Філіялы, прадстаўніцтвы і разлікова-касавыя цэнтры на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой
У адпаведнасці з заканадаўствам банкі могуць адкрываць філіялы і прадстаўнііггвы, якія надзяляюцца правамі ў межах кампетэнцыі^ан-ка згодна з Палажэннем аб філіяле (прадстаўніцгве). філіялы банкаў не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у рамках ліцэнзіі, атрыманай банкам, які іх стварыў. Прадстаўніцтвы не маюць права ажыццяўляць банкаўскія аперацыі і ствараюцца з мэ-тай забеспячэння асноўнай дзейнасці банка. Для рэгістрацыі філіялаў і прадстаўніцгваў банкі накіроўваюць Нацыянальнаму банку рашэнне кампетэнтнага органа банка аб стварэнні філіяла або прадстаўніцгва. Плата за рэгістрацыю філіялаў і прадстаўніцтваў не спагаяяецца. Замежныя банкі таксама могуць адкрываць на тэрыторыі Рэс-публікі Беларусь свае філіялы і прадстаўніцтвы у межах яе закана-даўства, а таксама нарматыўных актаў і ўказанняў Нацыянальнага банка. Сваю дзейнасць філіялы замежных банкаў ажыццяўляюць на аснове ліцэнзіі на выкананне банкаўскіх аперацый, атрыманай ад На-цыянальнага банка. Замежны банк уносіць у статутны фонд філіяла грашовы ўклад у свабодна канверсуемай валюце або шляхам абмену такой валюты ў банках Рэспублікі Беларусь. Філіялы банкаў, зарэгістраваныя Нацыянальным банкам, павінны прыступіць да выканання банкаўскіх аперацый у тэрмін да 6 месяцаў з моманту рэгістрацыі. Пасля заканчэння гэтага тэрміну філіялы за-крываюцца. Кантроль за выкананнем дадзенага тэрміну ажыццяўляе галоўнае кіраўніцтва Нацыянальнага банка па месцу знаходжання філіяла. Банк, які мае філіялы і прадстаўніцтвы, павінен прадставіць у Нацыянальны банк палажэнне аб філіяле або прадстаўніцтве для на-ступнага кантролю. Аб унясенні філіяла ў кнігу рэгістрацыі філіялаў банкаў і наданні нумару накіроўваецца паведамленне банку, Белару-скаму міжбанкаўскаму разліковаму цэнтру, галоўнаму кіраўніцтву Нацыянальнага банка па месцы знаходжання галаўнога банка і ад-крыцця філіяла.Па-за месцам знаходжання банка і ў межах аднаго адміністра-цыйна-тэрытарыяльнага рэгіёну па рашэнні банка можа быць створа-ны разлікова-касавы цэнтр, які з'яўляецца структурным падраздзя-леннем банкаўскай установы. Асноўнымі задачамі разлікова-касавага цэнтра з'яўляюцца:• павелічэнне аб'ёму банкаўскіх паслуг і пашырэнне іх дыяпа-зону з мэтай больш шырокага і якаснага абслугоўвання кліен-таў; • павелічэнне колькасці кліентаў, асабліва ў сельскай мясцовасці; • забеспячэнне валютнага абслугоўвання кліентаў. Для вырашэння гэтых задач банк надзяляе разлікова-касавы цэнтр
патрэбнай маёмасцю, дае пэўныя паўнамоцтвы на ажыццяўленне банкаўскіх аперацый і забяспечвае заканадаўчымі і нарматыўнымі актамі, інструкцыйнымі і даведачнымі матэрыяламі.Разлікова-касавыя цэнтры могуць ажыццяўляць наступны комплекс банкаўскіх паслуг: • прыём укладаў грамадзян; • прыём плацяжоў ад насельніцтва; • продаж і купля каштоўных папер; • продаж і купля наяўнай замежнай валюты; • купля, продаж (аплата) чэкаў і іншых плацёжных дакументаў; • прыём на экспертызу грашовай наяўнасці і плацёжных даку-ментаў. Камісійнае ўзнагароджанне за выкананне гэтых аперацый спаганя-ецца па тарыфах, устаноўленых банкам у адпаведнасці з дагаворам, заключаным паміж разлікова-касавым цэнтрам і кліентам. Банк або яго філіял адказвае па абавязацельствах разлікова-касавага цэнтра ўсёй, сваёй маемасцю, на якую па заканадаўству можа быць звернута епагнанне."