Апрача названых вышэй судоў. кожны феадал у межах сваіх уладанняў самастойна ажыццяўляў суд па многіх крымінальных справах, чыніў расправу над залежнымі людзьмі. Для раз-гляду спраў ерэтыкоў у 1436 у Вял. кн. Літоўскім быў створаны трыбумал свяшчэннай інквізіцыі. Для яго дзейнасці былі характэрны тайны вышук і сакрэтнасць справаводства, шырокае выкарыстанне даносаў і катавання з мэтай атрыман-ня прызнання абвінавачанага. Катаваць маглі і сведак (простых людзей).
Дакладнага размежавання і класіфікацыі злачынстваў Статут не даваў. Розныя па зместу прававыя нормы часам пастаўлены ў адным раздзеле, а падобныя - у розных. У залежнасці ад аб'ектаў злачыннага замаху прадугледжаныя Статутам злачынствы можна падзяліць на дзяржаўныя Оображенне маестату господарского»), супраць парадку кіравання і правасуддзя, ваенныя. супраць рэліпі і царквы, супраць маралі, супраць жыцця. здароўя і гонару людзей, замах на маёмасць, злачынствы слуг і феадальна залежных людзей супраць феадалаў.[1].
Паводле спосабу ўзбуджэння крымшальныя справы ў судзе падзяляліся на 3 катэгорыі: справы, якія узбуджаліся прадстаўнікамі дзярж. улады незалежна ад наяўнасці пацяр-пелага або яго волі; прыватнага абвінавачання (па заявах пацярпелых); змешанага абвінавачання (абвінаваўцамі маглі выступаць службовыя і прыватныя асобы). У парадку дзярж. абвінавачання ўзбуджалася большасць спраў па дзярж. злачынствах, некаторых ваенных і асобных супраць рэлігіі і маралі. супраць парадку кіравання і правасуддзя. Да спраў прыватнага абвінавачання адносіліся амаль усе злачынствы супраць асобы і маёмасці. Па справах прыватнага абвінавачання, нават па такіх, як забойства, дапускалася прымірэнне абвінаваўцы і злачынца. На карысць істцаабвінаваўцы маглі прысуждацца галоўшчына, навязка і інш. Матэрыяльная кампенсацыя. Гэта ў значнай ступені набліжала крымінальныя справы да грамадзянскіх.
Самай нешматлікай катэгорыяй былі справы змешанага абвінавачання, да якіх адносіліся часткова справы аб дзярж. і некаторых інш. супраць парадку кіравання злачынствах, а таксама аб забойстве невядомага праезджага чала-века, жонкі мужам (ці наадварот), дзяцей бацькамі (ці наадварот).
Найбольш яскрава выявіўся класавы характар феадальна-га крымінальнага права ў вызначэнні пакаранняў, дзе знайшлі адлюстраванне тагачасныя суадносіны класавых сіл грамадства, светапогляды і мараль. Пры абвастрэнні класавай барацьбы і нарастанні крызіснай сітуацыі. калі кіруючым колам усё цяжэй было ўтрымліваць уладу, гфадугледжваліся больш жорсткія пакаранні.
Статут зыкарыстоўваў для вызначэння пакаранняў некалькі тэрмінаў. Больш блізкімі да сучасных былі «кара» і «казнь». Імі вызначаліся ўсе віды пакаранняў; тэрмінам «внна» - пераважна маёмасныя пакаранні і пазбаўленне волі, «покутой» - цялесныя ганебныя пакаранні. Галоўнымі мэтамі пака-рання былі запалохванне кампенсацыя пацярпеламу нанесенай шкоды за кошт злачынца ці яго блізкіх, а таксама помста - нанясенне злачынцу шкоды (пакут). У феадальнай тэорыі права і судовай практыцы XVI ст. панавала меркаванне, што лепшым сродкам для папярэджання злачынстваў з'яўляеіша пагроза жорсткай кары і публічнае ажыццяўленне яе з мэтай запалохвання ўсіх магчымых злачынцаў. Гэта тэорыя знайшла сваё адлюстраванне ў грамаце 1522. дзе гаварылася, што пагроза ў пісаным праве неабходна для перасцярогі, стрымлівання свавольных людзей ад злачынных паводзін і захавання ў добрым стане ўсёй дзяржавы. Зыходзячы з гэтага.у заканадаўчыя акты ўводзіліся нормы, якія прадугледжвалі пакаранні з выкарыстамнем пакутлівых метадаў Дакладнага размежавання і класіфікацыі злачынстваў Статут не даваў. Розныя па зместу прававыя нормы часам пастаў-лены ў адным раздзеле, а падобныя - у розных. У залежнасці ад аб'ектаў злачыннага замаху прадугледжаныя Статутам злачынствы можна падзяліць на дзяржаўныя Оображенне маестату господарского»), супраць парадку кіравання і правасуддзя, ваенныя. супраць рэліпі і царквы, супраць маралі, супраць жыцця. здароўя і гонару людзей, замах на маёмасць, злачынствы слуг і феадальна залежных людзей супраць феадалаў.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.