Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 5

Паказчыкі

Летась

Селета

Адхіленні (сл. 3 - сл. 2)

1

2

3

4

1. Валавы ўнутраны прадукт (млрд р.)

118683,5

143214,6

+24531,1

2. Сярэдняя велічыня грашовай масы

(млрд. р.): а) «шьфокіх грошай» б) у тым ліку параметра Мі

11321,3 5124,8

14356,2 8567,3

+3034,9 +3442,5

3. Доля параметра Мі у агульнай велі-чыне грашовай масы (рад. 26 : рад. 2а)

0,453

0,597

+0,144

4. Хуткасць абарачэння грашовай масы

(абаротаў): а) «шырокіх грошай» (рад. 1 : рад.2а)

10,5

10,0

-0,5

б) у тым ліку параметра Мі (рад. 1 :

рад.26)

23,2

16,7

-6,5

5. Аднадзённы валавы ўнутраны пра-

дукт(рад. 1 : 365)

325,2

392,4

1<^Т 1

+о7,2

6. Працягласць 1 абароту (дзён): а) «шырокіх грошай» (рад. 2а: рад.5)

34,8

36,6

+1,8

б) у тым ліку параметра Мі (рад. 26 :

рад. 5)

15,8

21,8

+6,0

Сукупная хуткасць абарачэння грашовай масы фарміруецца пад уздзеяннем абарачальнасці грашовых агрэгатаў, узровень якой для асобных параметраў не аднолькавы і можа змяняцца ў дынаміцы. 3 дапамогай індэкснага метаду можна колькасна вымяраць прырост ся-рэдняй хуткасці абарачэння грошай, абумоўлены змяненнем хуткасці асобных агрэгатаў і структурнымі змяненнямі ў грашовай масе. Аналіз уплыву змянення складу кожнага грашовага агрэгата на ся-рэднюю абарачальнасць грашовай масы можна ажыццяўляць з дапа-могай наступнай шматфактарнай індэкснай эканоміка-матэматычнай мадэлі:

дзе значэнне "М" супадае са значэннем М4.

Улічваючы, што параметр М1 займае дамінуючае становішча ў су-купнай велічыне грашовай масы з мэтай спрашчэння разлікаў можна агрэгаваць апошнія тры сумножнікі, у выніку чаго атрымаем на-ступную формулу:

дзе V' — хуткасць абарачэння грашовага параметра М1;

( d— доля грашовага параметра Мі у агульнай велічыне грашовай масы.

Калі абазначыць праз Vо' хуткасць абарачэння грашовага пара-метра Мі у мінулым годзе і праз vi' хуткасць абарачэння гэтага пара-метра грашовай масы у справаздачным годзе, а праз dо і d1 долю па-раметра М1 у агульнай велічыне грашовай масы летась і сёлета, то выкарыстоўваючы індэксны метад можна вызначыць абсалютны прырост хуткасці абарачэння грашовай масы за кошт змянення: а) хуткасці абарачэння грашовага параметра Мі —

б) долі параметра Мі у агульнай велічыне грашовай масы —

абарота.

Такім чынам, калі б не панізілася хуткасць абарачэння грашовага параметра Мі на 3,8 абарота, то сукупная хуткасць абарачэння грашо-вай масы склала б

10 + 3,8 = 13,8 абаротаў.

 Прагназаванне прапановы грошай на аснове грашовай базы і мультыплікатара іх дэпазітнага расшырэння

Аналіз складу, дынамікі і абарачальнасці грашовай масы дазваляе атрымаць патрэбную інфармацыю для вывучэння колькасных працэ-саў у грашовым абарачэнні, а таксама для прагназавання патрэбнага аб'ёму грашовай масы. Прагназаванне грашовай масы ўяўляе сабой вельмі складаную задачу, якая вырашаецца шляхам выкарыстання эканоміка-матэматычных мадэлей, аднак неабходнай умовай для вы-рашэння гэтай задачы з'яўляецца стабільнасць эканомікі. Для пры-няцця своечасовых захадаў па ўраўнаважванню грашовага абарачэння неабходна распрацоўваць прагнозы попыту і прапаноў на грошы. Зыходным момантам пры прагназаванні прапановы грошай з'яўля-ецца вызначэнне грашовай базы або грашовых рэзерваў. Грашовая база — кампанент грашовай масы, які ўключае наяўныя грошы ў аба-рачэнні, грашовыя сродкі ў касах банкаў, абавязковыя рэзервы камер-цыйных банкаў і іх сродкі на карэспандэнцкіх рахунках у цэнтраль-ным банку. Грашовая база з'яўляецца пасівам балансу цэнтральнага банка і рэгулюецца ім у выніку продажу і пакупкі дзяржаўных каш-тоўных папер, а таксама правядзеннем іншых аперацый на адкрытым рынку. Змяняецца грашовая база ў выніку прыросту актываў банкаўскай сістэмы і нерэзервовых сродкаў цэнтральных банкаў. Актывы бан-каўскай сістэмы змяняюцца пад уплывам прыросту або змяншэння дзяржаўнага доўгу грашова-крэдытным установам, запазычанасці ка-мерцыйных банкаў перад цэнтральным банкам, замежных чыстых ак-тываў, якія ўяўляюць сабой вынік плацёжнага балансу. Прырост не-рэзервовых сродкаў цэнтральных банкаў адбываецца ў выніку па-велічэння капіталу і прыбытку гэтых банкаў, замежнай і іншай запазычанасці. Разлічваецца грашовая база як сума наяўных грошай у абарачэнні, абавязковых рэзерваў па ўкладах да запатрабавання і тэрміновых ук-ладах, а таксама залішніх рэзерваў у тым выпадку, калі яны ствара-юцца, і дэпазітаў камерцыйных банкаў у цэнтральным банку. Заліш-нія рэзервы могуць стварацца для павышэння ўстойлівасці банкаўскіх устаноў. Акрамя грашовай базы ў банкаўскай практыцы выкары-стоўваецца элемент грашовай масы, які называецца манетарнай базай. Паколькі, як вынікае з прыведзенага раней азначэння, манетарная база ўяўляе сабой сукупнасць элементаў грашовай масы, якая склада-ецца з сумы грошай у банках, на руках у прыватных асоб і банкаўскіх дэпазітаў у цэнтральным банку, то гэта больш шырокае азначэнне ў параўнанні з грашовай базай. Расшырэнне манетарнай базы абу-моўлівае патэнцыяльны рост колькасці грошай у абарачэнні.