У выніку гэтых перамог паскорылася эканамічнае развіццё Польшчы і Вял. кн. Літоўскага, землі якога ўсё больш уцягваліся ў сусветны гандаль у Балтыйскім басейне. Аднак працэсы эканамічнага развіцця і цэнтралізацыі Вял. кн. Літоўскага стрымліваліся неаднолькавым узроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця яго зямель, шматлікімі войнамі, унутранымі палітычнымі і нацыянальна-рэлігійнымі супярэчнасцямі. Грамата 1387 Ягайлы, якой былі гарантаваны большыя правы і зольнасці феадалам, што прымалі каталіцызм, і расшырэнне правоў і прывілеяў феадалаў-католікаў паводле Гарадзельскагя прывілея 1413 узмацнілі апазіцыю праваслаўных бел.. укр. і рус. феадалаў. 3 гэтага часу пачалася працяглая рэлігійна-нацыянальная барацьба. якая аслабляла дзяржаву. 3 мэтай умацаваць Вял. кн. Літоўскае, уласнае становішча і скасаваць унію з Польшчай. Вітаўт двойчы (у 1429 і 1430) рабіў захады пры-няць каралеўскі тытул, але гэтаму перашкаджалі магнаты Польшчы. У процівалегласць вял. князю Свідрыгайлу [1430 – 321] . які апіраўся пераважна на феадалаў бел., укр. і рус, зямель і быў працiўнікам уніі з Польшчай, літ. арыстакратыя пры падтрымцы Польшчы абвясціла вял. князем літоўскім і ка-ралем польскім Жыгiмонта Кейстутавіча [1432 - 40], што прывяло да шматгадовай феадальнай міжусобнай вайны. Хоць граматамі 1432 і 1434 асабiстыя і
маемасныя правы праваслаўных среадалаў і феадалаў-католікаў былі ўраўна-ваны, цяга бел. і ўкр. зямель да Рус. дзяржавы ўзмацнялася. Каб процістаяць гэтай тэндэнцыі, Вiтаўт і яго пераемнікі падтрымлівалі варожых Маскве цвя-рскіх і разанскіх князеў. Вял. князі Жыгімонт Кейстутавіч і Казімір IV(1440 - 92, з 1447 і кароль Польшчы) вымушаны былi расшырыць палітычныя і эканамічныя правы феадалаў шляхам абмежавання велікакняжацкай улады. Вял. князь Аляксандр у прывілеі 1492 абяцаў не прымаць важных рашэнняў без згоды рады. У час княжання Жыгімонта I Старога (1506 - 48) шляхта Бела-русі, Літвы і Украіны дамаглася роўных правоў з магнатамі. У выніку шмат-лікіх рус.-літ. войнан Рус. дзяржава вярнула большасць сваіх зямель; у 1494 Вязьму і Масальск, у 1503 Дарагабуж, Бранск і Курск, у 1514 Смаленск, у 1537 Себеж. Няўдачы ў Лівонскай вайне 1558-83 аеабліва ўскладнілі ўнутранае становішча Вял. кн. Літоўскага. Польск. феадалы і каталцкае духавенстаа выкарысталі гэту цяжкую для княства сітуацыю, каб аб'яднаць яго з Польшчай. Супраць такога аб'яднання рашуча выступалі буйныя чагнаты Вял. кн. Літоўскага. Дробная і сярэдняя шляхта, імкнучыся зтрымаць аднолькавыя палітычныя правы і прывілеi з польск. феадаламі, выступала за аб'яднанне. За заключэнне поўнай уніі з Польшчай выступаў вял. князь літ. Жыгімонт II Аугуст [1544-72]. Была заключана Люблінская унія 1569, у вы-ніку якой Вял. кн. Літоўскае і Польшча аб'ядналіся ў адзіную федэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую з агульнадзяржаўным сеймам і адзіным выбар-ным каралём (ён жа і вял. князь Вял. кн. Літоўскага). Аднак у складзе Рэчы Паспалітай Вял. кн. Літоўскае захавала свае ўрад, войска. казну, закана-дауства і суды, вышэйшыя адміністрацыйныя пасады, дзярж. мову (беларус-кая да канца XVII ст.) і інш. Аднак суверэнітэт княства стаў больш абмежаваны, насельніцтва Вял. кн. Літоўскага паводле сацыяльнага складу падзялялася на 2 асн. класы: феадальна-залежныя сяляне (людзі простага стану) і феадалы (люззі шляхецкага роду).
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.