Валютны рынак — сістэма ўстойлівых эканамічных і ар-ганізацытых адносін па стерацыях куплі-продажу замежных валют і плацёжных дакументаў у замежных валютах. На валютных рынках ажыццяўляюцца здзелкі куплі-продажу замежных валют і кан-версійныя аперацыі. Здзелка куплі-продажу замежнай еалюты — купля замежнай валюты з аппатай у нацыянальнай грашовай адзінцы. Канверсійная аперацыя — купля валюты адной замежнай дзяржавы з аплатай у валюце іншай зсшежнай дзяржавы. Неаб-ходнасць абмену на валютным рынку адной валюты на другую абу-моўлена адсутнасцю адзінага плацёжнага сродку, які мог бы служыць у якасці міжнароднага сродку абарачэння і плацяжу пры ажыц-цяўленні знешнеэканамічных аперацый. Валютныя рынкі забяспечваюць своечасовае ажыццяўленне міжнародных разлікаў, страхаванне ад валютнай рызыкі, дыверсі-фікацыю валютных рэзерваў, правядзенне валютных інтэрвенцый, ат-рымане прыбытку ўдзельнікамі валютнага рынку за кошт рознасці курсаў. Дыверсіфікацыя валютных рэзерваў дае магчымасць за-хоўваць іх не толькі ў адной валюце, напрыклад у доларах ЗША, а ў выглядзе некалькіх валют, што дае магчымасць пазбегнуць значных страт у выніку абясцэньвання адзінай рэзервовай валюты. Праводзя-чы валютную інтэрвенцыю шляхам куплі-продажу цэнтральным бан-кам валюты з мэтай уздзеяння на курс нацыянальнай валюты, дзяр-жава аказвае значны ўплыў на валютны рынак. Дзяржава трымае свае валютныя рэзервы у выглядзе каротка-тэрміновых каштоўных папер у замежнай валюце і банкаўскіх дэ-пазітаў, якія прыносяць пэўны даход. Правядзенне канверсійных апе-рацый на аснове гэтых крэдытных інструментаў аказвае ўздзеянне на валютныя курсы і працэнтныя стаўкі. Цэнтральныя банкі могуць дзейнічаць праз біржу, брокераў або ўступаючы ў непасрэдныя кан-такты з камерцыйнымі банкамі. Узнікненне і развіццё валютнага рынку абумоўлена распаўсюдж-ваннем вэксаляў, якія ў міжнародным абароце сталі прадстаўляць каштоўныя металы. Абумоўлена гэта было тым, што перавозка золата ажыццяўлялася вельмі марудна, з'яўлялася дарагой і небяспечнай. Для знешняга гандлю ў Англіі, напрыклад, вэксалі былі ўзаконены ў 1379 г. Спачатку, у XIII - XIV стагоддзях, валютны рынак існаваў у форме вэксальных кірмашоў, на якіх купцы гандлявалі вэксалямі ў розных валютах. Арганізаваны характар вэксальны рынак атрымлівае пасля з'яўлення першых валютных бірж. На Каралеўскай біржы ў Лондане, напрыклад, гандаль замежнымі вэксалямі пачаўся ў 1566 г. і закончыўся ў 1920 г. Паколькі купля-продаж замежных вэксаляў была галоўнай формай валютных аперацый, то азначэнне вэксальнага кур-су было тоесным азначэнню валютнага курсу. Першапачаткова цэнтрам валютнага рынку была Генуя, з XVII стагоддзя — Амстэрдам, а з пачатку XIX стагоддзя — Лондан і Па-рыж. У далейшым валютныя рынкі найболып інтэнсіўна развіваліся ў ЗША і кантынентальных дзяржавах Еўропы. У XIX стагоддзі для пе-раводу сродкаў па валютных аперацыях пачынаюць выкарыстоўваць пошту, а ў другой яго палове — тэлеграф. У сучасных умовах элек-тронныя сістэмы звязваюць валютны рынак у адзінае цэлае. Інструментамі здзелак з'яўляюцца чэкі, вэксалі і банкаўскія пераводы у замежнай валюце, наяўная валюта і банкаўскія дэпазіты ў замежнай валюце. Сучасны валютны рынак быў сфарміраваны ў 50-60-ыя гады на базе Брэтон-Вудскай валютнай сістэмы. Яго аснову складаюць дзяр-жавы, у якіх адсутнічаюць валютныя