Найбольш тыповым саслоўным судом, які быў аддзелены ад адміністрацыі, з'яўляўся шляхецкі земскі суд. Яго заснаванне на Беларусі адносіцца да I-й пал. XVI ст., канчатковае прававое афармленне зроблена Бельскім прывілеем 1564 і Статутамі 1566 і 1588. Да 1560-х гадоў суддзі прызначаліся, потым на павятовых сейміках пачалі выбіраць кандыдатаў, з якіх вял. князь зацвярджаў суддзя Земскі суд збіраўся на сесіі ў вызначаныя тэрміны (рокі судовыя) тры разы на год. Падсуднасць не была дакладна вызначана. але закон аднос;ў да яе справы ўсіх паноў, шляхты, князёў і баяр. як;я мелі маёнткі ў гэтым павеце (за выключэннем спраў, аднесеных да юрысдыкцыі велікакняжацкага суда). У асноўным земскі суд разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанай шляхты. Апрача судовага разбору, земскі суд выконваў натарыяльныя дзеянні, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. Стварэнне земскіх судоў азначала важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальным грамадстве, было пачаткам арганізацыі судовай сістэмы, не-залежнай ад мясцовай адміністрацыі. Узнікненне іх стала магчыма дзякуючы пісанаму праву, што ў сзаю чаргу выклікала неабходнасць у новай прафесіі - юрыста. Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзярж. кіравання, быў падкаморскі суд, які разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі.
На новых прынцыпах выбарнасці і ўдзелу прадстаўнікоў насельніцтва ствараліся і войтаўска-лаўніцкія. бурмістраўскія суды, якія дзейінічалі ў гарадах, што мелі магдэбургскае права. Ім былі падсудны крымінальныя грамадзянскія справы гараджан.
Абмежаванне судовай улады вял. князя і паноў-рады адбылося ў 1581, калі быў выдадзены закон аб стварэнні вышэй-шага суда Трыбунала Вяліка-га княства Літоўскага. На яго ўскладалася задача апеляцыйнага разгляду спраў і некаторых спраў па першай інстанцыі. Складаўся з суддзяў – дэпутатаў, якія штогод выбіраліся на павятовых сейміках. Колькасць членаў трыбунала не была пастаяннай, але звычайна іх было каля 40. Справы разгля-даліся калегіямі з 2-7 суддзяў. Для вырашэння спраў, што датычылі царквы, стваралася спецыяль-ная калегія з удзелам прадстаўнікоў духавенства. Асоб-ную катэгорыю спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясаовых ураднікаў і суддзяў. Трыбунал выконваў і некаторыя натарыяльныя дзеянні. Дэкрэты (рашэнні) трыбу нала прымаліся большасцю галасоў, былі канчатковыя і абскарджанню не падлягалі.
Стварэнне выбарньіх судоу адкрывала новую старонку ў развіцці прававой кульгуры грамадства сведчыла аб імкненні да паступовага ўсталявання элементаў прававой дзяржавы. Задачай выбарнага суда станавілася не толькі ахова інтарэсаў дзяржавы. але і прыватнай асобы. правапарадку магчымасць падаваць у суды скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб). Гэты радыкальны паварот у прававой тэорыі і поглядах на ролю суда ў грамадстве, які адбыўся ў Вял. кн. Літоўсокім у XVIст.. пачаўся у Зах. Еуропе толькі ў XVII-XVIII ст. Статут ў значнай меры паставіў дзейнаснь чясаовай адміністрацыі пад кантроль суда. Пераўтварэнне суда ў орган аховы не толькі дзярж., але і прыватных інтарэсау выклкала істотныя змемы ў працэсуальным праве: сцвярджэнне прынцыпау галоснасш. удзелу абаронцы ў суазе. спабоонасці старон. зараджэнне свабоднай ацэнкі доказаў пры захаванні фармалізэсе. Працэсуальнае права паводле Статута было адзіным для грамадзянскіх і крымінальных спраў. Судаводства пачыналася па заяве зацікаўленан стараны - пацярпелага ці яго сваякоў. Увесь працэс меў іскавы характар. Ісцец сам павінен быў збіраць доказы. прад'яўляць іх суду і падтрымліваць абвінавачанне, у любой стадыі працэсу мог адказацца ад іску ці абвінавачання, заключыць міравое пагадненне або памілаваць злачынца. Калі абвінавачанне не знаходзіла пацвярджэння, ісцец мог быць прыцягнуты да адказнасці. Па найбольш цяжкіх злачынствах (дзяржаўныя. ваенныя, некаторыя крымінальныя) вышук і суд былі абавязковымі незалежна ад таго. ці была зроблена адпаведная заява стараной.)
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.