Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 23

Купля Нацыянальным банкам валюты ва ўпаўнаважаных банкаў і прадпрыемстваў ажыццяўляецца па афіцыйным курсе на дату ўнясен-ня наяўнай замежнай валюты або на дату правядзення Таргоў Нацыя-нальнага банка з улікам надбавак, якія ўстанаўліваюцца для галоў-ных кіраўніцгваў Нацыянальнага банка пры ажыццяўленні імі апера-цый куплі замежнай валюты.

Не падлягаюць абавязковаму продажу свабодна канверсуемая ва-люта і расійскія рублі, атрыманыя:• ад экспарту прадукцыі ўласнай вытворчасці прадпрыемствамі з замежнымі інвестыцыямі, доля якіх у статутным фондзе пера-вышае 30% пры выкананні ўмоў, прадугледжаных закана-даўствам Рэспублікі Беларусь;• у выніку набыцця на ўнутраным валютным рынку Рэспублікі Беларусь устаноўленым парадкам;• пры паступленнях у выглядзе залучаных і пазыковых сродкаў (уклады, дэпазіты, пазыкі), у тым ліку і з-за мяжы;• у выгладзе ўкладу ў статутныя фонды прадпрыемстваў з за-межнымі інвестыцыямі, у якіх доля замежных удзельнікаў пе-равышае 30%, а таксама ў статутныя фонды банкаў ад рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь; • у якасці ахвяраванняў на дабрачынныя мэты, а таксама ад міжнародных арганізацый і замежных дзяржаў у парадку ака-зання Рэспубліцы Беларусь дапамогі, пры ўмове выкарыстання яе па прызначэнні; • для мэтавага фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў; • на рахункі фонду сацыяльнай абароны насельніцтва для вы-платы замежным грамадзянам, якія жывуць на тэрыторыі Рэс-публікі Беларусь, пенсій у замежнай валюце; • на рахункі Беларускага рэспубліканскага фонду «Узаемаразу-менне і прымірэнне»; • энерга-, газа- і нафтазабеспячэнскімі арганізацыямі ад рэзідэн-таў Рэспублікі Беларусь у лік плацяжоў за газ, электрычную і цеплавую энергію, нафту і нафтапрадукты, у межах сродкаў у замежнай валюце, скарыстаных гэтымі арганізацыямі на на- быццё энерганосьбітаў і нафтапрадуктаў; • у якасці звароту асноўнай сумы крэдыту (пазыкі, дэпазіту); • на рахункі юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў ад экспарту прадукцыі, работ і паслуг уласнай вытворчасці пры накіраванні валюты на працягу 5 дзён рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, якія выступаюць субпастаўшчыкамі і субпадрадчыкамі гэтай пра-дукцыі, работ або паслуг, з мэтай пераразмеркавання валютнай выручкі; • на рахункі юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў, якія маюць запазычанасць па крэдытах у замежнай валюце, выдадзеных урадам Рэспублікі Беларусь або пад яго гарантыю, а таксама замежнымі крэдыторамі, і пералічаных на працягу 5 дзён на спецыяльны рахунак з мэтай акумуліравання валютных сродкаў для пагашэння ўказаных крэдытаў і выплаты працэнтаў па іх; • у якасці звароту нескарыстаных рэшткаў сродкаў у замежнай валюце, выдадзеных на камандзіровачныя выдаткі або накіра-ваных раней на аплату абавязацельстваў у замежнай валюце ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, а таксама падлеглыя звароту па прычыне спынення абавязацельстваў або памылковага залічэння; • на рахункі юрыдычных асоб і падлеглыя пералічэнню ў вызначаным парадку: а) ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, дзяр-жаўныя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды; б) нерэзідэнтам або рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у ходзе выканання юры-дычнымі асобамі пасрэдніцкіх функцый па дагаворах даручэння або камісіі; • на рахункі юрыдычных асоб ад нерэзідэнтаў з мэтай іх акумуліравання для ажыццяўлення імі сумеснай дзейнасці;• на рахункі беларускіх юрыдычных асоб, акрамя індывіду-альных прадпрымальнікаў, ддя кіравання грашовымі сродкамі па дагаворы з уласнікамі або распарадчыкамі гэтых сродкаў;• у выглядзе ўзносаў і адлічэнняў для фарміравання ў адпавед-насці з заканадаўствам фонду страхавых гарантый па абавязко-вым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транс-партных сродкаў і фонду абароны пацярпелых у выніку дарож-на-транспартных здарэнняў;• ў бясспрэчным парадку падаткавымі органамі для пералічэння ў дзяржаўны бюджэт на працягу пяці дзён з даты іх паступлення. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, а таксама Савет Міністраў і Нацыя-нальны банк па ўзгадненні з Прэзідэнтам могуць устанаўліваць і іншыя накірункі скарыстання валютнай выручкі, якая вызваляецца ад абавязковага продажу на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Парадак абавязковага продажу валюты суб'ектамі гаспадарання

Пры паступленні валютных сродкаў на транзітны валютны раху-нак суб'екта гаспадарання ва ўпаўнаважаным банку апошні аба-вязаны не пазней наступнага працоўнага дня прадставіць прадпры-емству выпіску з яго транзітнага рахунку. Калі валютны рахунак суб'екта гаспадарання адкрыты ў замежным банку, то суб'ект гаспа-дарання павінен даць гэтаму банку распараджэнне пералічваць ва-лютныя паступленні, якія падлягаюць абавязковаму продажу на Бела-рускай валютна-фондавай біржы на свой транзітны рахунак ва ўпаўнаважаным банку Рэспублікі Беларусь такім чынам, каб забяс-печыць своечасовы продаж валютных паступленняў на біржы. Суб'екты гаспадарання на працягу 5 працоўных дзён з дня залічэн-ня валютных паступленняў на іх транзітныя рахункі прадстаўляюць упаўнаважаным банкам рэестры размеркавання валютных паступлен-няў. Да рэестраў прыкладаюцца плацёжныя даручэнні на абавязковы продаж у вызначаным памеры валютных паступленняў на Беларускай валютна-фондавай біржы і на залічэнне валюты на валютны рахунак прадпрыемства, а таксама патрэбныя дакументы, якія даюць права не ажыццяўляць абавязковы продаж валюты. Валютныя паступленні размяркоўваюцца па курсе Нацыянальнага банка на дзень іх спісання з транзітнага валютнага рахунку. У сувязі з гэтым узнікае неабходнасць вызначыць курсавую рознасць паміж курсамі валюты на дзень яе залічэння на валютны транзітны рахунак і на дзень спісання з гэтага рахунку.