У сістэме органаў дзярж. кіравання значная роля належала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаямі. Важнае места займаў маршалак земскі. Ён па сутнасці з'яўляуся ахоўнікам парадку і этыкету пры двары. Яго намеснікам быў чаршалак дворны. Узброенымі коламі дзяржавы кіраваў гетман найвышэйшы, які меу, асабліва ў час вайны. зял. паўнамоцтвы. Дзяржаўную канцылярыю узначальвау каншцлер, пры ім былі пісары. Канцлер зберагаў Дзярж. Пячатку, без прыкладання якой законы не набывалі сілы. падпісваў найважнемшыя дзярж. дакументы, разам з сваім намеснікам - падканцлерам - удзельнічаў у падрыхтоўцы і канчат-ковым рэдагаванні заканадаўчых актаў. У дзяржаўнай канцылярыі знаход-зіўся дзярж. архіў (гл. Метрыка Вялікага княства Літоўскага). Падскарбій земскі загадваў дзяржаўным скарбам. Яго намеснікам быў падскарбі дворны. а памочнікамі - скарбнікі. якія сачылі за своечасовым паступленнем сродкаў у казну.[1].
Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі велікакняжанкія дваране і ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вял. князя і вышэйшых прадстаунікоў улады, выконвалі; судовыя рашэнні, уводзілі ў валоданне маёнткамі, вялі следства, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоімкі на падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш.
Структура і кампетэнцыя мясцовых органаў дзярж. кіравання не атрымалі ў Статуце разгорнутага адлюстравання. Iх сістэма склалася гістарычна і не зазнала істотных змен. Княствы, што ўвайшлі ў склад Вял. кн. Літоўскага, захаваліся як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі са сваімі органамі кіра-вання. На час выдання Статута мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўна-моцтвы і мала залежалі ад цэнтральных орга-наў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульна-дзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамі чясцовай адміністрацыі. Полацкае, Віцебскае. Мсці-слаўскае ваяводствы. а таксама многія паветы мелі спецыяльныя прывілеі, якімі замацоўваліся іх правы. Гэта выклікала разнароднасць арганізацыі мяс-цовых органаў, паўнамоцтваў нават аднатыпных устаноў.
На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацынныя. гаспадарчыя, ваенныя і, у значнай ступені, судовыя органы, прызначаўся вял. князем і радай пажыццёва з буйных феадалаў - ураджэнцаў Вял. кн. Літоўскага. Для падтрымання парадку ён мог выкарыстоўваць войска ураднікаў і слуг, склікаць шляхецкае апалчэнне, пры ажыццяўленні правасуддзя мог сумесна з мясцовы-мі феадаламі разглядаць крымінальныя і грамадзянскія справы, за выключэннем тых, што належалі юрысдыкцыі земскага, гаспадарскага або духоунага суда. Бліжэйшы памочнік ваяводы – кашталян, які узначальваў войска галоўнага замка вая-водства і апалчэнне. Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, ка-нюшы назіраў за дзярж. стайняй. гараднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы назіралі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі. Кіраўніком адмінстрацыі ў павеце быў староста, які прызначаўся вял. князем і радаю з буйных фе-адалаў. Намеснікам яго быў падстароста. Паўнамоцтвы старосты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у т. л. ў галіне правасуддзя.
Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў ваяводствах і паветах былі сеймікі. На іх маглі прысутнічаць усе шляхціцы пэўнага павета ці ваяводства. Тут абмяркоўваліся мясцовыя і агульна-дзяржаўныя справы, выбіраліся дэпутаты на вальны сейм, вы-працоўваліся для іх інструкцыі і наказы, вырашаліся інш. пытанні. Праз сеймікі павятовая шляхта адстойвала свае інтарэсы гтерад цэнтральнымі органамі, непасрэдна ўдзельні-чала ў паліт. жыцці дзяржавы.
Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання былі дзяржаўцы - кіраўнікі дзярж. і велікакняжацкіх маёнткаў (іх называлі таксама цівунамі). Яны мелі права зяршыць суд над усімі простымі людзьмі, якія жылі на падначаленай ім тэрыторыі. Старосты і дзяржаўцы прызначалі сотнікау, сельскіх войтаў, сарочнікаў, дзесяцкіх, якія сачылі за падтрыманнем парадку ў вёсках і выкананнем феадальных павіннасцей сялянамі. У мясцовасцях. дзе жылі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў ці маенткаў, дзейнічалі органы сялян-скага самакіравання - сходы і выбраныя імі старцы.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.