Паводле «Уставы на валокі» 1557, уведзенай Жыгімонтам II, у Вял. кн. Літоўскім распачата аграрная рэформа - т. зв. валочная памера. Спачатку ў дзярж. (велікакняжацкіх), а пасля і ў прыватна-ўласніцкіх маентках Літвы. заходняй i цэнтральнай Беларусі пачалося пашырэнне фальварковай сістэмы, перавод сялян на падворнае землекарыстанне, унармаванне сялянскага над-зелу да 1 валокі (каля 20 га). Пераход на падворнае карыстанне фактычна ліквідаваў у гэтых раёнах сялянскую абшчыну (грамаду). Адным з першых дакумектаў, што сведчылі аб пачатку запрыгоньвання сялян у Вял. кн. Літоў-скім, быў прывілей 1447, які пацвярджаў прывілеі, выдадзеныя дваранству ў 1387. 1432, 1434. Феадальная залежнасць пачала замацоувацца дакумен-тальна. Юрыдычна прыгоннае права канчаткова замацавана Статутам 1588. Па меры запрыгоньвамня сялян і ўзмацнення феадальнай эксплуатацыі абвас-тралася класавая барацьба, якая часам пераходзіла у адкрытыя выступленні сялян.
Эканамічнай асновай дзяржавы была феадальная ўласнасць на зямлю. Афіцыйна ўлада ў Вял. кн. Літоўскім належала вял. князю (гаспадару), якому былі падначалены ўдзельныя князі і феадалы-паны, што краналі падвасоль-нымі княствамі, землямі, гарадамі. Яны былі асн. апорай вял. князя. Але пры-вілеямі 1447 і 1492 велікакняжацкая ўлада была абмежавана. Вял. князь не меў права самастойна вырашаць найважнейшыя пытанні знешняй і ўнутра-най палітыкi. З сярэдзіны XV ст. ўсё больш важную ролю ў дзярж. кіраванні адыгрывала Рада Вялікага княства Літоўскага. У склад рады ўваходзілі най-буйнейшыя феадалы-паны. што займалі вышэншыя дзярж. пасады (канціеры. маршалкі. падскарбіі земскія, гетманы). Спачатку рада была дарадчым орга-нам,а з канца XV ст. пачала абмяжоўваць велікакняжацкую ўладу. Многія дзярж. пытанні маглі бьшь ажыццёўлены толькі з яе згоды. У XV ст. ўзнiк новы дзярж. саслоўна-прадстаўнічы орган - шляхецкі сейм». У XVст. вальны сейм набыў функцыі вышэйшага заканадаучага і канрольнага органа. Паны-рада і сейм сталi нышэйшымі органамі дзярж. улады. На іх пасяджэннях аб-мяркоўваліся агульна-дзярж. пытанні заканадаўства, абароны, адносін з інш. дзяржавамі, падаткі, прывілеі шляхты, важнейшыя судовыя справы. Шляхта канчаткова ператвары-лася ў прывілеяванае саслоўе. Да XVIст. ў землях Вял. кн. Літоўскага функцыяніравалі мясцовыя сеймы. у склад якіх уваходзілі ваяводы (узначальвалі), прадстаўнікі мясцовых феадалау і праваслаўныя еліскапы. У пач. XVI ст. мясцовыя сеймы заменены шляхецкімі сеймікамі, Ніжэйшае звяно дзярж. кіравання складалі дзяржаўцы. валасныя старцы і падначаленыя феадалам прадстаўнікі сялян - сотнiкi, дзесяцкія.
Судовыя органы ў Вял. кн. Лiтоўскім челі саслоўна-класавы характар. Сярод сялянскага саслоўя да канца XV ст. бытаваў традьцыйны т. зв. копны суд. 3 XVI ст. ў паветах і ваяводствах дзеінічалі замкавы суд, земскі суд, вотчынны суд і падкаморскі суд, а ў гарадах - зойтаўскія і бурмістарскія радзецкія суды. Вярхоўным лічыўся велікакняжацкі суд.
Пасля Люблінскам уніі 1560 i асабліва пасля Брэсцкай уніі 1596, заклю-чэнню якой садзейнічаў вял. князь літ. Жыгімонт III Ваза (1587—1632), узмацніліся сацыяльны і нацьянальна-рэлігійны нрыгнёт, прымусовае насад-жэнне каталіцызму і уніяцтва, палаяізацыя беларусаў і літоўцаў. Гэта прывяло да ўздыму масавага антыфеадальнага і вызваленчага руху на Беларусі. Паўстанцкі рух набыў найбольшы размах у час вызваленчай вайны ўкр. і бел. народаў 1648—54. У сярэдзіне XVII і ў пач. XVIIIст. тэрыторьгя Вял. кн. Літоўскага стала арэнай працяглых і жорсткіх войнаў, якія суправаджаліся голадам, пажарамі і эпідэміямі. У выніку колькасць насельнштва скарацілася амаль удвая, многія вескі былі спалены, большасць гарадоў мястэчак разбурана, гаспадарка прыншла ў заняпад.
СТАТУТ 1588 I РАЗВІЦЦЁ ПРАВАВОЙ ДУМКІ
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.