Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 6

Дапусцім, сума ўкладаў да запатрабавання 5343,8 млрд р., па якіх устаноўлена норма абавязковых рэзерваў у памеры 17%. Такая ж норма абавязковых рэзерваў устаноўлена і па ўкладах на тэрмін да аднаго месяца, велічыня якіх складала 3107,0 млрд р. Па тэрміновых укладах звыш аднаго месяца да 90 дзён уключна, велічыня якіх на па-чатак прагнознага перыяду складала 1624,5 млрд р., велічыня абавяз-ковых рэзерваў устаноўлена ў памеры 13%. Па тэрміновых укладах на тэрмін ад 91 дня да года, велічыня якіх складала, скажам, 936,0 млрд р., норма абавязковых рэзерваў зацверджана ў памеры 5%. Па тэрміновых укладах звыш аднаго года рэзерваванне сродкаў у фондзе абавязковых рэзерваў не ажыццяўляецца. Не прадугледжваецца так-сама стварэнне і залішніх рэзерваў.

Зыходзячы з прыведзеных вышэй умоўных дадзеных велічыня абавязковага рэзервовага фонду разлічана ў табл. 6.4.

Табліца 6.4. Разлік абавязковага рэзервовага фонду на пачатак прагнознага перыяду

Элементы грашовай масы

Сума ўкладаў, млрдр.

Норма абавязковых рэзерваў,%

Рэзервовы фонд, млрд р. (сл.З х сл.4 : 100)

1

2

3

4

1. Уклады да запатрабавання 5343,8 17,0 908,4 2. Уклады на тэрмін да аднаго месяца • 3107,0 17,0 528,2 3. Уклады на тэрмін ад аднаго месяцада90дзёнуключна 1624,5 13,0 211,2 4. Уклады на тэрмін ад 91 дня да аднагогода • 936,0 5,0 46,8

5.Падрахунак 11011,3 1694,6

Няхай у нашым прыкладзе на пачатак прагнознага перыяду сума наяўных грошай у абарачэнні складала 767,4 млрд р., касах банкаў — 149,0 млрд р. і дэпазітаў камерцыйных банкаў у цэнтральным банку 368,4 млрд р. На аснове гэтай інфармацыі грашовая база вызначыцца ў памеры 767,4 + 149,0 + 368,4 + 1694,6 = 2979,4 млрд р.Ведаючы грашовую базу можна вызначыць прагнозную велічыню прапановы грошай. Для гэтага неабходна грашовую базу памножыць на грашовы мультыплікатар, або, інакш кажучы, на каэфіцыент пры-росту грошай. Для выяснення сутнасці грашовага мультыплікатара неабходна разабрацца з методыкай стварэння грошай банкамі. Да-пусцім, банк атрымаў у выглядзе ўкладаў 600 млн р. На першы по-гляд можа паказацца, што ддя таго, каб банк быў гатовы ў любы мо-мант выдаць гэтыя грошы ўкладчыкам, ён павінен усю атрыманую суму грошай трымаць у банку. У такім выпадку не банк плаціў бы працэнты па ўкладах, а наадварот, укладчыкі павінны былі б плаціць банку за захоўванне грошай.Аднак ддя таго, каб у любы момант выдаваць грошы ўкладчыкам, не абавязкова трымаць усю суму ўкладаў у банку, паколькі ніхто не нясе грошы ў банк каб назаўтра іх забраць. Для гэтага дастаткова толькі некаторай часткі грошай, скажам, 15% ад агульнай сумы ўкладаў, якая называецца рэзервамі. У такім выпадку сума рэзерву, які павінен захоўваць банк на беспрацэнтым рахунку ў цэнтральным банку складзе

