона сумеснага вагання валютнага курсу на аснове маркі ФРГ; • зона індывідуальна плаваючых курсаў валют.Такая сітуацыя перашкаджала рашэнню задач валютнай інтэграцыі ў ЕЭС, неабходнасць якой абумовіла стварэнне ў 1979 г. Еўрапейскай валютнай сістэмы (ЕВС), мэта якой заключаецца ў выцясненні долара ЗША з узаемных разлікаў заходняеўрапейскіх дзяржаў і арганізацыі сумеснага супрацьдзеяння ваганням яго курсу. Ключавым элементам ЕВС з'яўляецца стварэнне адзінай еўрапейскай валютнай адзінкі. У адрозненне ад Ямайскай валютнай сістэмы, Еўрапейская валютная сістэма выкарыстоўвала золата ў якасці частковага забеспячэння ЭКЮ, паколькі акумуліравала 20% афіцыйных золата-валютных рэзрвау

. ВАЛЮТНЫ КУРС

Валютны курс устанаўліваецца з улікам пакупной здольнасці ва-лют, у сувязі з чым ён вельмі рухомы. На змяненне валютных курсаў аказвае ўздзеянне суаднясенне попыту і прапаноў кожнай валюты. Пры ўстойлівым актыўным плацёжным балансе курс валюты павы-шаецца, а пры пасіўным — зніжаецца. У залежнасці ад узроўню развіцця рынкавых адносін могуць выкарыстоўвацца свабодна пла-ваючыя або фіксаваныя валютныя курсы. Фіксаваныя валютныя курсы ўстанаўліваюцца на аснове за-рэгістраваных парытэтаў, пад якімі, як адзначалася раней, падразумя-ваюць суаднясенне нацыянальнай валюты да міжнароднага эталона. Адрозніваюць рэальна-фіксаваныя і дагаворна-фіксаваныя валютныя курсы. У часы залатога стандарту асновай валютнага курсу з'яўляўся залаты парытэт, гэта значыць суаднясенне грашовых адзінак розных дзяржаў па іх афіцыйным залатым забеспячэнні. Залаты парытэт да-пускаў адхіленні рынкавых каціровак ад парытэту ў межах «залатых кропак», г. зн. межаў адхіленняў курсаў валют ад манетнага парытэ-ту. «Залатыя кропкі» вызначаліся коштам золата і выдаткамі, звяза-нымі з вывазам золата за мяжу з мэтай абмену яго на патрэбную ва-люту. Калі ў дзяржаве павялічваўся попыт на замежную валюту, то курс гэтай валюты ўзрастаў да таго часу, пакуль плацелыпчыку не станавілася больш выгадным расплачвацца золатам, чым гэтай валю-тай. Прывязка да залатога стандарту дазваляла стыхійна ўтрымліваць у пэўных межах валютныя курсы.

Пры гібкіх курсах у валют адсутнічаюць афіцыйныя парытэты. Гібкія курсы падраздзяляюцца на плаваючыя і вагальныя. Плаваючыя валютныя курсы змяняюцца ў залежнасці ад попьпу і прапаноў на рынку, а таксама іншых рынкавых фактараў. На фарміраванне курсу ўплываюць: •  пакупная здольнасць грашовых адзінак і тэмп інфляцыі; •  стан плацёжнага балансу; •  неаднолькавасць працэнтных ставак у розных дзяржавах; • дзейнасць валютных рынкаў; •  спекулятыўныя аперацыі; •  ступень даверу да валюты ў свеце; •  дзяржаўнае рэгуляванне валютнага курсу.