Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 17

 Валютны курс аказвае вялікі ўплыў на знешнеэканамічную дзейнасць дзяржавы, з'яўляючыся адной з пе-радумоў эквівалентнасці міжнароднага абмену. Заніжаны валютны курс дае дадатковыя выгады пры экспарце і садзейнічае прытоку замежнага капіталу, дэстымулюючы адначасова імпарт. Ва ўмовах па-даражання імпарту прадукцыі прайграе спажывец. Пры завышаным курсе валюты паніжаецца эфектыўнасць экспарту і расце дадатковая выгада ад імпарту. Валютны курс адносіцца да сферы міжнароднага руху грошай і выражае характар узаемаадносін нацыянальнай эканомікі з сусветнай гаспадаркай. У штодзённых эка-намічных адносінах паміж дзяржавамі ўзровень валютнага курсу вы-значаецца суаднясеннем попыту і прапановы па кожнай валюце. Указанае суаднясенне фарміруецца пад уплывам плацяжоў і пас-тупленняў, г. зн. пад уплывам стану плацёжнага балансу. Калі паступ-ленні перавышаюць плацяжы, курс нацыянальнай валюты будзе па-вышацца. Такая сітуацыя, абумоўленая актыўным сальда плацёжнага балансу. Актыўнае сальда плацёжнага балансу дае магчымасць дапусціць або пашырыць вываз капіталу як у выглядзе прамых і партфельных інвестыцый, так і ў выглядзе пазык іншым дзяржавам. Прамыя за-межныя інвестыцыі характарызуюцца набыццём і будаўніцтвам прад-прыемстваў за мяжой, а партфельныя — каштоўных папер замежных кампаній, уключаючы і акцыі ў колькасці менш кантрольнага пакета. Пры пасіўным плацёжным балансе, калі плацяжы перавышаюць паступленні, курс нацыянальнай валюты будзе падаць, што патрабуе залучэння замежнага капіталу або пераацэнкі нацыянальнай валюты ў выглядзе яе дэвальвацыі. Дэвальвацыя з'яўляецца метадам стабілі-зацыі нацыянальнай валюты пасля інфляцыі. У выніку дэвальвацыі павышаецца канкурэнтаздольнасць экспартных тавараў за кошт таго, што ўнутраныя цэны становяцца ніжэй чым сусветныя. Аднак абме-жаванне за кошт дэвальвацыі імпарту абумоўлівае рост унутраных цэн, што пры адсутнасці структурнай перабудовы эканомікі не вядзе да яе аздараўлення.

 ВАЛЮТНЫЯ РАХУНКІ

Юрыдычныя асобы — рэзідэнты захоўваюць сваю замежную ва-люту на рахунках ва ўпаўнаважаных банках Рэспублікі Беларусь і ў сваіх валютных касах. Ва ўпаўнаважаных банках ім паралельна ад-крываюцца транзітны і бягучы валютныя рахункі. Транзітны валютны рахунак прызначаны для залічэння ў поўным аб'ёме паступленняў ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за свабодна канверсуемую валю-ту і расійскія рублі. Бягучы валютны рахунак выкарыстоўваецца для ўліку валютных сродкаў, якія застаюцца ў распараджэнні прадпрыемства пасля аба-вязковага продажу паступленняў у свабоднаканверсуемай валюце і расійскіх рублях. Транзітны валютны рахунак адкрываецца банкам самастойна пры першым паступленні валютных сродкаў на карысць суб'екта гаспадарання пры наяўнасці ў яго цякучага валютнага ра-хунку. На гэтым рахунку паказваецца паступленне валютнай выручкі і яе размеркаванне. Неабходнасць размеркавання валютнай выручкі абумоўлена тым, што пры ажыццяўленні знешнеэканамічных апера-цый суб'екты гаспадарання абавязаны ўдзельнічаць у фарміраванні Дзяржаўнага валютнага фонду.

Валютныя сродкі павінны мець легальнае паходжанне, крыніцы якіх наступныя: • сродкі Дзяржаўнага валютнага фонду Рэспублікі Беларусь і ва-лютных фондаў мясцовых органаў кіравання; • валютная выручка ад ажыццяўлення дазволенай дзейнасці па ўстаноўленых нарматывах; • уклады ў статутны фонд; • крэдыты ў замежнай валюце ад упаўнаважаных банкаў і фінан-савых устаноў, а таксама ад замежных банкаў, фінансавых ус-таноў і іншых юрыдычных асоб; • замежная валюта, набытая на ўнутраным валютным рынку Рэс-публікі Беларусь; • дабрачынныя ўзносы, ахвяраванні і дары.

Для адкрыцця валютнага рахунку ва ўпаўнаважаны банк неаб-ходна прадставіць такія ж дакументы, як і для адкрыцця разліковага рахунку. Ва ўпаўнаважаным банку прадпрыемству адкрываецца адзін валютны рахунак з вядзеннем запісаў у разрэзе відаў валют. Суб'ект гаспадарання можа адкрыць валютны рахунак у любым ўпаўнава-жаным банку па сваім выбары. Запісы на валютным рахунку здзяйс-няюцца ў замежнай валюце і ў рублёвым эквіваленце па афіцыйным курсе Нацыяльнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень ажыц-цяўлення аперацыі.

У дазволеных Нацыянальным банкам выпадаах сродкі ў замежнай валюце юрыдычных асоб — рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь могуць знаходзіцца на іх рахунках у замежных банках за межамі Рэспублікі Беларусь. Пры наяўнасці ліцэнзіі Нацыянальнага банка юрыдычным асобам, прадпрымальнікам і ўпаўнаважаным банкам могуць адкрывацца рахункі ў банках-нерэзідэнтах. Указаныя рахункі адкрываюцца для наступных мэт: • ажыцяўлення разлікаў, звязаных з выкананнем вытворча-гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі замежнай дзяржавы; • прыцягнення крэдытаў і пазык ад юрыдычных або фізічных асоб-нерэзідэнтаў; • размяшчэння юрыдычнымі асобамі і прадпрымальнікамі срод-каў на дэпазітных рахунках у банках-нерэзідэнтах; • утрымання за межамі Рэспублікі Беларусь прадстаўніцтваў, філіялаў юрыдычных асоб, упаўнаважаных банкаў і гандлёвых дамоў; • утрымання санаторыяў, аздараўляльных устаноў і фінансавання розных мерапрыемстваў сацыяльнага характару; • фінансавання спецыялізаваных будаўніча-мантажных, бу-даўніча-рамонтных,  геолага-пошукавых  і  іншых ^работ раз'язнога характару, якія выконваюцца за межамі Рэспублікі Беларусь                                          

• пры адсутнасці магчымасці аператыўнага правядзення іншых аперацый праз упаўнаважаныя банкі.