600 х 15 : 100=90млнр., а камерцыйны банк можа выдаць крэдытаў на суму 600-90=510млнр.У выніку колькасць грошай павялічылася з 600 млн р. да 600+510=1110млнр.Аднак на гэтым павелічэнні працэс стварэння камерцыйнымі бан-камі крэдытных грошай не заканчваецца. Прадпрымальнікі, якія ўзялі крэдыт у камерцыйным банку, будуць расплачвацца ім са сваімі пас-таўшчыкамі шляхам безнаяўнага пералічэння грошай на іх разліковыя рахункі ў іншых банках. Апошнія, атрымаўшы ўклад, пакінуць уста-ляваную суму рэзерву і на астатнія грошы выдадуць крэдыты. Гэты працэс будзе працягвацца да таго часу, пакуль уся сума першапачат-ковага ўкладу не будзе скарыстана ў якасці рэзерву. У нашым прык-ладзе сума створаных банкамі грошай складзе

600:0,15=4000млнр.

Суаднясенне новых грошай да рэзерваў атрымала назву муль-тыплікатара дэпазітнага расшырэння грашовай масы або грашовага мультыплікатара. У аснове дзеяння грашовага мультыплікатара ля-жыць працэс абавязковага рэзервавання сродкаў, якія атрымліваюць камерцыйныя банкі ў выглядзе дзпазітаў на спецыяльных рахунках у цэнтральным банку дзяржавы. Па гэтай прычыне яго часам называ-юць дэпазітным або крэдытным мультыпікатарам. Мультыплікатар — множнік, які выкарыстоўваецца ў эканамічнай тэорыі для вызна-чэння разнастайных узаемасувязей, дзе мае месца мулыпыплікацый-ны эфект.Грашовы мультыплікатар — лічбавы паказчык, які паказвае ў колькі разоў узрасце або скараціцца грашовая маса ў выніку па-ввлічэння або скарачэння ўкладаў у грашова-крэдытную сістэму на адну адзінку. Ён характарызуе патэнцыяльныя магчымасці бан-каўскай сістэмы павялічыць грашовую масу ў абароце. Гэты паказчык часам называюць яшчэ мультыплікатарам дэпазітаў або крэдытным мультыплікатарам.Мультыплікацыйны эфект абумоўлены павышаным уздзеяннем нязначнага змянення ў велічыне банкаўскіх дэпазітаў на грашовую масу і аб'ём крэдытавання ў выніку шматразовага выкарыстання ад-ных і тых жа грошай у банкаўскай сістэме. Ён разлічваецца дзялен-нем адзінкі грашовай масы на абавязковую норму рэзерваў па форму-ле 1:К, дзе К — узровень рэзерваў, выражаны ў десятковых дробах. Такім чынам мультыплікатар знаходзіцца ў адваротнай залежнасці ад узроўню рэзерваў. Пры выкарыстанні некалькіх нормаў абавязко-вых рэзерваў па ўкладах да запатрабавання і тэрміновых укладах раз-лічваецца сярэдняе значэнне грашовага мультыплікатара. У выпадку, калі нехта не пажадае ўносіць грошы ў банк, або забірае раней унесе-ныя грошы, то на адпаведную-суму, памножаную на грашовы муль-тыплікатар, паменшыцца агульная сума створаных банкамі грошай. Такі працэс размнажэння грошай называецца крэдытнай эмісіяй. Крэдытная эмісія — праірс павелічэння банкамі грашовай масы краіны за кошт стварэння банкаўскіх рахункаў для тых кліентаў, якія атрыманыя ад банкаў крэдыты не бяруць наяўнымі грашыма і ажыццяўляюць свае будучыя плацяжы ў безнаяўнай форме. Улічваючы суаднясенне грошай у абарачэнні да дэпазітаў і неадноль-кавыя нормы рэзерваў па ўкладах рознай тэрміновасці для грашовага агрэгата Мі грашовы мультыплікатар разлічваецца па формуле

дзе ГММі— грашовы мультыплікатар ддя параметра Мі; НГА — суаднясенне грошай у абарачэнні да дэпазітаў (норма грошай у абарачэнні);