абмежаванні. Да такіх адно-сяцца ЗША, ФРГ, Японія і шэраг іншых, а таксама дзяржавы, дзе такія абмежаванні нязначныя. У дзяржавах, дзе нацыянальная валюта неканверсуемая, на валютны рынак могуць выходзіць толькі ўпаў-наважаныя банкі. Асноўная маса міжнароднага канверсійнага абароту прыходзіцца на долар ЗША, фунт стэрлінгаў, еўра і японскую йену. Валютны рынак падраздзяляецца на некалькі відаў у залежнасці ад удзельнікаў, інструментаў здзелак і іх лакалізацыі, аб'ёму і характару валютных аперацый, а таксама набору валют. Удзельнікамі валютнага рынку з'яўляюцца банкі, іх кліенты, а таксама брокеры — пасрэднікі паміж пакупнікамі і прадаўцамі валюты. Адрозніваюць міжбанкаўскі, кліенцкі і біржавы сегменты валютнага рынку у залежнасці ад складу удзельнікаў валютнага рынку. Сукупнасць здзелак куплі-продажу ва-люты і канверсійных аперацый паміж банкамі без выкарыстання ра-хункаў біржы складае міжбанкаўскі валютны рынак, паміж бан-камі і іх кліентамі — кліенцкі валютны рынак. У залежнасці ад аб'ёму, характару валютныхаперацый і набору валют рынкі падраздзяляюцца на нацыянальН(ЫЯ, р'эгіянальныя і міжнародныя. Нацыянальныя валютныя рынкі Ууключаюць сукуп-насць аперацый, якія ажыццяўляюцца банкамі, размешчанымі на тэ-рыторыі дадзенай дзяржавы, па валютным абслугоўванні сваіх кліентаў, у складзе якіх могуць быць суб'екты гаспадарання, прыват-ныя асобы і банкі, якія не спецыялізуюцца на правядзенні міжнародных валготных аперацый. Акрамя таго, да аперацый унутранага нацыянальнага валютнага рынку можна аднесці валютныя аперацыі, якія ажыццяўляюцца асоб-нымі суб'ектамі гаспадарання нябанкаўскай сферы паміж сабой, апе-рацыі паміж прыватнымі асобамі і аперацыі, якія праводзяцца на ва-лютных біржах. Курсавыя перакосы, пад якімі разумеюцца разыхо-джанні паміж афіцыйнымі і рынкаавым курсамі валют, вядуць да раз-дзялення нацыянальнага валютнага рынку на афіцыйны і «чорны».
Прымяненне валютных абмежаванняў вядзе да таго, іігго валют-ныя аперацыі канцэнтруюцца ў цэнтральных банках і спецыяльных дзяржаўных органах, якія ўстанаўліваюць афіцыйны валютны курс. Аднак паколькі попыт на замежную валюту па афіцыйным курсе поўнасцю не задавальняецца, звычайна ўзнікае свабодны валютны рынак, на якім замежная валюта каціруецца па больш высокаму кур-су, а таксама нелегальны гандаль валютай, так званы «чорны» ва-лютны рынак. У выніку ўзнікае мноства валютных курсаў, якія ўрад дзяржавы можа выкарыстоўваць для ўздзеяння на напрамкі і струк-туру гандлю, руху капіталаў і г. д. У якасці прыкладу можна прывесці ўзнікненне двайнгіга валют-нага рынку. Двайны валютны рынак — гэта форма ^валютнай палітыкі, якая займае прамежкавае становішча паміж рэжымамі фіксаваных і плаваючых курсаў і вядзе да падзелу нацыянальнага ва-лютнага рынку на два сегменты: з прымяненнем афіцыйнага і рын-кавага курсаў. Двайныя валютныя рынкі існавалі ў Францыі, Італіі, Бельгіі і іншых дзяржавах. У цяперашні час двайны валютны рынак функцыяніруе і ў Рэспубліцы Беларусь. Валютны рынак Рэспублікі Беларусь падраздзяляецца на ўнутраны і знешні. Унутраны валютны рынак — гэта сфера абарачэння за-межнай валюты і нацыянальнай грсшювай адзінкі Рэспублікі Бела-русь у выніку ажыццяўпення: • здзелак куплі-продажу замежнай валюты і канверсійных апе-, "" рацыйпаміж:а) прадпрыемствамі-рэзідэнтамі;
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.