Аперацыі разлікова-касавага цэнтра ўваходзяць у адзіны апе-рацыйны дзень і ўключаюцца ў баланс банка або яго філіяла. Разлікова-касавы цэнтр абавязаны штодзённа ў патрэбным аб'ёме па-даваць банку або яго філіялу бухгалтарскую справаздачнасць і іншую інфармацыю. Банк або яго філіял устанаўлівае разлікова-касаваму цэнтру ліміт авансу ў беларускіх рублях і замежнай валюце ў паме-рах, якія забяспечваюць работу цэнтра на працягу працоўнага дня. Усе паступіўшыя ў разлікова-касавы цэнтр каштоўнасці на праця-гу аперацыйнага дня прыходуюцца і ва ўстаноўленым парадку інка-суюцца ў банку або яго філіяле. Удзельнікамі банкаў, створаных за мяжой на аснове або з удзелам беларускага капіталу, могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія атрымалі права на знешнеэканамічную дзейнасць, а таксама банкі з правам ажыц-цяўлення аперацый у валюце. Прыбытак, які атрымліваецца ад дзейнасці замежных банкаў і прадстаўніцтваў, абкладваецца падаткам у адпаведнасці з закана-даўствам Рэспублікі Беларусь, калі іншы парадак не прадугледжаны міжнароднымі дагаворамі. Сродкі ў аплату статутнага фонду банка або філіяла могуць уносіцца ў грашовай або неграшовай формах. Унясенню сродкаў у статутны фонд, набыццю акцый, перадачы галаўным банкам дата цыйнага капіталу ў выпадку, калі філіял, які ствараецца, не з'яўляецца юрыдычнай асобай, папярэднічае атрыманне ліцэнзіі на ажыццяўленне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу. Пра-цэдура атрымання дазволу прадугледжвае прад'яўленне фізічнымі і юрыдычнымі асобамі дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць крыніц замежнай валюты. Суб'екты гаспадарання павінны прад'явіць дазвол на ажыццяўлен-не знешнеэканамічнай дзейнасці, а банкі — дазвол органа кіравання банкам. Пры выдачы ліцэнзіі на ажыццяўленне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, перад адкрыццём філіяла Нацыянальны банк мае права запатрабаваць у юрыдычных асоб копіі нарматыўных актаў дзяржавы, у якой яны ствараюцца, якія рэгламентуюць стварэн-не, дзейнасць і падаткаабкладанне банкаў і іх філіялаў. Пасля ажыццяўлення рэгістрацыі ў Нацыянальным банку інвесты-тар мае права ўносіць уклад у статутны фонд банка або філіялаў, якія ствараюцца за межамі Рэспублікі Беларусь. Любыя наступныя апера-цыі на рахунках банкаў і іх філіялаў, адкрытых за мяжой, звязаныя з рухам капіталу з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, патрабуюць дазволу НБ. Беларускія заснавальнікі сумеснага банка штогод прадстаўляюць Нацыянальнаму банку інфармацыю аб унесеных імі сродках у банк і справаздачу аб прыбытку, які быў атрыманы і пераведзены ў РБ за справаздачны перыяд. У справаздачнасці га-лаўнога банка, якая прадстаўляецца Нацыянальнаму банку, асобна выдзяляецца замежны філіял. Рэгуляванне дзейнасці банка ажыц-цяўляецца ў цэлым, уключаючы замежныя філіялы.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.