Абсталяванне, ўстаноўленае на біржы, дазваляе ўдзельнікам гандлё вай, разліковай і дэпазітарнай сістэмы прысутнічаць на БВБФ не вы-ходзячы са сваіх офісаў. Валютная біржа павінна забяспечыць удзель-нікам валютнага рынку тэхнічны сэрвіс і быць нейтральнай структу-рай.У тым выпадку, калі валютная біржа з'яўляецца закрытым акцыя-нерным таварыствам, яе заснавальнікамі выступаюць цэнтральны банк і камерцыйныя банкі„ а акцыі размяркоўваюцца па намінальнай цане на аснове дагавора, заключанага з яе заснавальнікамі. Біржа вы-пускае толькі імянныя акцыі. Выхад акцыянера з біржы ажыц-цяўляецца або па яго дабравольным жаданні, або па рашэнні агульна-га сходу акцыянераў аб яго выключэнні. Пры выхадзе акцыянер усту-пае свае акцыі біржы па цане іх набыцця.Валютныя аперацыі на біржы ажыццяўляюць толькі спецыяльна зарэгістраваныя члены біржы, якімі могуць быць акрамя цэнтральнага банка і камерцыйных банкаў спецыялізаваныя брокерскія арганізацыі. Апошнія ствараюцца групамі прадпрыемстваў, арганізацый і банкаў для прадстаўлення сваіх інтарэсаў на біржы. Для прыняцця ў члены біржы падаецца заява біржаваму савету, які вырашае пытанне аб до-пуску да правядзення аперацый на біржы. Рэгістрацыя ў якасці члена біржы ажыццяўляецца пры ўмове наяўнасці ліцэнзіі на правядзенне аперацый. За права правядзення аперацый на біржы спаганяецца пэўная плата ў выглядзе ўступнага членскага ўзносу. Калі членам біржы становіцца яе акцыянер, то сродкі, унесеныя ў статутны фонд пры набыцці акцый, залічваюцца ў якасці аплаты брокерскага месца.Статус члена біржы пацвярджаецца пасведчаннем. Член біржы абавязаны выконваць статут біржы і патрабаванні іншых нарма-тыўных дакументаў, не ўступаць у змову з іншымі членамі біржы для правядзення спекулятыўных аперацый з мэтай павышэння або паніжэння курсаў валют, своечасова выконваць абавязацельствы па валютных здзелках, заключаных на біржы і не выдаваць канфідэнцыяльную інфармацыю аб дзейнасці біржы.У выпадку парушэння членам біржы правіл правядзення біржавага гандлю і дзеючага валютнага заканадаўства біржавы савет можа вы-несці папярэджанне, часова адхіліць ад удзелу ў біржавым гандлі або выключыць з членаў біржы. Дырэкцыя біржы ў любы момант можа патрабаваць у членаў біржы прад'яўлення імі інфармацыі аб агуль-ным аб'ёме валютных аперацый, якія яны ажыццяўляюць як за свой кошт, так і за кошт кліентаў. Пры ўзнікненні непрадбачаных абставін або надзвычайных ускладненняў біржа прымае адпаведныя меры ддя нармальнага функцыянавання валютнага рынку, аб чым паведамляе Міністэрству фінансаў і цэнтральнаму банку.
Органамі кіравання валютнай біржай з'яўляюцца агульны сход ак-цыянераў, біржавы савет і дырэкцыя. Агульны сход акцыянераў з'яўляецца вышэйшым органам кіравання валютнай біржай, які зацвярджае і змяняе статут біржы, суму статутнага фонду, выбірае старшыню, яго намеснікаў і членаў біржавага савета, рэвізійную камісію, генеральнага дырэктара і членаў дырэкцыі біржы, зацвяр-джае гадавую справаздачу і заключэнне рэвізійнай камісіі, прымае ра-шэнне аб спыненні дзейнасці біржы. Галасаванне на агульным сходзе акцыянераў ажыццяўляецца па прынцыпу: адна акцыя — адзін голас.Біржавы савет ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва біржай і вызначае асноўныя накірункі яе работы, стварае камітэты і камісіі біржы для вырашэння розных пытанняў, зацвярджае правілы правядзення біржавага гандлю валютай і каціровак валют, а таксама разглядае іншыя пытанні, вынесеныя на абмеркаванне дырэкцыяй, камітэтамі і камісіямі біржы. Дырэкцыя ажыццяўляе кіраўніцтва цякучай дзей-насцю біржы.Беларуская валютна-фондавая біржа знаходзіцца на самастойным балансе і ажыццяўляе сваю дзейнасць на ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання. Асноўныя функцыі біржы наступныя:• арганізацыя і правядзенне аперацый на валютным рынку і ўстанаўленне бягучага рынкавага курса рубля Рэспублікі Бела-русь да замежных валют;• арганізацыйнае і інфармацыйнае забеспячэнне аперацый на фінансавым рынку;• ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі паперамі;• арганізацыя біржавых таргоў, разлікаў у замежнай валюце і бе-ларускіх рублях па заключаных пагадненнях, дэпазітарнага абслугоўвання удзельнікаў фінансавага рынку;• аказанне інфармацыйных і кансультацыйных паслуг, падрых-тоўка аналітычных матэрыялаў і ажыццяўленне іншых відаў дзейнасці, якія не забаронены заканадаўствам і адпавядаюць мэтам біржы. Прыбытак біржы пасля выплаты падаткаў накіроўваецца на вы-плату дывідэнтаў па акцыях і стварэнне фондаў спецыяльнага пры-значэння і рэзервовага фонду. Мэты, памер і ўмовы стварэння і выка-рыстання гэтых фондаў вызначаюцца біржавым саветам.У Рэспубліцы Беларусь гандаль валютай на валютнай біржы зна-ходзіцца ў стадыі станаўлення. Тым не менш вопыт арганізацыі ва-лютнага рынку ў Рэспубліцы Беларусь дазваляе зрабіць вывад аб тым, што падпарадкаванасць валютнай біржы цэнтральнаму банку вядзе да таго, што курс нацыянальнай валюты фіксуецца цэнтральным банкам і не адлюстроўвае яго рэальнай пакупной здольнасці.У краінах з рынкавай эканомікай валютныя біржы з'яўляюцца ак-цыянернымі таварыствамі • закрытага тыпу, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца як цэнтральныя, так і камерцыйныя банкі, фінансавыя ўстановы і спецыялізаваныя брокерскія арганізацыі, якія задавальня-юць устаноўленым патрабаванням. Механізм работы валютнай біржы як акцыянернага таварыства дазваляе эфектыўна дабівацца рэалізацыі як інтарэсаў прадпрымальнікаў, так і цэнтральных банкаў.Парадак ажыццяўлення аперацый на валютнай «Беларуская валютна-фондавая біржа» ажыццяўляюцца наступныя аперацыі: • продаж упаўнаважанымі банкамі ад свайго імя і за свой кошт, а таксама ад імя і па даручэнні беларускіх юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў:• замежнай валюты ,• замежнай валюты, якая не падлягае абавязковаму продажу ў адпаведнасці з названым вышэй Указам Прэзідэнта Рэс-публікі Беларусь; • купля ўпаўнаважанымі банкамі ад імя і па даручэнні рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў замежнай валюты на мэты, устаноўленыя закана-даўствам Рэспублікі Беларусь; • купля і продаж замежнай валюты Нацыянальным банкам Рэс-публікі Беларусь.
Курсы пакупкі і продажу на дадатковай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы вызначаюцца зыходзячы з попыту і прапа-ноў
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.