Паводле спосабу ўзбуджэння крымшальныя справы ў судзе падзяляліся на 3 катэгорыі: справы, якія узбуджаліся прадстаўнікамі дзярж. улады незалежна ад наяўнасці пацяр-пелага або яго волі; прыватнага абвінавачання (па заявах пацярпелых); зм«.шанага абвінавачання (абвінаваўцамі маглі выступаць службовыя і прыватныя асобы). У парадку дзярж. абвінавачання ўзбуджалася большасць спраў па дзярж. злачынствах, некаторых ваенных і асобных супраць рэлігіі і маралі. супраць парадку кіравання і правасуддзя. Да спраў прыватнага абвінавачання адносіліся амаль усе злачынствы супраць асобы і маёмасці. Па справах прыватнага абвінава-чання, нават па такіх, як забойства, дапускалася прымірэнне абвінаваўцы і злачынца. На карысць істцаабвінаваўцы маглі прысуждацца галоўшчына, навязка і інш. Матэрыяльная кампенсацыя. Гэта ў значнай ступені набліжала крымінальныя справы да грамадзянскіх.
Самай нешматлікай катэгорыяй былі справы змешанага абвінавачання, да якіх адносіліся часткова справы аб дзярж. і некаторых інш. супраць парадку кіравання злачынствах, а таксама аб забойстве невядомага праезджага чала-века, жонкі мужам (ці наадварот), дзяцей бацькамі (ці наадварот),Найбольш яскрава выявіўся класавы характар феадальна-га крымінальнага права ў вызначэнні пакаранняў, дзе знайшлі адлюстраванне тагачасныя суадносіны класавых сіл грамадства, светапогляды і мараль. Пры абвастрэнні класавай барацьбы і нарастанні крызіснай сітуацыі. калі ксіруючым колам усё цяжэй было ўтрымліваць уладу, прадугледжваліся больш жорсткія пакаранні.
Статут зыкарыстоўваў для вызначэння пакаранняў некалькі тэрмінаў. Больш блізкімі да сучасных былі «кара» і «казнь». Імі вызначаліся ўсе віды пакаранняў; тэрмінам «внна» - пераважна маёмасныя пакаранні і пазбаўленне волі, «покутой» - цялесныя ганебныя пакаранні. Галоўнымі мэтамі пакара-ння былі запалохванне кампенсацыя пацярпеламу нанесенай шкоды за кошт злачынца ці яго блізкіх, а таксама помста - нанясенне злачынцу шкоды (пакут). У феадальнай тэорыі права і судовай практыцы XVI ст. панавала меркаванне, што лепшым сродкам для папярэджання злачынстваў з'яўляеіша пагроза жорсткай кары і публічнае ажыццяўленне яе з мэтай запалохвання ўсіх магчымых злачынцаў. Гэта тэорыя знайшла сваё адлюстраванне ў грамаце 1522. дзе гаварылася, што пагроза ў пісаным праве неабходна для перасцярогі, стрымлівання сва-вольных людзей ад злачынных паводзін і захавання ў добрым стане ўсёй дзяржавы. Зыходзячы з гэтага у заканадаўчыя акты ўводзіліся нормы, якія прадугледжвалі пакаранні з выкарыстамнем пакутлівых метадаў злачынныя дзеянні павінна быць «слушнае каранье». Закон дэкларуе справядлівасць, але на карысць феадалаў, бо захоўвае для іх усе льготы і перавап. За адно і тое ж злачынства простых людзей і шляхціцаў каралі па-рознаму. У гэтым выяўляўся класава-саслоўны характар феадаль-нага крымшальнага права.
Статут не ахопліваў усіх відаў пакаранняў, што існавалі на практыцы. Феадал, які чыніў суд над залежнымі людзьмі. мог вызначаць непрадуглед-жаныя законам і нават звычаёвым правам пакаранні. Тое самае адбывалася ў судаводстве гарад-скіх, копных судоу. Асаблівая сістэма пакаранняў існавала ў духоўных судах.
Нягледзячы на жорсткасць прадугледжаных Статутам пакаранняў, яны ў параўнанні з пакараннямі, якія існавалі ў інш. еўрапейскіх краінах таго часу, былі найбольш гуманныя. Гэта выяўлялася у здмове ад смяротнай кары для цяжарных жанчын, ад крымінальнага пакарання дзяцей і падлеткаў, ва ўстанаўленні крымінальнай адказнасці шляхціца за забойства простага чалавека, больш высокай адказнасці за злачынствы супраць жанчын, адносна невялікія тэрміны зняволення.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.