Пры ўключэнні ў Вял. кн. Літоўскае Полацкай. Вiце,скай, Смаленскай, Падляшскай і Кіеўскай зямель, а таксама Жмуязі (Жэмайціі) ім была гарантавана аўтаномія і непадзельнасць тэрыторыі. а феадалам і мяшчанам – недатыкальнасць правоў і ўладанняў. У І390-я г. аўтаномія некаторых удзельных княстааў часткова ліквідавана, хоць асобныя з іх (Кобрынскае, Клецкае. Слуцкае,Капылыжае,Нясвіжскае i інш.) да 16 ст. аставаліся аўтаномнымі. У 1413 цэнтральная тэрыторыя Вял. кн. Літоўскага падзелена на 2 эял. Ваяводствы - Вiлемскае (уваходзіла тэрыторыя ўсходняй Лiтвы, цэнтральнай і ўс-ходняй Беларусі) і Трокскае (уключала паўночна-заходнія землі Літвы і за-ходняй Беларусі). У пач. XVIст. з гзтых ваяводстваў на тэрыторыі Беларусі ў самастойныя вылучаны Полацкае (1504), Віцебскае (1506), Навагрудскае (1507). Падляшскае (1520) ваяводствы. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1564-66 уся тэрыторыя Вял. кн. Літоўскага палзелена на ваяводствы i паветы, што спрыяла цэнтралізацыі дзяржавы. Тэрыторыя Беларусі ў гэты час была падзелена на 8 ваяволстваў (у 1564 дадаткова ўтвораны Мінскае і Мсціслаўскае,у 1566 - Берасцейскае ваяводствы).
Для Вял. кн. Літоўскага з моманту ўзнікнення характэрна розная ступень сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця яго зямель. а таксама этнічна неаднародны склад насельніцтва. Узровень развіцця грамадства на Бел.. укр. і рус. Землях, што ўваходзілі ў Вял. кн. Літоўскае. быў больш высокі, чым на ўласна літоўскіх, таму яны больш уплывалі на ўсе сфе-ры ўнутранага жыцця дзяржавы. на развіццё феадальных адносін у Літве. У XIII-XIV ст. вял. князі ў сваёй дзейнасці найб. апіралісяя на феадалаў гэтых зямель, падтрымлівалі праваслаўную царкву, якая ў XIV ст. займала пануючае становішча ў дзяржаве. Праваслаунае веравызнанне прымалі мкогія князі пануючай дынастыі. Аднак ласля прыняцця каталіцызму вял. князі сталі часцей падтрымліваць феадалаў-католікаў, раздаючы ім землі, эканамічныя, палiтычныя прывілеі. Трацячы сваё манапольнае становiшча. феадалы заход-нерус. зямель часам утваралі апазицыюю да вярхоунай улады і літ. фездалаў. якія пабыывалі пануючае становiшча. Гэта ўскладняла палітычную сітуа-цыю ў краіне. Рост эпазіцыі велікакняжацкай уладзе. абвастрэнне палітычнай барацьбы унутры дзяржавы, пастаянная агрэсія Тэутонскага ордэна, які ў XIV ст. стау сур'езнай пагрозай для Вял. Кн. Літоускага і Польшчы (на працягу 1345-92 крыжакі Тэутонскага I Лівонскага ордэнаў учынілі 96 ваенных паходаў на землі Літвы і Беларусі), частыя набегі з поўдня татарскіх полчыш-чау і iнш. ўнутраныя i знешнія прычыны падрыхтавалі заключэнне саюзу Вял. кн. Літоўскага з Польшчай. аформленага Крэўскай уніяй 1385.У адпаведнасцi з умовамі Крэўскай уніі вял. князь літ Ягайла быу у 1386 каранаваны ў Кракаве і абвешчаны каралём Польшчы пад імем Уладзіслаў П (1386—14341). Умовы уніі былі найб. выгадныя польск. знаці. але не задавальнялі многіх феалалаў Вял. кн. Літоўскага, якія не хацелі мірыцца са стратай самастойнасці іх дзяржавы. У 1386 супраць уніі і Ягайлы выступілі полацкі (Андрэй Альгердавіч) і смаленскі (Святаслаў Еванавіч) князі. Іх войскі занялі значную частку ўсхолняй Беларусі, але гэта выступленне было хутка задушана. У 1389-92 барацьбу супраць цэнтралізатарскай палітыкі Ягайлы і імкненняў польск. феадалаў далучыць да Польшчы бел., літ. і ўкр. землі ўзначаліў гарадзенскі князь Вітаут. Яго падтрымалі бел. і літ. феадалы. Жорсткая барацьба скончылася кампрамісным Востраўскім пагадненнем 1392, якім была гарантавана аўтаномія Вял. кн. Літоўскага ў саюзе з Польшчай. У выніку пагаднення літ.-бел. феадалам была гарантавана большая самастойнасць. Вял. князем літоўскім (гаспадаром) пажыццёва быў прызначаны Вітаўт. Пазней лзяржаўна-прававыя адносіны Вял. кн. Літоўс-кага з Польшчам канкрэтызаваны Віленска-Радамскай уніяй 1401, Гарадзельскай уніяй 1413 i інш. Вітаўт вёў актыўную знешнюю і ўнутраную палітыку цэнтралізацыі і ўмацавання асабістай улады ў княстве, расшырэння яго тэры-торыі, умацавання незалежнасці ад Польшчы. У часы яго праўленмя ад Тэўтонскага ордэна вернута значная частка літ. зямель (1411) і Жмудзь (1422), у татараў адваявана Падолія (землі паміж Дняпром і Днястром да Чорнага мора), да Вял. кн. Літоўскага далучаны Смаленск (1404), Вязьма і інш. Дзяржава атрымала выхад да Чорнага мора. Перамога аб'яднаных славянскіх сіл над Тэўтонскім орлэнам у выніку Грунвальдскай бітвы (5.7.1410) спыніпа агрэсію нямецкіх рыцараў на Літву і Беларусь. Паводле міру, заключанага ў Торуні ў 1411, а пазней і паводле Мельнскага дагавору 1422 Тэў-тонскі ордэн вымушаны быў адмовіцца ад зямель Жмудзі. Пасля паражэння 1435 у бітве пры Свенце спынена агрэсія Лівонскага ордэна.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.