Еўрааблігацыі з'яўляюцца дастаткова надзейнымі каштоўнымі паперамі, паколькі пазычальнікі імкнуцца ў першую чаргу плаціць працэнты і пагашаць менавіта гэтыя фінансавыя інструменты. Вы-падкі дэфолту бываюць велькі рэдка. Дэфолт — невыкананне або адмова ад выканання грашо'вага абавязацельства ці здзелет'.Дэфолт можа быць і ў дачыненні да дзяржавы, калі мае месца яскрава выра-жаны крызіс дзяржаўных фінансаў. Дзяржаўны (суверэнны) дэфолт — паўная або частковая адмова дзяржавы ад плацяжоў па знешніх і ўнутраных У выпадку дэфолту асобных эмітэнтаў па еўрааблігацыях крэды-торы могуць прад'явіць к неадкладнай аплаце ўсе іншыя абавязацель-ствы дзяржавы, у выніку чаго дзяржава можа апынуцца ў стане дзяр-жаўнага дэфолту. Калі дзяржава не выплачвае ўвесь доўг спагнанне можа быць звернута на яе фінансавыя і маёмасныя актывы.Перамовы па выплаце даўгоў з суверэннымі пазычальнікамі вя-дуць члены Парыжскага клуба. Парыжскі клуб крэдытораў — не-фармальнае аб'яднанне дзяржаў-крэдытораў, якое ўключае дзяржа-вы вялікай сямёркі (Вялікабрытанія, ЗША, Італія, Канада, ФРГ, Францыя і Японія), а таксама Аўстрыю, Нідэрланды, Бельгію, Іспанію, Нарвегію, Швецыю і Швейцарыю, створанае для перагляду ўмоў крэдытаў суверэнным пазычальнікам. Акрамя Парыжскага клу-ба існуе Лонданскі клуб крэдытораў. Лонданскі клуб крэдытораў — клуб камерцыйных банкаў-крэдытораў, створаны для перагавораў з афіцыйнымі пазычальнікамі.У 1999 г. Парыжскі клуб прыняў новыя прынцыпы ўзаемаадносін з дзяржавамі-даўжнікамі. У адпаведнасці з гэтымі прынцыпамі пры не-дахогіу сродкаў для пагашэння даўгоў пазычальнікі ў першую чаргу павінны пачынаць перамовы аб адтэрміноўцы плацяжоў МВФ, клу-бам і іншым афіцыйным крэдыторам. У выніку дзяржава не можа па-гашаць даўгі па еўрааблігацыях не пагасіўшы даўгі клубам. Гэта мо-жа прывесці да так званай сітуацыі крос-дэфолту па еўрааблігацыях. Крос-дэфолт па еўрааблігацыях — поўная або частковая адмова дзяржавы ад плацяжоў па еўрааблігацыях па прычыне неабходнасці пагашэння даўгоў МВФ, клубсш і іншым афіцыйным крэдыторам.Такая сітуацыя вядзе да фактычнай блакіроўкі доступу дзяржавы і яе рэзідэнтаў да рэсурсаў міжнародных рынкаў капіталу. Няздоль-насць пазычальнікаў абслугоўваць свае даўгі прымушае апошніх шу-каць шляхі іх рэструктурызацыі.
14.2.2. Міжнародны крэдыт
Крэдыт, які выдаецца дзяржавай, банкамі, а таксама іншымі юрыдычнымі асобамі другой дзяржаве або яе рэзідэнтам на ўмовах тэрміновасці, зваротнасці і платнасці, называецца міжнародным. У вызначэнне міжнароднага крэдьпу ўваходзіць таксама і крэдыт міжнародных валютна-крэдытных арганізацьій. Міжнародны крэдыт можа выступаць у розных формах. Формы міжнародных крэдытаў можна класіфікаваць па прызначэнні, відах, валюце пазыкі, тэрмінах, забяспечанасці і іншых адзнаках.Па прызначэнні крэдыты могуць быць камерцыйныя і фінансавыя, па відах — таварныя і валютныя, па валюце пазыкі — у валютах дзяржавы-даўжніка, дзяржавы-крэдытора, трэцяй дзяржавы і міжна-родных падліковых грашовых адзінках, па тэрмінах — звыштэрмі-новыя (сутачныя, тыднёвыя), кароткатэрміновыя (да аднаго года), ся-рэднетэрміновыя (ад года да пяці гадоў), доўгатэрміновыя (звыш пяці гадоў).
Па забяспечанасці міжнародныя крэдьпы могуць быць забяспеча-нымі і бланкавымі. Забеспячэннем могуць служыць таварныя даку-менты, вэксалі і іншыя каштоўныя паперы, нерухомасць. Бланкавыя крэдыты выдаюць пад абавязацельствы даўжніка ў выглядзе сола-вэксаля з адным подпісам асобы, якая павінна ажыццявіць плацёж. 3 пункта погляду спосабу выдачы крэдыты могуць быць наяўнымі, ак-цэптнымі, у выглядзе дэпазітных сертыфікатаў і аблігацыйных пазык.
Міжнародныя крэдыты непасрэдна звязаны з крэдытаваннем знешняга гацдлю, якое ўключае крэдытаванне экспаріу і імпарту, а таксама з вывазам капіталу. Вываз капіталу можа ажыццяўляцца шляхам крэдытавання будаўніцтва аб'ектаў і аперацый па набыцці каштоўных папер. 3 дапамогай міжнародных фінансавых крэдытаў могуць ажыццяўляцца пагашэнне знешняй задоўжанасці і валютныя інтэрвенцыі.
