Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 25

Разлікі паміж суб'ектамі гаспадарання ў наяўнай валюце заба-ронены, за выключэннем выпадкаў, вызначаных Нацыянальным бан-кам. Выдача наяўнай замежнай валюты ажыццяўляецца ўпаўнава-жаным банкам пасля праверкі абгрунтаванасці выплаты ў межах і за кошт сродкаў на цякучым валютным рахунку. Калі заканадаўствам прадугледжана магчымасць набыцця валюты на выдаткі, якія могуць аплачвацца наяўнай валютай, то на гэтыя мэты яна можа быць атры-мана і са спецыяльнага рахунку.Для атрымання наяўнай замежнай валюты неабходна падаць ва ўпаўнаважаны банк плацежнае даручэнне, разлік патрэбнасці ў за-межнай валюце, копію загаду аб замежнай камандзіроўцы і іншых да-кўментаў, якія пацвярджаюць выдаткоўванне сродкаў. У плацёжным  даручэнні ўказваюцца прозвішча і ініцыялы працаўніка прадпрыем-ства, упаўнаважанага на атрыманне валюты і рэквізіты яго пашпарта. Валюта, атрыманая прадпрыемствам са свайго рахунку, павінна быць расходавана строга на тыя мэты, на якія яна выдадзена.Замежная валюта, атрыманая ўпаўнаважанай асобай прадпрыемст-ва і прызначаная для выплаты іншым асобам, паддягае абавязковаму Запрыбыткоўванню ў касу прадпрыемства. Валюта выдаецца за кошт сум, атрыманых ва ўпаўнаважаным банку. 3 дазволу Нацыянальнага банка можа ажыццяўляцца выдача наяўнай валюты і з выручкі, атры-манай ад рознічнага гандлю і аказання паслуг грамадзянам за замеж-ную валюту. Асоба, якая накіравана ў замежную камандзіроўку і ат-рымала валюту ва ўпаўнаважаным банку, можа не здаваць яе ў касу, калі атрыманая сума не перавышае суму валюты, прызначаную для выдачы гэтай асобе.Прадпрыемствы могуць мець у сваёй касе наяўную замежную ва-люту ў межах лімітаў рэшткаў валюты ў касе, якія ўстанаўліваюцца ўпаўнаважаным банкам як у рублёвым эквіваленце, так і ў намінале на аснове хадайнііггва прадпрыемстваў з падрабязнай аргументацыяй неабходнасці такога ліміту. У выпадку адсутнасці хадайніцтва наяў-яая замежная валюта падлягае поўнай інкасацыі. Спосабы інкасацыі замежнай валюты вызначаюцца ўпаўнаважаным банкам на падставе заключанага дагавора пасля ўзгаднення з прадпрыемствам.Прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць аперацыі з наяўнай замежнай валютай, павінны мець адасобленыя касавыя памяшканні для прыёмкі і захоўвання валютных сродкаў. Дапускаецца сумяшчэнне касы па рублёвых аперацыях з касай па валютных аперацыях. У такім выпад-ку ў памяшканні касы павінны быць раздзельныя металічныя шкафы або сейфы для адасобленага захоўвання замежнай валюты і айчынных грашовых знакаў. Валютная каса павінна быць застрахавана страха-вой арганізацыяй.Раптоўная рэвізія валютнай касы праводзіцца кожны квартал з поўнай праверкай наяўнай валюты і іншых валютных каштоўнасцей, іпто афармляецца актам. Упаўнаважаныя банкі таксама штокварталь-на ажыццяўляюць праверку касавай дысцыпліны на прадпрыемстве. Калі на абслугоўванні ўпаўнаважанага банка знаходзіцца больш 10 кліентаў, якія працуюць з наяўнай замежнай валютай, праверкі каса-вай дысцыпліны праводзяцца адзін раз у паўгоддзе.Вынікі праверкі афармляюода даведкай, дзе ўказваюцца рэшткі грошай па відах валют на пачатак і канец перыяду, які правяраецца, а таксама абароты па замежнай валюце з выдзяленнем атрыманых ва-лютных сродкаў ад банка, здадзеных у банк і зрасходаваных. Пры выяўленні парушэнняў нарматыўных дакументаў аб вядзенні касавых аперацый з замежнай валютай упаўнаважаны банк можа хадайнічаць перад Нацыянальным банкам аб адкліканні ліцэнзіі на права правя-дзення валютных аперацый.Асаблівасці інкасацыі замежнай валюты.Для інкасацыі замежнай вйлюты інкасатары павінны мець явачныя карткі з надпісам «Валютная». У графе «Сума грашовай выручкі, ук-ладзенай у кайстру (мяшок)», указваецца агульная сума рублёвага эквіваленту наяўнай замежнай валюты, разлічаная па курсе Нацыя-нальнага банка на дату фарміравання кайстры (мяшка). Суправа-джальная ведамасць да кайстры (мяшка) з валютнымі і іншымі каш-тоўнасцямі выпісваецца ў 3 экзэмплярах, з якіх першы ўкладваецца ў кайстру (мяшок), другі перадаецца інкасатару, а трэці застаецца на прадпрыемстве. Паступіўшыя ад інкасатараў у вячэрнюю касу кайст-ры (мяшкі) з замежнай валютай рэгіструюцца ў асобным журнале ўліку прынятых кайстраў (мяшкоў) з каштоўнасцямі і парожніх кай-страў (мяшкоў) ў двух экзэмплярах.