Беларусь на рубеже эпох – переход от Средневековья к Новому времени и веку Просвещения (от Люблинской унии до разделов Речи Посполитой)

Страницы работы

26 страниц (Word-файл)

Содержание работы

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ТРАНСПОРТА

К А Ф Е Д Р А   “Ф И Л О С О Ф И Я    И   П О Л И Т О Л О Г И Я ”

Сурс 2

«Беларусь на рубеже эпох – переход от Средневековья к Новому времени и веку Просвещения( от Люблинской унии до разделов Речи Посполитой) »

Выполнил:                                                                       Проверил:

курсант гр. ВТ-11 Рябоволов К.В.                                   доцент Бессольнов А.Б.

Гомель 2005г.

Содержание:

1.Доклад на тему: « Подготовка и принятие Статута 1588г.» ……………………………………………………………….3

2.Календарь событий по теме: « Разделы Речи

Посполитой »……………………………………………… ……..19

3.Библиография по теме: «Экономические и политические перемены в Европе в XVI-XVII вв. » .….23

4.Словарь терминов……………………………………………...24


Доклад на тему: « Подготовка и принятие Статута 1588г. ».

САЦЫЯЛЬНА-ГІСТАРЫЧНЫЯ ЎМОВЫ ЎЗНІКНЕННЯ СТАТУТА ВЯЛІКАГА КНЯСТВАЛІТОЎСКАГА 1588 ГОДА.

     Сярод такіх сусветна вядомых помнікаў права, як законы Хамурапі, Законы Ману, Законы дванаццаці табліц, Кодэкс Юсцініяна, Руская Праўда і інш., пачэснае месца належыць «Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588». На працягу 250 гадоў ён быў дзеючым законам на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны і складаў аснову ўсёй прававой сістэмы Вялікага княства Літоўскага.

     XVI ст., на працягу якога распрацоўваўся і быў уведзены ў дзеянне Статут, з'яўляецца адным з важных рубяжоў гісторыі чалавецтва. У гэты час у краінах Заходняй Еўропы адбываўся духоўны пералом. Феадальная саслоўная сістэма, што існавала вякамі, асвячаючы сваю неабмежаваную ўладу імем бога, пачала развальвацца пад націскам усё нарастаючых сіл новага, буржуазнага ладу. Грамадства рухалася да аднаўлення, але разбурыць яго ўласніцкія ўстоі ў народных мас яшчэ не было рэальных магчымасцей. Для Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, XVI ст. таксама стала ад-ным з найбольш складаных і бурных гістарычных перыядаў.

САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

     Перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага склаліся на мяжы XII-XIII ст. у выніку ўнутранай эвалюцыі сацыяльна-эканамічных адносін. На паскарэнне гэтага працэсу актыўна паўплывалі эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі ўсходнелітоўскіх зямель з больш развітымі суседнімі заходне-рускімі землямі, а таксама палітычнае развіццё зямель Літвы і Заходяй Русі. Аб'яднанне разрозненых зямель і княстваў гэтага рэгіёна ў пач. XIII ст. было паскорана нямецкай агрэсіяй (рыцары-мечаносцы, з 1229 - Тэўтонскі ордэн, з 1237 - Лівонскі ордэн), пагрозай мангола-татарскага нашэсця, У літоўскіх землях імкненне да палітычнай кансалідацыі і ўтварэння адзінай дзяржавы было выклікана развіццём класавага грамадства і станаўленнем феадальных адносін. У феадальна-разрозненых заходнерус. землях таксама спела аб'ектыўная неабходнасць у адзінай моцнай дзярж. уладзе, якая забяс-печыла б агульнасць тэрыторыі і гаспадарчай дзейнасці, была здольна абара-няць класавыя інтарэсы феадалаў, гараджан, купецкага і рамеснага саслоўяў, падаўляць супраціўленне народных мас уладзе і ўціску феадалаў, ліквідаваць феадальную анархію і міжусобную барацьбу, узначаліць барацьбу са знешняй агрэсіяй. Шляхі і сродкі ўключэння ў Вялікаe княства Літоўскаe зямель Зах. Русі былі розныя: дыпламатычныя дагаворы, шлюбныя сувязі, захоп і добраахвотнае падпарадкаванне.

     Вялікаe княства Літоўскаe як адносна адзіная раннефеадальная манархія ўтворана  пры  князю  Міндоўгу   [1230(?) —63], які аб'яднаў паўднёва-ўсходнія літ. землі і землі заходне-рус. Панямоння, т. зв. Чорную Русь з гара-дамі Навагрудак і Ваўкавыск. У 1253 ён прыняў тытул караля (каранаваны ў Навагрудку). Палітыку ўмацавання адзінства дзяржавы і расшырэння яе за кошт уключэння 6ел„ укр. і часткова рус. зямель працягвалі вял. князі Воншалк [1264- 67], Шварн [1267-70], Трайдэн [1270-82], Віцень [1293- 1316; завяршыў аб'яднанне ўсходнеліт. зямель і далучыў да Вялікага княства Літоў-скага большасць зямель на тэр. Беларусі], Гедымін [1316-41; з часу яго праўлення ў краіне ўсталявалася спадчыннасць велікакняжацкай улалы Гедыміна-вічаў] і Альгерд [1345—77]. У гэты час Вялікаe княства Літоўскаe стала найбуйнейшай лзяржавай Усх. Еўропы.

Землі Беларускага Панямоння змаходзіліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага з часу ўтварэння дзяржавы, хоць тут пэўны час захоўвалі сваю ўладу мясцовыя князі (у Ваўкавыску Глеб, у Свіслачы Ізяслаў, у Гродне Давыд Гарадзенскi i iнш.). Полацкая зямля прызнала уладу князеу Вялікага княства Лі-тоўскага у сярэдзiне XIIIст. канчаткова увайшла  у склад дзяржавы у 1307. Вiцебская, Мiнская, Берасцейская i Тураўская землі падна чалены велікакняжацкай уладзе да 1320-х г.; Валынская у  1340; Бел. Падняпроўе, Кіеўская зямля. Мазырская і Брагінская воласці, Бранскае княства у 1350—60-я г.; Чарнігава-Северскія землі, Падолле у 1360—70-я г.

Похожие материалы

Информация о работе