Пасля атрымання ад прадпрыемства рэестра і даручэнняў на пра-вядзенне абавязковага продажу замежнай валюты ўпаўнаважаны банк акумуліруе паступіўшыя сродкі на сваім спецыяльным рахунку і пра-дае іх на бліжэйшых таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Продаж павінен адбыцца не пазней чым на другі дзень пасля атры-мання ад суб'екта гаспадарання даручэння, выключаючы дзень пас-туплення даручэння. Сродкі ад рэалізацыі замежнай валюты ў беларускіх рублях пасту-паюць на карэспандэнцкі рахунак упаўнаважанага банка, якія ён павінен залічыць на разліковы рахунак суб'екта гаспадарання не паз-ней наступнага працоўнага дня пасля дня іх паступлення. Залічэнне рублёвага эквіваленту на разліковы рахунак ажыццяўляецца па біржа-вым курсе. Паколькі з валютнага транзітнага рахунку валюта спіс-ваецца па курсе Нацыянальнага банка на дзень размеркавання, а на разліковы рахунак рублёвы эквівалент залічваецца па біржавым курсе на дзень продажу, узнікаюць курсавыя рознасці паміж указанымі кур-самі.Калі на працягу 5 працоўных дзён пасля дня паступлення сродкаў у свабодна канверсуемай валюце і расійскіх рублях на транзітны ра-хунак суб'екта гаспадарання апошні не прадставіў упаўнаважанаму банку даручэнне на правядзенне абавязковага продажу, то ўпаўнава-жаны банк на наступны працоўны дзень самастойна\спісвае замеж-ную валюту на свой спецыяльны рахунак і праводзодь абавязковы продаж яе на біржы. Пасля абавязковага продажу астатняя частка ва-лютных паступленняў пералічваецца на бягучыя валютныя рахункі суб'екгаў гаспадарання па іх даручэнні.У выпадку, калі рэшта сродкаў у замежнай валюце на спецыяль-ным рахунку ва ўпаўнаважаным банку не дасягае мінімальнай сумы разавай здзелкі, прадугледжанай правіламі правядзення таргоў, або калі яна не кратная ўстаноўленай мінімальнай суме, то ўпаўнаважаны банк прадае гэту валюту на наступных таргах. Калі кліентаў некалькі, то банк пакідае непрададзенай валюту таго кліента, які апошнім падаў даручэнне на продаж. Пры ўзнікненні такой сітуацыі калі і на на-ступных біржавых таргах указаныя сродкі не былі прададзены, упаўнаважаны банк з мэтай фарміравання мінімальнай сумы разавай здзелкі па дамоўленасці з кліентам можа ажыццявіць іх канверсію у любую з валют, якая каціруецца на біржы з выкарыстаннем крос-кур-саў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату паступлення замежнай валюты.Абавязковы продаж некаціруемай на БВФБ валюты павінен ажыц-цяўляцца пасля яе канвертацыі ўпаўнаважаным банкам, які ўстанаўлі-вае курс канвертацыі па дамоўленасці з кліентам. Пры нязгодзе з пра-панаванымі камерцыйным банкам умовамі канвертацыі суб'ект гас-падарання мае права звярнуцца ў іншы банк для ажыццяўлення кан-вертацыі. Канвертацыя і продаж такіх валютных паступленняў ажыц-цяўляецца таксама на працягу 5 дзён. У такі ж тэрмін і такім жа парадкам падлягаюць абавязковаму продажу і валютныя паступленні ў форме авансавых плацяжоў.Пры правядзенні абавязковага продажу паступіўшых валютных сродкаў на рахунак суб'екта гаспадарання у замежным банку, суб'ект гаспадарання ў рэестры размеркавання валютных паступленняў указ-вае назву замежнага банка, у якім захоўваецца частка валютных срод-каў, што засталася пасля абавязковага продажу. Пасля залічэння за-стаўшайся часткі на бягучыя валютныя рахункі, гэта частка выкары-стоўваецца суб'ектамі гаспадарання на мэты, прадугледжаныя зака-надаўствам Рэспублікі Беларусь.