Пералік замежнай валюты, якая паступіла ў інкасатарскіх кайст-рах, ажыццяўляецца касірамі касы пераліку пад назіраннем спецы-яльна вьвдзеленых кантралёраў. Кантралёр выдае касіру па адной кай-стры пасля рэгістрацыі яе ў сваім кантрольным лісце прынятых і вы-дадзеных каштоўнасцей з указаннем нумару выдадзенай кайстры і прозвішча касіра. Касір, атрымаўшы кайстру, таксама запісвае ў сваім кантрольным лісце яе нумар і найменне прадпрыемства або абменна-га пункта. Пасля пераліку валютных каштоўнасцей касір занатоўвае ў свой кантрольны ліст сумы валют па наміналу ў разрэзе іх відаў і па-ведамляе аб гэтым кантралёру.Пасля ўскрыцця і пераліку ўсіх кайстраў з валютнымі каштоў-насцямі кантралёр вызначае ў сваіх кантрольных лістах агульную колькасць выдадзеных для пераліку кайстраў, суму пералічаных ва-лютных каштоўнасцей кожнага наймення асобна па кожнаму касіру. У зводным кантрольным лісце вызначаецца агульная сума ўсіх пе-ралічаных каштоўнасцей, сума нястач і лішкаў, а таксама сума банк-нотаў, прынятых на інкаса. Кантралёр робіць зверку адпаведнасці сум пералічаных валютных каштоўнасцей з дадзенымі кантрольных лістоў кожнага касіра, што афармляецца подпісамі касіраў і кантралё-ра ў кантрольных лістах, а затым усе дакументы перадаюцца загад-чыку аперацыйнай касай для фарміравання папкі з касавымі дакумен-тамі дня.Прыёмка замежнай валюты ў касу баніса афармляецца прыходнымі валютнымі ордэрамі, а выдача — расходнымі валютнымі ордэрамі. Пацвярджэннем здачы кліентам наяўнай замежнай валюты ў касу банка з'яўляецца выдадзеная яму касірам квітанцыя, а супрацоўніку банка — другі экзэмпляр прыходнага валютнага ордэра. Пасля заканчэнне працоўнага дня касір падлічвае па касавых да-кументах і справаздачных дакументах валютна-абменньк аперацый сумы прыходу і расходу па кожнаму найменню валюты, запаўняе справаздачную даведку, і вывярае рэшткі валюты, указаныя ў давед-цы, з іх фактычнай наяўнасцю, а касавыя абароты — з аперацыйнымі супрацоўнікамі. У банках, дзе прыходныя і расходныя аперацыі вы-конваюцца загадчыкам аперацыйнай касай, справаздачная даведка не састаўляецца, а касавыя абароты ўключаюцца ў зводную даведку. Важнае месца сярод валютных аперацый займаюць увоз і пера-сылка ў Рэспубліку Беларусь, а таксама вываз і перасылка з яе наяўнай валюты. Значную долю ў агульнай велічыне гэтых аперацый займае вываз наяўнай замежнай валюты Нацыянальным і камерцый-нымі банкамі для наступнага залічэння на іх карэспандэнцкія рахункі ў замежных банках. Вываз наяўнай замежнай валюты за мяжу ад імя Нацыянальнага банка ажыццяўляе яго цэнтральнае сховішча. Аддзя-ленні^ Нацыянальнага банка вывозяць валюту праз інкасатараў у га-лоўныя ўпраўяенні Нацыянальнага банка па іх тэрытарыяльнай пры-належнасці, а апошнія — у цэнтральнае сховішча. Парадак фарміравання і ўпакоўкі падлеглай вывазу валюты, сас-таўлення суправаджальных дакументаў, час і парадак яе перадачы ад-казным асобам замежнага банка, пералічэння і залічэння на карэспан-дэнцкі рахунак і іншыя ўмовы вывазу вызначаюцца ў дагаворы, які заключаюць Нацыянальны банк або банкі з адпаведным замежным банкам. Перавозка да месца перадачы валюты прадстаўнікам замеж-нага банка або ўпаўнаважаным службам ажыццяўляецца аўтамабіль-ным або паветраным транспартам. Інкасатары атрымліваюць валюту па суправаджальных вопісах ў апламбаваных мяшках пасля праверкі правільнасці і цэласці упакоўкі і зверкі сум, абазначаных на ярлыках да мяшкоў, з сумамі, указанымі ў расходных валютных ордэрах, у якіх абавязкова ўказваюцца нумар і дата даверанасці, а таксама дакументаў, якія засведчваюць асобы інкасатараў. Суправаджальныя вопісы састаўляюцца адпраўніком у чатырох экзэмплярах, з якіх тры накіроўваюцца атрымальніку, а чац-вёрты застаецца ў адпраўніка ў касавых дакументах дня разам з ордэ-рам і распараджэннем на адпраўку каштоўнасцей. Прьі вывазе валюты за межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фор-ма суправаджальнага вопісу ўзгадняецца з замежным банкам. Супра-ваджальны вопіс выпісваецца ў двух экзэмплярах, адзін з якіх уклад-ваецца ў мяціок з валютай, а другі застаецца ў цэнтральным сховішчы або ў банку і падшываецца ў касавыя дакументы. На агульную суму валюты. састаўляецца зводны вопіс у трох экзэмплярах, з якіх адзін застаецЦа ў цэнтральным сховішчы або ў банку, другі перадаецца