Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 12

Эканамічныя вынікі інфляцыі заключаюцца ў наступным: • пераразмяркоўваюцца даходы і багацце; • цэны дзяржаўных прадпрыемстваў адстаюць ад рынкавых; • скрытая дзяржаўная канфіскацыя грашовых сродкаў праз па-даткі; • паскораная матэрыялізацыя грашовых сродкаў; • нестабільнасць эканамічнай інфармацыі; • падзенне рэальнага працэнта па ўкладах на велічыню штогодавага росту інфляцыі.

Рост інфляцыі звычайна спалучаецца з высокай, хоць і няпоўнай занятасцю і вялікім аб'ёмам вытворчасці. У краінах СНД інфляцыя спалучана з падзеннем аб'ёму вытворчасці пры дастаткова высокім узроўні занятасці. У многіх дзяржавах антыінфляцыйныя праграмы накіраваны на стабілізацыю інфляцыі за кошт росту безрабоціцы. Інфляцыя ў Рэспубліцы Беларусь носіць шматфактарны характар. Росту інфляцыі садзейнічаюць грашовыя фактары (інфляцыя попыту) і структурныя фактары (інфляцыя выдаткаў). Да структурных факта-раў адносяцца падаражанне асноўных відаў сыравіны і энергарэсур-саў, манапольнае цэнаўтварэнне і іншыя фактары, якія носяць доўгатэрміновы характар. Да грашовьгх фактараў трэба аднесці па-велічэнне наяўнай грашовай масы за кошт выплаты заработнай платы без уліку рэальных вынікаў працы, рост безнаяўнай грашовай масы за кошт аўтаматычнага крэдытавання нізкарэнтабельных і стратных прадпрыемстваў і іншыя фактары. Кантроль за наяўнай і безнаяўнай грашовай масай ажыццяўляецца шляхам: • абмежавання жорсткімі межамі дэфіцыту бюджэту; • рэзкага павелічэння працэнтных ставак па крэдытах, якія выда-юцца прадпрыемствам і прыватным асобам; • усталяванне ліміту эмісіі наяўных грошай; • абмежаванне пэўным максімумам аб'ёму крэдытных рэсурсаў банкаў, якія накіроўваюцца на пакрыццё бюджэтнага дэфіцыту. Для Беларусі інфляцыя з'яўляецца надзвычайнай праблемай, па-колькі з усіх постсавецкіх дзяржаў інфляцыя тут самая высокая з па-чатку 90-х гадоў. Рэальная крыніца інфляцыі ў Беларусі — імкненне захаваць дастаткова высокі узровень жыцця насельніцтва ва ўмовах страты значнай часткі рынкаў збыту і ўзрастання цэн на энергію ва ўмовах адмовы ад рэфармавання эканомікі. Для гэтага ажыц-цяўлялася значная крэдытная эмісія для падтрымкі стратных прад-прыемстваў, якая з улікам мультыплікацыйнага эфекту ў канчатко-вым выніку з'явілася галоўнай прычынай росту цэн.

Прагназаванне інфляцыі і кіраванне інфляцыйнымі працэсамі

У сучасных умовах гаспадарання вельмі важнае значэнне набывае прагназаванне інфляцыі. Існуе некалькі метадаў прагназаванне інфляцыі, з якіх можна выдзеліць наступныя: • на аснове індэксаў спажывецкіх цэн; • зыходзячы з індэксаў выдаткаў, даходаў і цэн

;

• на аснове класічнага ўраўнення грашовага абмену. Апошні метад заснаваны на паказчыках змянення грашовай масы, таму індэкс росту цэн разлічваецца як суаднясенне індэксаў грашовай масы, хуткасці грашовага абарачэння і рэальнага валавага ўнутранага прадукту па наступнай формуле: ^РЦ -



дзе Ірц — індэкс росту цэн;

Ігм— індэкс грашовай масы;

іхга— індэкс хуткасці грашовага абарачэння;

ірвуп— індэкс рэальнага валавага ўнутранага прадукту. Калі вярнуцца да ўмоўнага лічбавага прыкладу, прыведзенага ў табл. 6.3, то зыходзячы з паказчыкаў змянення грашовай масы індэкс росту цэн вызначыцца наступным чынам:                                        1) індэкс грашовай масы (параметр Мі)— 8567,3:5124,8=1,672; 2) індэкс хуткасці грашовага абарачэння — 16,7:23,2=0,720;

                                           3) індэкс рэальнага валавага ўнутранага прадукту — 143214,6: 118683,5=1,207;     4) індэкс росту цэн —1,672х0,720: 1,207=0,997.