Суб'екты гаспадарання нясуць матэрыяльную адказнасць за свое-часовае і поўнае правядзенне абавязковага продажу валютных пасту-пленняў. Калі на працягу 5 дзён з даты паступлення валютных срод-каў па віне суб'ектаў гаспадарання не будзе арганізаваны абавязковы продаж свабодна канверсуемай валюты і расійскіх рублёў з іх спага-няецца штраф у памеры 1% непералічанай валюты за кожны дзень пратэрміноўкі, аднак не больш сумы валюты, падлеглай абавязковаму продажу. Пры неабгрунтаваным заніжэнні сумы валютных паступ-ленняў, якія падлягаюць абавязковаму продажу, на суб'екты гаспада-рання накладваецца іатраф у памеры неабгрунтавана заніжанай ва-лютнай выручкі. Спагнанне штрафаў не вызваляе іх ад абавязковага продажу валютных паступленняў.Рашэнне аб накладанні штрафу можа быць абскарджана ў судовым парадку на працягу 14 дзён са дня яго давядзення. Абскарджанне ра-шэння прыпыняе яго выкананне. Штраф падлягае ўплаце пасля за-канчэння тэрміну, вызначанага для абскарджання рашэння аб яго на-кладанні, або пасля вынясення судом рашэння аб незадавальненні скаргі. Своечасова не заплачаны штраф спаганяецца ў безакцэптным парадку органам, які прыняў рашэнне аб яго накладанні.Штраф спаганяецца ў рэспубліканскі бюджэт у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка на дзень уплаты. Прыём і выдача замежнай валюты афармляецца прыходнымі і рас-ходнымі касавымі ордэрамі, якія выпісваюцца ў рублёвым эквівален-це, а ў правым верхнім вуглу ўказваецца сума замежнай валюты па наміналу пропісам і лічбамі чырвонымі чарніламі. Пры рэалізацыі та-вараў і аказанні паслуг за замежную валюту юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права выдаваць здачу ў бе-ларускіх рублях пры адсутнасці разменнай манеты у сумах, меншых мінімальнага наміналу банкноты адпаведнай замежнай валюты, па афіцыйным курсе беларускага рубля к адпаведнай замежнай валюце на дзень ажыццяўлення аперацыі.Для адлюстравання аперацый з замежнай валютай прадпрыемства вядзе асобную касавую кнігу. Прадпрыемства павінна мець толькі адну пранумараваную, прашнураваную і змацаваную пячаткай каса-вую кнігу па аперацыях у замежнай валюце. Колькасць лістоў у каса-вай кнізе завяраецца падпісамі кіраўніка і галоўнага бухгалтара. Запісы ў касавай кнізе рэшткаў на пачатак і канец дня, аперацый па прыходу і расходу робяцца ў разрэзе відаў замежных валют адразу пасля атрымання або выдачы грошай па кожнаму ордэру. Пры ўмове абмежавання доступу, устаноўкі абароны і іншых патрэбных мер камп'ютарнай бяспекі валютную касавую кнігу можна весці аўтама-тызаваным спосабам.Наяўная валюта, якая паступае ў касу прадпрыемства, падлягае абавязковаму залічэнню на яго рахунак ва ўпаўнаважаным банку, калі іншае не ўстаноўлена Нацыянальным банкам. Сума замежнай валю-ты, якая ўносіцца прадпрыемствам на свой рахунак, не можа быць паменшана на суму камісіі, атрыманай упаўнаважаным банкам. Спаг-нанне камісіі ажыццяўляецца толькі пасля залічэння валюты на раху-нак прадпрыемства, а пры неабходнасці абавязковага продажу валю-ты — пасля яго правядзення. 3 плацельшчыка-нерэзідэнта ўпаўна-важаны банк мае права спаганяць камісію ў наяўнай замежнай валю-це адначасова з яе прыняццем. Сума камісіі выплачваецца асобна ад сумы плацяжу на карысць прадпрыемства або прадпрымальніка.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.