Прававая сістэма Вял. кн. Літоўскага, якая адлюстроўвала глыбіню. разнастайнасць і супярэчлівасць сацыяльна-палітычнага і культурнага жыцця 16 ст., сфарміравалася на аснове мясцовага звычаёвага права, нарматыўных актаў дзяржаўных органаў і ў выніку сінтэзу прававых сістэм Беларусі Украіны і Літвы. Заканадаўчымі крыніцамі для распрацоўкi Статута паслужылі Судзебнік 1468, Статут Вялкага княства Літоўскага 1529 і Сгатут Вялiкага княства Лiтоўскага 1566, сеймавыя пастановы, велiкакняжацюя прывiілеі, пастановы павятовых соймiкаў. Паўплывалі на прававую сістэму і нормы царкоўнага (руска-візантыйскага і рымска-каталіцкага) права.
Да канца 1584 работа над Статутам была закончана, але паколькі новы кодэкс ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569, Польшча не згаджалася, каб Статут быў зацверджаны на агульным сейме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць велікакняжацкі трон, Жыгімонт III зацвердзіў Статут прывілеем 28.1.1588.
Статут падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі пра-ваведамі таго часу пад кіраўніцтвам канцлера Вял. кн. Літоўскага А. Б. Валовіча і падканцлера Л. I. Сапегі (гл. Статутавая камісія). У Статут увашлі нормы дзярж. (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы інш. еўрапейскіх дзяржаў, а таксама адміністрацыйнага, ваеннага, судова-працэсуальнага, шлюбна-сямейнага і апякунскага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага права. Статут абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час. У Ім адлюстравана багатая прававая культура бел. Народа, на мове якога Стагут напісаны, а беларуская прававая лексіка склала яго аснову. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, дзе карысталіся рымскім правам, выкладзеным на незразумелай для многіх лацінскай мове, тэкст Статута быў зразумелым пераважнай большасці мясцовага насельніцтва. Мовай Статута ганарыліся яго сучаснікі. Сапега пісаў: “Так кожьдый обыватель годен есть наганенья, который вольностью се фалить и прав своих умети и разумети не хочеть, которым правом усю вольность свою обварованую маеть, а если которому народу в стыд прав своих не умети, поготовю нам которые необчим аким языком, але своим власным права списаныя маем и каждого часу чого нам потреба ку от-пору всякое крывды ведати можем”.
Статут замацоўваў парадак фарміравання і дзейнасці сейма Вял. кн. Літоў-скага. Як саслоўны прадстаўнічы орган феадалаў і шіляхты еейм узнік у вы-ніку працяглага гістарычнага працэсу. які бярэ пачатак з вечавых сходаў Старажытная Русі. Па меры юрыдычнага афармлення правоў і прывілеяу шляхты сходы ваенна-служылых людзей пераўтвараліся ў прадстаунічы орган. На час выдання Статута ў сейм уваходзіла чынш-рада, вярхі каталіцкага і правас-лаўнага духавенства урад вышэйшых органау, буйныя феадалы, прадстаўнікі павятовай шляхты.
Пасля Люблінскай уніі 1569 перад кожным сеймам Рзчы Паспалітай склікаўся ў Слоніме сейм Вял. кн. Літоўскага. На ім выпрацоўваліся абавяз-ковыя інструкцыі. якія вызначалі мэты і задачы ўсіх паслоў княства на агульным сейме ( выбіраліся на ІІавятовых сенміках). Уздым заканадаўчай дзейнасці сейма і рады ў XVI ст. спрыяў развіццю дзярж. права. На сеймах выпрацоўваўся агульны кірунак знешняй і ўнутранай палітыкі дзяржавы. Пабольшана палітычная актыўнасць усяго саслоўя шляхты, умацавалася ідэя адзінства дзяржавы, цэнтралізацыі яе асобных абласцей. Патрэбы насельніцтва асобных мясцін хутчэй вырлшаліся ў цэнтральных органах дзярж. улады.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.