Права на ўдзел у таргах маюць банкі, якія атрымалі ліцэнзію На-цыянальнага банка на правядзенне валютных аперацый з правам ажыццяўлення аперацый па куплі-продажы замежнай валюты на ва-лютнай біржы, а таксама Нацыянальны банк. Біржавыя таргі —рэг-ламентаваны ўстаноўленымі правіламі працэс здзяйснення ўдзель-нікамі таргоў здзелак куплі-продажу замежнай валюты на біржы. Удзельнікамі таргоў могуць быць дапушчаныя да таргоў упаўнава-жаныя банкІ Рэспублікі Беларусь, акрамя іх філіялаў, і Нацыянальны банк. Аперацыі на валютна-фондавай біржы ўдзельнікі таргоў ажыц-цяўляюць праз сваіх трэйдэраў. Як ужо адзначалася раней, трэйдэр — гэта супрацаўнік, які непасрэдна ўдзельнічае ў біржавым гандлі. Ра-шэнне аб допуску да таргоў прымаецца спецыяльнай камісіяй біржы на працягу 30 дзён з моманту падачы заявы і іншых дакументаў. Падчас таргоў у гандлёвай зале маюць права знаходзіцца трэй-дэры, упаўнаважаныя супрацоўнікі біржы, прадстаўнікі афіцыяльных дзяржаўных органаў, у непасрэдныя функцыі якіх уваходзіць ажыц-цяўленне кантролю за валютным рынкам, прадстаўнікі сродкаў ін-фармацыі і іншыя асобы з пісьмовага дазволу дырэктара біржы. Трэйдэрам забараняецца ажыццяўляць аперацыі ад свайго імя і за свой кошт. Карэкціроўка папярэдніх заявак дапускаецца толькі з дазволу трэйдэра Нацыянальнага банка. Непацверджаныя папярэднія заяўкі, а таксама пададзеныя з парушэннем тэрміну, не прымаюцца і ў таргах не ўдзельнічаюць. Не дапускаюцца да таргоў і трэйдэры, якія не прайшлі рэгістрацыю. Нацыянальны банк мае права карэкціраваць папярэднія заяўкі ўдзельнікаў таргоў як на асноўнай, так і на дадатко-вых сесіях. Мінімальныя сумы пакупкі і продажу замежнай валюты, указаныя ў заяўках, павінны быць кратнымі аднаму лоту. Лот — адзінка таргоў, велічыня якой па кожнай валюце ўстанаўліваецца распараджэннем дырэктара біржы. Прыкладная форма папярэдняй заяўкі прыведзена ў табл. 11.1. Заяўка на пакупку або продаж замежнай валюты — дакумент стандартнай формы, які ўтрымлівае намер купіць або прадаць за-межную валюту на ўказаных у дадзеным дакуменце ўмовах. У папя-рэднюю заяўку ўключаюцца сумы набыцця замежнай валюты па кур-су не вышэй зафіксаванага на папярэдніх таргах і продажу не ніжэй курсу, зафіксаванага на папярэдніх таргах. Сума пакупкі або продажу замежнай валюты ўказваецца ў валюце адпаведнай краіны. Таргі ажыццяўляюцца ў электронным рэжыме праз электронную сістэму, якая распрацавана ў сеткавым варыянце і складаецца з пра-цоўнага месца ўпаўнаважанага супрацоўніка біржы і звязанай з ім сеткі працоўных месцаў трэйдэраў, на маніторах якіх адлюст-роўваецца інфармацыя аб ходзе таргоў. Рэжым. бірмсавых таргоў — сукупнасць выкарыстоўваемых у ходзе правядзення таргоў спосабаў збору і апрацоўкі заявак, адлюстравання ііякучай інфармацыі і пад-рыхтоўкі выніковых дакументаў.
Электронны рэжым біржавых таргоў — аўтаматызаваная сістэма, з дстамогай якой ажыццяўляюцца таргі з устанаўленнем фіксінгу, забяспечваецца збор заявак удзельнікаў таргоў, адлюстра-ванне бягучай інфармацыі на працоўных месцах трэйдэраў і фарміраванне выніковых справаздачных дакументаў. Фіксінг — су-падзенне сумарных аб'ёмаў заявак на пакупку і продаж замежнай ва-люты ў ходзе таргоў.
