Сістэма кіраўніцтва ў гарадах не была замацавана ў Статуце. Структура і функцыі гарадскіх улад рэгуляваліся спецыяль-нымі граматамі. Адзінага закона пра органы кіравання і суда ў гарадах Вял. кн. Літоўскага доўгі час не было і толькі ў канцы XVIII ст. зроблена спроба ўвесці аднолькавыя правы для ўсіх мяшчан, упарадкаваць судовы лад. Але гэты закон так і астаўся няздзейсненым.[2].
У нормах Статута. якія рэгламентавалі структуру дзярж. органаў, характар іх дзейнасці, а таксама інш. звязаныя з гэтым пытанні, поўнасцю выявілася супярэчлівасць феадаль-нага права. Так, у арт. 1, раздз. 1 Статута абвяшчаўся прынцып адзінства права для ўсіх людзей, побач з гэтым у арт. XIII-XV, раздз. 3 дэкларавалася захаванне ўсіх правоў і прывілеяў для класа феадалаў. Гэта сведчыла аб тым, што нягледзячы на ўвядзенне некаторых прагрэсіўных норм. дзярж. права заставалася феадальным. заснаваным на сацыяльнай і прававой няроўнасці, што стрымлівала развіццё вытворчых сіл грамадства.
Развіццё ваеннага права цесна звязана з паяўленнем агнястрэльнай зброі, якая выклікала псраварот у васннай арганізацыі феадальнага грамадства, змяненне тактычных прыёмаў бою, прафесійнай падрыхтоўкі пушкароў і ружэйных стралкоў. Нормы ваеннага права ў Статуце рэгулявалі ўсе найважнейшыя пытанні фарміравання войска, збору апалчэння. прававога становішча гетмана. адказнасці за вайсковыя злачынствы і інш. Ваеннае права XVI ст. мела нормы, характэрныя для развітога феадалізму, а таксама звычаёвыя, напр., пагалоўнае прыцягненне да абароны айчыны ўсіх мужчын, здольных тры-маць ў руках зброю. Тым самым падрывалася манапольнае права шляхты на нясенне ваеннай службы. Ваенная павіннасць у час рушэння пашыралася на ўсё мужчынскае насельніцтва, незалежна ад веравызнання (выключэнне скла-далі яўрэі, якія толькі ў выпадку прыняцця каталіцкай веры павінны былі ўдзельнічаць у абароне). Аднак асноўная ваенная павіннасць ускладалася пераважна на шляхецкае саслоўе і феадальна залежных сялян. Сеймавыя пастановы і Стат вызначалі патрабаванні да экіпіроўкі ратнікау, іх узбраення. У раздзеле «О обсроне земской» падрабязна рэгламентавалісяі і многія інш. пытанні ваеннага права. Статут прадугледжваў 2 сістэмы судовых органаў: суды для ўсяго насельніцтва, заснаваныя на звычаёвым праве і на законе, саслоўныя суды. Адасобленыя ад адміністрацыі суды ў значнай ступені абмяжоўвалі судовыя функцыі органаў дзярж. кіравання. Былі таксама суды для асобных групі насельніцтва (мяшчан, сялян, татараў і яўрэяў). Гэтыя суды не мелі дастатковай рэгламентацыі ў Статуце, бо дзейнічалі на аснове карана, торы, спецыяльных актаў ці старажытнага.
Вышэйшым судовым органам для ўсяго насельніцтва лічыўся велікакня-жацкі суд, а таксама суд паноў-рады, сейма, суд камісарау, разгляд спраў у велікакняжацкім судзе адбываўся пры ўдзеле вял. князя і радных паноў. На сеймавым судзе, і акрамя вял. князя і паноў-рады, прысутнічалі 8 дэпутатаў сейма. Разглядам спраў па зямельных спрэчках, дзе закраналіся інтарэсы велікакняжацкіх уладанняў, займаліся спецыяль-ныя камісары (камісарскія суды). Падсуднасць велікакняжацкага суда да сярэдзіны XVI ст. была даволі шырокай. Пазней уведзены інстанцыйны парадак, паводле якога судовыя спра- вы разглядаліся ў мясцовых судах па першай інстанцыі, падсуднасць вышэй-шых судоў значна абмежавана. Агульнасаслоўным быў замкавы суд (падзя-ляўся на вышэйшы і ніжэйшы). Галоўная роля ў ім належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі - ваяводу, старосту, дзяржаўцам і іх намеснікам. Падсуднасць яго была даволі шырокай і ахоплівала асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Разглядаліся справы шляхты, мяшчан і сялян. Абавязкам замкавага суда было таксама выкананне прыгавораў і рашэнняў інш. судоў. Статут падрабязна рэгламентаваў парадак правядзення судовых пасяджэнняў, пытанні справаводства (вядзенне актавых кніг).
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.