Юрыдычныя асобы — нерэзідэнты могуць адкрываць ва ўпаўна-важаных банках Рэспублікі Беларусь рахункі як у замежнай валюце так і ў беларускіх рублях. Сродкі на рахункі нерэзідэнтаў у замежнай валюце паступаюць пры пераводах і ўвозу іх з-за мяжы, аплаце за рэ-алізуемые на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тавары, работы і паслугі, паступленнях ад інвестыцый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Мо-гуць быць і іншыя крыніцы паступлення валютных сродкаў на ра-хункі нерэзідэнтаў.Валютныя сродкі нерэзідэнтамі выкарыстоўваюцца для агшаты та-вараў, работ і паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, размяшчэння ў тэрміновыя ўклады, інвестыцыі і аплаты іншых абавязацельстваў перад рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі. Сродкі з указаных рахункаў могуць быць свабодна пераведзены за межы Рэспублікі Беларусь або прададзены на ўнутраным рынку. Адкрыццё рэзідэнтамі рахункаў у валюце Рэспублікі Беларусь у банках-нерэзідэнтах забараняецца. Рззідэнтам Рэспублікі Беларусь забараняецца ўнясенне наяўнай замежнай валю-ты на рахункі нерэзідэнтаў. У валюце Рэспублікі Беларусь нерэзідэнтам адкрываюцца інвесты-цыйныя (тып Т) і цякучыя (тып Ц) рахункі. Набыццё замежнай валюты на ўнутраным ва-лютным рынку Рэспублікі Беларусь з аплатай у беларускіх рублях дазваляецца з інвестыцыйных і забараняецца з бягучых рахункаў. Забараняецца залічэнне на інвестыцыйныя рахункі сродкаў у ва-люце Рэспублікі Беларусь, атрыманых у крэдыт, налічэнне і выплата працэнтаў па рэштках на інвестыцыйных рахунках. Палажэннем аб парадку правядзення валютных аперацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадугледжаны і іншыя абмежаванні датычна залічэнняў і плацяжоў з інвестыцыйных рахункаў. На інвестыцыйгіыя рахункі сродкі залічваюцца толькі ў без-наяўным парадку. Зняцце наяўных грошай з інвестыцыйных рахункаў не дапуекаецца. Наяўныя грашовыя сродкі могуць быць атрыманы з цякучых рахункаў у межах, патрэбных ддя выплаты заработнай пла-ты, аплаты камандзіровачных і іншых бягучых выда-псаў нерэзідэн-таў. Для нерэзідэнтаў абслуговы банк устанаўлівае ліміт рублёвай ка-сы. Прадстаўніш'вы і філіялы нерэзідэнтаў абавязаны выконваць па-радак вядзення касавых аперацый, устаноўлены для рэзідэнтаў Рэс-публікі Беларусь. Наяўныя сродкі ў замежнай валюце з рахунку нерэзідэнта могуць быць атрыманы толькі прадстаўніцгвам або філіялам нерэзідэнта, за-рэгістраваным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Зняцце наяўнай за-межнай валюты з карэспандэнцкага рахунку банка-нерэзідэнта без дазволу (ліцэнзіі) Нацыянальнага банка не дапускаецца. Указаныя абмежаванні не распаўсюджваюцца на дыпламатычныя і іншыя афі цыйныя прадстауніцтвы замежных дзяржаў, а таксама на міжна-родныя арганізацыі, іх філіялы і прадстаўніцтвы.
Фізічным асобам упаўнаважаныя банкі могуць адкрываць наступ-ныя віды рахункаў і ўкладаў у замежнай валюце: • імянныя; • сумесныя; • на прад'яўніка.
Для адкрыцця імяннога рахунку у замежнай валюце ў банк прад-стаўляецца картка з узорам подпісу ўладальніка рахунку, завераная натарыяльна або ўпаўнаважанай асобай банка, які адкрывае рахунак. Адкрыццё імяннога рахунку ў замежнай валюце фізічнай асобе ажыццяўляецца банкам пасля падпісання дагавора на яго абслу-гоўванне. Пры адкрыцці валютных рахункаў не патрабуецца дэклара-цыя аб паходжанні грошай. Сумесным з'яўляецца рахунак або ўклад, адкрыты на імя двух і болыд фізічных асоб, якія маюць права на распараджэнне гэтым ра-хункам (укладам). Для адкрыцця сумеснага рахунку ў банк акрамя ўзораў подпісаў прадстаўляецца натарыяльна заверанае пагадненне ўсіх уладальнікаў сумеснага рахунку аб паўнамоцгвах кожнага з іх па распараджэнні сумесным рахункам з указаннем устаноўленых лімітаў для кожнага ўладальніка. * Рахункам на прад 'яўніка з'яўляецца рахунак, адкрыццё і распара-джэнне якім ажыццяўляецца фізічнай асобай без прад'яўлення ў банк дакументаў, якія засведчваюць яго асобу. Пры звяртанні фізічнай асобы ў банк з просьбай адкрыць валютны рахунак на прад'яўніка банк абавязаны азнаёміць грамадзяніна з правіламі правядзення апе-рацый па такім рахунку. Пры згодзе грамадзяніна з гэтымі правіламі банк адкрывае рахунак, выдае яму ўмовы банка на вядзенне і абслу-гоўванне рахунку на прад'яўніка, дзе абавязкова павінны быць аба-вязацельствы банка перад уладальнікам рахунку і ўладальніка рахун-ку перад банкам, у тым ліку і абавязацельства па выкананні правілаў правядзеннл валютных аперацый.
Банкі гарантуюць тайну аперацый па рахунках і ўкладах фізічных асоб у замежнай валюце. Даведкі аб аперацыях па ўказаных рахунках і ўкладах банкі могуць выдаваць органам дазнання і папярэдняга следства, судам, а таксама дзяржаўным натарыяльным канторам па спадчынных справах на сродкі памерлых укладчыкаў. Спагнанні на грашовыя сродкі ў замежнай валюце або іх канфіскацыя могуць быць здзейснены толькі на падставе прыгавору або рашэння суда. Пры ад-крыцці фізічным асобам валютных рахункаў ва ўпаўнаважаных бан-ках мінімальная велічыня ўкладу не ўстанаўліваецца. Даходы па ра-хунках і ўкладах фізічных асоб у банках не падлягаюць абкладанню падаткамі і іншымі зборамі, якія ^паганяюцца ў бюджэт і дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды.
СУТНАСЦЬ ВАЛЮТНАГА РЫНКУ
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.