Выкарыстоўваюцца і такія формы крэдьггавання экспарту, як уз-наўляльная (ралаверная) крэдытная лінія, факторынг, фарфейтынг, лізінг, кансарцыяльныя крэдыты. Узнаўляльная (ралаверная) крэдыт-ная лінія звычайна выкарыстоўваецца пры ажыццяўленні сярэдне-тэрміновых і доўгатэрміновых крэдытных аперацый на еўравалют-ным рынку. Асаблівасцю гэтай крэдытнай лініі з'яўляецца тое, што пры заключэнні крэдытнага пагаднення перыяд выкарыстання крэды-ту дзеліцца на адрэзкі працягласцю 3 або 6 месяцаў, для кожнага з якіх устанаўліваецца працэнтная стаўка зыходзячы з кан'юнктуры рынку кароткатэрміновых капіталаў.
Сутнасць факторынгу, фарфейтынгу, лізінгу і кансарцыяльных крэдытаў разгледжана ў папярэдніх раздзелах вучэбнага дапаможніка.
Крэдьггаванне экспарту можа ажыццяўляцца ў форме пакупніцкіх авансаў і банкаўскага крэдытавання ў выглядзе:
• выдачы крэдытаў пад тавары ў дзяржаве-экспарцёры;
• выдачы крэдытаў пад тавары, якія знаходзяцца ў дарозе;
• выдачы крэдытаў пад тавары або таварныя дакуменгы ў дзяр-жаве-імпарцёры;
• банкаўскія крэдыты, не забяспечаныя таварамі.
Крэдыты пад тавары ў дзяржаве-імпарцёры даюць імпарцёру маг-чымасць працягваць аперацыі па назапашванні экспартных тавараў не чакаючы рэалізацыі раней нарыхтаваных. Забеспячэннем крэдытаў пад тавары, якія знаходзяцца ў дарозе, з'яўляюцца канасамент, чыгу-начная накладная і іншыя транспартныя дакументы. Банкаўскія крэ-дыты, не забяспечаныя таварамі, могуць атрымліваць буйныя фірмы-экспарцёры, якія маюць з банкамі працяглыя партнёрскія сувязі або ўдзельнічаюць у іх капітале. ^
Крэдытаванне імпарту ажыццяўляецца з выкарыстаннем камер-цыйных (фірменных) і банкаўскіх крэдытаў. Камерцыйныя крэдыты могуць выдавацца па адкрытаму рахунку або ў выглядзе выстаўлення пераводнага вэксаля (траты) на імпарцёра. Крэдыт па адкрытымра-хунку — камерцыйны крэдыт, запсізычанасць па якому не афармля-ецца вэксалямі або іншымі даўгавымі абавязацельствамі, а заліч-ваецца на спецыяльны рахунак. Парадак пагашэння такога крэдьпу абумоўліваецца ў пагадненні паміж бакамі.
Банкаўскія крэдыты ў міжнародным гандлі падраздзяляюцца на акцэптныя і акцэптна-рамбурсныя.
Акцэптны крэдыт — крэдыт, які выдаецца пры акцэпце (згодзе) банка імпарцёра на аплату траты экспарцёра. Перад надыходам тэрміну плацяжу імпарцёр павінен унесці ў банк суму доўгу, таму банк можа ў тэрмін пагасіць яго абавязацельства перад экспарцёрам.
Буйныя банкі могуць выдаваць акцэптны крэдыт ў форме акцэпту траты, калі экспарцёр не ўпэўнены ў плацёжаздольнасці імпарцёра або зацікаўлены ў хутчэйшым паступленні валютнай выручкі.
Акцэптна-рамбурсны крэдыт — акцэпт вэксаля банкам пры ўмове атрымання гарантыі замежнага банка, які абслугоўвае імпарцёра. Выдача такіх крэдытаў звязана з тым, што банк дадзенай дзяржавы, не будучы паінфармаваны аб крэдытаздольнасці замежнага імпарцёра, пагаджаецца акцэптаваць траты экспарцёра толькі пры га-рантыі плацяжу замежным банкам. Для гэтага імпарцёр да надыходу тэрміну траты павінен дэпаніраваць грошы ў сваім банку, які пера-водзіць (рамбурсіруе) іх банку-акцэптанту для плацяжу па акцэптава-ных тратах у вызначаны тэрмін.
У сучасных умовах узрасла тэндэнцыя «звязвання» крэдытаў з экспартнымі пастаўкамі з дзяржавы-крэдытора. Важнай формай міжнароднага крэдыту з'яўляюцца міжурадавыя пазыкі, якія ўступа-юцца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту і ў рамках дапамогі. Важнае значэнне пасля другой сусветнай вайны набываюць пазыкі па лініі міжнародных валютна-крэдытных арганізацый.
3 канца 50-х гадоў неад'емнай часткай міжнародных крэдытных адносін становіцца міжнародны прыватны крэдыт, галоўнымі крыніцамі якога з'яўляюцца міжбанкаўскія дэпазіты і ўклады пад еўрадоларавыя дэпазітныя сертыфікаты. Доўгатэрміновыя пазыкі звычайна ажыццяўляюцца ў форме выпуску аблігацый, якія займаюць галоўнае становішча ў сферы доўгатэрміновага інвесціравання капіталаў.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.