Таргі праводзяцца ўпаўнаважаным супрацоўнікам біржы ў наступ-ным парадку. У ходзе таргоў удзельнікі праз сваіх трэйдэраў мргуць падаваць дадатковыя заяўкі па змяненні сум пакупкі або продажУва-люты. Калі да пачатку таргоў складваецца дадатная рознасць, г. зн. агульны памер прапаноў на продаж замежнай валюты перавышае агульны памер попыту на яе, то дадатковыя заяўкі, якія вядуць да па-велічэння гэтай рознасці, не прымаюцца. Таксама не прымаюцца і заяўкі, якія павялічваюць адмоўную рознасць. Усе пададзеныя заяўкі адлюстроўваюцца ў аперацыйным лісце трэйдэра, які пасля заканчэн-ня таргоў падпісвае яго і здае ўпаўнаважанаму супрацоўніку біржы. Адмоўная рознасць узнікае ў выпадку, калі аб'ём прапаноў на продаж замежнай валюты меншы за аб'ём попыту на яе. У выпадку, калі аб'ём пададзенай заяўкі перавышае бягучую рознасць паміж агульнымі аб'ёмамі заявак на пакупку і продаж валюты, трэйдэру прапаноўваецца або прывесці аб'ём пададзенай заяўкі ў адпаведнасць з велічынёй рознасці, або адмовіцца ад заяўкі.
АБАВЯЗКОВЫ ПРОДАЖ ВАЛЮТЫ
Удзел суб'ектаў гаспадарання ў фарміраванні Дзяржаўнага валют-нага фонду ажыццяўляецца шляхам абавязковага продажу імі паступ-ленняў у замежнай валюце на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ). 3 улікам рэальнай сітуацыі на валютным рынку вызначаецца памер абавязковага продажу сродкаў у свабодна канверсуемай валюце на біржавых таргах. Суб'екты гаспадарання абавязаны ў цяперашні час прадаваць на валютна-фондавай біржы 30% паступіўшых сродкаў у свабодна канверсуемай валюце і расійскіх рублях на працягу 5 пра-цоўных дзён з дня іх паступлення на рахункі ў беларускіх або замеж-ных банках. Па меры неабходнасці ўказаная велічыня абавязковага продажу валюты суб'ектамі гаспадарання карэкціруецца.. У цяперашні час купленая банкамі ў фізічных асоб замежная валюта можа быць выкарыстана толькі для продажу фізічным асобам і На-цыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь. На аснове аперацый куплі-продажу замежнай валюты ажыццяўляецца рэгуляванне рублёвай ліквіднасці банкаў. Пры рэфінансаванні банкаў дэпартамент манетар-нага рэгулявання Нацыянальнага банка ўлічвае аперацыі куплі-продажу замежнай валюты банкамі на валютным рынку.Абавязковы продаж упаўнаважанымі банкамі сродкаў у замежнай валюце ажыццяўляеівда з сум перавышэння даходаў, атрыманых у за-межнай валюце, над выдаткамі ў замежнай валюце па аперацыях бан-каў, вызначаных нарастаючым падрахункам за месяцам.
Абавязковы продаж упаўнаважанымі банкамі сродкаў у замежнай валюце можа ажыццяўляцца ў адной з валют, падлеглай абавязковаму продажу. Для гэтага перавышэнне даходаў над выдаткамі ў розных замежных валютах пералічваецца ў адну з валют, якая каціруецца на Беларускай валютна-фондавай біржы. Пералік належнай да продажу замежнай валюты ў долары ЗША, нямецкія маркі і расійскія рублі ажыццяўляецца з выкарыстаннем крос-курсаў, разлічаных зыходзячы з афіцыйнага курсу беларускага рубля на апошні дзень справаздач-нага месяца. За купленую замежную валюту Нацыянальны банк пе-ралічвае беларускія рублі на працягу двух рабочых дзён са дня атры-мання пацвярджэння аб залічэнні валюты або яе прыняцця ў касу га-лоўнага кіраўніцтва.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.