МІЖДЗЯРЖАЎНЫЯ ВАЛЮТНА-КРЭДЫТНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ
Акрамя нацыянальных крэдытна-фінансавых інстытутаў, існуюць міждзяржаўныд крэдытныя інстьпуты. Найбольш уплывовымі сярод іх з'яўляюцца Міжнародны валютны фонд, Міжнародны банк рэкан-струкцыі і развіцця, Банк міжнародных разлікаў, Еўрапейскі манетар-ны саюз і іншыя міжнародныя валютна-крэдытныя арганізацыі. Міжнародны валютны фонд — спецыялізаваная валютна-фінан-савая ўстанова ААН, створаная ў 1944 г. на падставе пагадненняў, падпісаных на міжнароднай фінансавай канферэнцыі ў Брэтон-Вудсе (ЗША) з мэтай садзейнічання міжнароднаму валютнаму супра-цоўнодгву шляхам кансультацый яго членаў па валютных пьгганнях і прадстаўлення крэдытаў дзяржавам, якія з'яўляюцца членамі фонду, для вырашэння іх валютна-фінансавых праблем. Адной з важнейшых задач Міжнароднага валютнага фонду з'яўляецца рэгуляванне валют-ных курсаў і падтрымліванне ўстойлівасці валютных парытэтаў. Капітал фонду ствараецца з узносаў краін-удзельніц у адпаведнасці з устаноўленай для ісожнай краіны квотай, якая вызначаецца зыходзячы з узроўню эканамічнага патэнцыялу дзяржавы і яе ролі ў сусветнай эканоміцы і міжнародным гандлі. Крэдытныя аперацыі Міжнароднага валютнага фонду ажыц-цяўляюцца толькі з афіцыйнымі органамі краін-удзельніц. Крэдыты вьвдаюцца ў форме продажу замежнай валюты на нацыянальную ва-люту дзяржавы-пазычальніцы і пагашаюцца шляхам выкупу нацыя-нальнай валюты за замежную валюту. Максімальны памер крэдыту залежыць ў асноўным ад велічыні квоты дзяржавы-пазычальніцы. У межах рознасці паміж велічынёй квоты і наяўнасцю нацыянальнай валюты дзяржавы-пазычальніцы, якая знаходзіцца ў распараджэнні фонду, крэдыт можа быць атрыманы без якіх-небудзь абмежаванняў. Крэдыт звыш рэзервовай пазіцыі дадзенай дзяржавы можа выдавацца толькі пры правядзенні пэўных фінансава-эканамічных мерапрыемст-ваў дзяржавай-пазычальніцай." У выпадку невыканання ўказаных дзяржавай-пазычальніцай аба-вязацельстваў Міжнародны валютны фонд можа абмежаваць або паз-бавіць дзяржаву права карыстацца валютнымі рэсурсамі фонду. Сродкі фонду даюцца дзяржавам-пазычальніцам у форме чатырох крэдытных долей, кожная з якіх раўняецца 25% вызначанага крэдыту, з узмацненнем кантролю за кожнай наступнан доляй. Тэрмін пага-шэння крэдытаў звычайна не перавышае 3-5 гадоў. Працэнтныя стаўкі вызначаюцца на працягу кожнага фінансавага года на базе ацэ-нак даходаў, выдаткаў і чыстага прыбытку і па звычайных крэдытах складаюць 6-7% гадавых. Краіны-удзельніцы могуць атрымліваць сродкі ў выглядзе рэзервовых крэдытаў і кампенсацыйнага фінанса-вання для пакрыцця дэфіцытаў плацёжных балансаў. Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця з'яў-ляецца міжурадавай крэдытна-фінанеавай арганізацыяй, якая аказвае дапамогу ў эканамічным развіцці дзяржаў-удзелыгіц, стымулюе пры-ватныя замежныя капіталаўкладанні ў іх эканоміку, аказвае садзеянне развіццю міжнароднага гандлю, падтрымлівае плацёжныя балансы. Фармальна банк з'яўляецца спецыялізаванай крэдытнай установай ААН, аднак ў адпаведнасці са статутам і па пагадненні, заключаным з ААН, банк незалежны ў сваіх дзеяннях ад рашэнняў ААН.Асноўнае прызначэнне банка — вьвдача доўгатэрміновых крэ-дытаў пад дастаткова высокі працэнт у асноўным дзяржавам, якія сталі на шлях рынквага развіцця. Пазыкі даюцца як дзяржаўным, так і прыватным прадпрыемствам пры наяўнасці гарантый іх урадаў. Па-зыкі выдаюцца на 15-20 гадоў па стаўцы ў памеры 10% гадавых для рэалізацыі канкрэтных, загадзя абумоўленых праекгаў, што пазбаўляе дзяржаў-пазычальніц гнуткасці ў выкарыстанні рэсурсаў і стварае ўмовы для дзейнасці замежных і мясцовых прадпрымальнікаў.Пры Міжнародным банку рэканструкцыі і развіцця створаны два філіялы: Міжнародная асацыяцыя развіцця і Міжнародная фінансавая карпарацыя. Міжнародная асацыяцыя развіцця заснавана ў 1960 г. з мэтай вьвдачы дзяржавам, якія развіваюцца, крэдытаў на льготных умовах. Міжнародная фінансавая карпарацыя створана ў 1956 г. для крэдытавання прыватнага капіталу без гарантый урадаў адпаведных дзяржаў пры ўмове высокай рэнтабельнасці і фінансавай эфек-тыўнасці праектаў. Абавязковай умовай выдачы крэдытаў з'яўляецца тое, што доля сродкаў гэтай карпарацыі ў агульным аб'ёме фінансавання праекта не павінна перавышаць 20%, а астатнія 80% — фінансуюцца прыватным капіталам. Акрамя таго, Міжнародная фінансавая карпарацыя можа самастойна ажыццяўляць інвесты-цыйную палітыку, а затым перапрадаваць набытыя актывы прыват-наму капіталу.