Індэкс росту цэн 0,997 сведчыць аб адсутнасці інфляцыі. У нашым прыкладзе інфляцыя магла б інтэнсіўна развівацца ў сувязі з тым, што тэмпы эмісіі грошай апярэджваюць тэмпы росту вытворчасці і рэ-алізацыі тавараў і паслуг. Аднак адбылося замаруджванне абарачэння грашовай масы, якое падавіла інфляцыйныя працэсы. Лішак грашовай масы дзяржаўныя органы улады могуць рэгуляваць з дапамогай раз-настайных метадаў выключэння іх з абарачэння. Такімі метадамі мо-гуць быць: • эмісія дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый;

• доўгатэрміновыя дэпазіты ў банкаўскую сістэму; • накіраванне грашовых сродкаў у рэальныя інвестыцыі; • акцыяніраванне дзяржаўных прадпрыемстваў і продаж суб'ек-там гаспадарання і насельніцтву акцый; • прыватызацыя жылля, зямлі і іншай маёмасці. Усе гэтыя метады не памяншаюць агульную суму грашовай масы дзяржавы і таму могуць толькі часова паменшыць інфляцыйнае на-пружанне ў эканоміцы. Панізіць інфляцыю яны змогуць толькі ў тым

выпадку, калі прывядуць да росту аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі тавараў і паслуг. Указаны эфект можа быць дасягнуты і ў выніку паніжэння падаткаў і працэнтных ставак за крэдыт у выпадку, калі льготныя стаўкі будуць стымуляваць павелічэнне аб'ёмаў вытвор-часці. Важнае значэнне ў антыінфляцыйнай палітыцы дзяржавы ад-водзіцца жорсткаму лімітаванню штогадовага прыросту грашовай ма-сы і скарачэнню бюджэтнага дэфіцыту. Аднак інфляцыя можа развівацца і пры стабільнай масе грошай у выпадку паскарэння яе абарачэння. Ва ўмовах скарачэння вытворчасці і нязменнай масы грошай у абарачэнні паскарэнне іх абарачэння па свайму эка-намічнаму эфекту раўназначна эмісіі дадатковых грашовых знакаў. У некаторых выпадках дзяржава ў якасці антыінфляцыйных ме-рапрыемстваў выкарыстоўвае палітыку абмежавання даходаў, што вядзе да незадавальнення попьггу і скрытай інфляцыі. Такое па-даўленне інфляцыі выклівае неадпаведнасць паміж спажываннем і накапленнем, вытворчасцю сродкаў вытворчасці і прадметаў спажы-вання, патрабуе дзяржаўнага рэгулявання цэн і кантролю над зара-ботнай платай. Абмежаванне попыту на грошы можа дасягацца і дэфляцыйнай палітыкай праз крэдытна-грашовы і падатковы механізм. Дэфляцыя выключэнне з абарачэння часткі залішней грашовай масы, якая была выпушчана ў абарачэнне ў перыяд інфляцыі, якое суправажда-ецца агульным паніжэннем узроўню цэн у дзяржаве. Для гэтага можа выкарыстоўвацца грашова-крэдытная рэстрыкцыя, пры якой павы-шаюцца працэнты за крэдыт і стаўкі падаткаў, павялічваецца продаж дзяржаўных каштоўных папер і памяншаюцца дзяржаўныя выдаткі. Тэмп інфляцыі ў прагнозным перыядзе можна вызначыць на асно-ве прагнозных тэмпаў росту грашовай масы, змянення хуткасці яе абарачэння і рэальнага валавага ўнутранага прадукту. Для прагназа-вання інфляцыі важнае значэнне мае ўлік часавага лага, паколькі для паступлення ўведзеных у абарачэння грошай на спажывецкі рынак патрабуецца пэўны адрэзак часу. Працягласць гэтага адрэзка часу за-лежыць ад развіцця фінансавых рынкаў і ўзроўню інфляцыі ў папя-рэднія перыяды. Вернемся да папярэдняга ўмоўнага прыкладу. Як вынікае з табл. 6.3, грашовы агрэгат Мі за справаздачны год павялічыўся на 8567,3 - 5124,8 = 3442,5 млрд р. Дапусцім, 1100 млрд р. з гэтай сумы цэнтральны банк дзяржавы ўвёў у абарачэнне ў апошнім квартале справаздачнага года пры грашовым мультыплікатары для ўказанага агрэгата 5,345. Часавы лаг, які пат-рэбны банкаўскай сістэме для мультыплікацыйнага павелічэння граш.масы.