У Еўропе найбольш уплывовай міждзяржаўнай валютна-крэдыт-най арганізацыяй з'яўляецца Еўрапейскі цэнтральны банк, папя-рэднікам якога быў Еўрапейскі манетарны інстьпуг. Еўрапейскі цэн-тральны банк з'яўляецца састаўной часткай Еўрапейскай сістэмы цэнтральных банкаў, якая ўзнікла ў выніку стварэння Еўрапейскага валютнага саюза, асновы якога былі закладзены 1 чэрвеня 1990 г., калі быў поўнасцю лібералізаваны рух капіталаў у краінах Еўра-пейскага Саюза.Еўрапейскі манетарны інстытут быў заснаваны 1 студзеня 1994 г. Асноўнай яго задачай з'яўлялася умацаванне супрацоўніцтва паміж цэшральнымі банкамі і каардынацыя іх дзейнасці ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі. Еўрапейскі манетарны інстытут ажыццявіў пат-рэбныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы па стварэнні Еўрапейскай сістэмы цэнтральных банкаў, або, як яе яшчэ называюць, Еўрапейс-кага манетарнага саюза.Еўрапейская сістэма цэнтральных банкаў складваецца з Еўра-пейскага цэнтральнага банка і нацыянальньй цэнтральных банкаў дзяржаў Еўрапейскага валютнага саюза. Нацыянальныя банкі дзяр-жаў, якія не ўваходзяць у зону дзеяння еўра, з'яўляюцца членамі Еўрапейскай сістэмы цэнтральных банкаў з асаблівым статусам. Яны праводзяць нацыянальную грашова-крэдытную палітыку, аднак не ўдзельнічаюць у прыняцці і рэалізацыі рашэнняў па адзінай манетар-най палітыцы ў еўразоне.Еўрапейскі цэнтральны банк пачаў дзейнічаць з 1 чэрвеня 1998 г., з узнікненнем якога Еўрапейскі манетарны інстытут выканаў свае за-дачы і таму быў скасаваны. Капітал Еўрапейскага цэнтральнага банка складае 5 млрд еўра, уладальнікамі якога з'яўляюцца нацыянальныя цэнтральныя банкі. Доля кожнай дзяржавы ў капітале Еўрапейскага цэнтральнага банка вызначана зыходзячы з яе долі ў валавым унутра-ным прадукце і насельніцтве дзяржаў — членаў Еўрапейскага валют-нага саюза. Акрамя таго, нацыянальныя цэнтральныя банкі перада-юць Еўрапейскаму цэнтральнаму банку замежныя рэзервовыя актывы у іншай форме, чым еўра і валюты дзяржаў Еўрапейскага валютнага саюза на еуму, эквівалентную 50 млрд еўра. Гэта могуць быць рэзер-вовыя пазіцыі МВФ і СДР.Узносы кожнага нацыянальнага цэнтральнага банка вызначаюцца прапарцыянальна яго долі ў падпісным капітале Еўрапейскага цэн-трапьнага банка. Эквівалентна свайму ўзносу нацыянальныя цэн-тральныя банкі крэдытуюцца Еўрапейскім цэнтральным банкам, які мае права кіраваць пераведзенымі яму замежнымі рэзервамі і выка-рыстоўваць іх на мэты, выкладзеныя ў статуце Еўрапейскай сістэмы цэнтральных банкаў. Прыбытак Еўрапейскага цэнтральнага банка размяркоўваецца паміж яго акцыянерамі.Галоўнай мэтай Еўрапейскай сістэмы цэнтральных банкаў з'яўля-ецца падтрымка стабільнасці цэн. Еўрапейская сістэма цэнтральных банкаў — гэта незалежная сістэма, таму ні Еўрапейскі цэнтральны банк, ні нацыянальныя цэнтральныя банкі не маюць права запытваць і атрымліваць указанні ад любых знешніх органаў улады, а апошнія аказваць уплыў на членаў органаў кіравання Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў. Адной з функцый Еўрапейскага цэнтральнага банка з'яўляецца распрацоўка інструкцый для забеспячэння эфек-тыўнай і надзейнай сістэмы разлікаў і плацёжнай сістэмы у межах Еўрапейскага валютнага саюза і з іншымі краінамі з выкарыстаннем сістэмы ТАРГЕТ (.ТАРГЕТ — трсмсеўрапейская аўтаматызаваная сістэма пе-раводаў на валавай аснове ў рэальным часе для апрацоўкі дэ-намініраваных у еўра плацяжоў з мэтай безперашкоднага прахо-джання іх праз гранігу так, як і правядзенне ўнутраных плацяжоў дзяржаў — членаў Еўрапейскага валютнага саюза. Інструментамі грашова-крэдытнай палітыкі Еўрапейскай сістэмы цэнтральных бан-каў з'яўляюцца аперацыі на адкрытым рынку, якія адыгрываюць ас-
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.