Порядок создания банков на территории Республики Беларусь и формирования уставного фонда банков. Небанковские кредитно-финансовые организации (материал изложен белорусским языком), страница 13

МІЖНАРОДНЫЯ ПАДЛІКОВЫЯ ГРАШОВЫЯ АДЗІНКІ І КАЛЕКТЫУНАЯ ВАЛЮТА.

Міжнародная падліковая грашовая адзінка- штучная валютная адзінка, я. уяул.сабой умоуны маштаб для сувымярэння міжнар даугавых абав-вау, плацяжоу, вал.рэзервау, дэпазітау, крэдытау, вызначэння курсавых суаднясенняу валют,і супастаулення пак-кау банк.балансау-.(СДР)

СДР — асобыя рэзервовыя актывы, якія створаны Міжнародным валютным фондам і размеркаваны шляхам запісаў на рахунках цэнтральных банкаў, членаў МВФ, прапарцыянальна іх кво-там.


Велічыня СДР складваецца з рэзерваў у наступных валютах: долар ЗША, марка ФРГ, французкі франк, фунт стэрлінгаў і японская йена. У сувязі з гэтым СДР не маюць уласнай вартасці. Іх вартасць вызна-чаецца праз рынкавую вартасць пяці валют і мяняецца ў залежнасці ад курсавых суаднясенняў. Метад вымярэння сярэдняўзважанага курсу адной валюты ў стасунку да пэўнага набору іншых валют на-зываецца валютным кошыкам. Методыку вылічэння курсу СДР да долара ЗША разгледзім на на-ступным умоўным прыкладзе. Дапусцім, валютны кошык СДР скла-даецца з 0,54 адзінкі долара ЗША, 0,46 — маркі ФРГ, 0,74 — фран-цузскага франка, 34 японскіх йен і 0,071 фунта стэрлінгаў. Сярэд-няўзважаны курс СДР разлічваецца як сума здабыткаў гэтых кам-панентаў на рынкавыя курсы валют дадзенага набору да долара ЗША або да іншай валюты, якая ўваходзіць у склад набору (табл. 2.3.). Пераводы ў СДР ажыццяўляюцца толькі з рахунку на рахунак цэнтральных банкаў, у выніку чаго гэта міжнародная падліковая адзінка выкарыстоўваецца ў міждзяржаўных разліках і не ўдзельнічае

ва ўнутраным грашовым абароце членаў МВФ. Выкарыстоўваюцца СДР у міждзяржаўных разліках шляхам санкцыяніраванага МВФ абмену іх на нацыянальныя валюты дзяржаў — удзельніц пагаднення аб СДР, а таксама ў камерцыйных кантрактах для «індэксавання» таварных цэн у крэдытных пагадненнях у якасці мультывалютнай агаворкі з мэтай памяншэння рызыкі ад страт у выніку змянення курсаў валют. Мультывалютная агаворка прадугледжвае індэксацыю плацяжу праз курс СДР. Акрамя міжнародных паддіковых грашовых адзінак у міжнарод-ных разліках можа выкарыстоўвацца калектыўная валюта пэўнай групоўкі дзяржаў. Калектыўная валюта — валюта, якая выкары-стоўваецца для міжнародных разлікаў у міждзяржауных эка-намічных арганізацый. У якасці прыкладу калектыўных валют можна прывесці еўра і грашовую адзінку Азіяцкага клірынгавага саюза. Калектыўная валюта часта з'яўляецца клірынгавай валютай. Клірынгаеая валюта — валютная адзінка, якая выкарыстоўваеі{ца пры разліках, заснаваных на заліку ўзаемных патрабаванняў дзяржаў — удзельніц міжурадавага пагаднення. Клірынгавай валютай з'яўляецца грашовая адзінка Азіяцкага клірынгавага саюза, якая па вартасці раўняецца СДР.

У клірынгавай валюце вядуцца рахункі ў банках і ажыццяўляюцца разнастаўныя аперацыі паміж дзяржавамі, якія заключылі плацёжнае пагадненне. Функцыянуе клірынгавая валюта выключна ў безнаяўнай форме ў выглядзе бухгалтарскіх запісаў на банкаўскіх рахунках. Крыніцай эмісіі такой валюты з'яўляецца ўзаемнае крэдытаванне пас-тавак тавараў і аказанне паслуг краінамі — удзельніцамі плацёжнага пагаднення. Калектыўнай міжнароднай валютнай адзінкай дзяржаў — удзель-ніц Еўрапейскай валютнай сістэмы, з сакавіка 1979 г. і да канца 1998 г. з'яўлялася ЭКЮ. ЭКЮ (Еіігореап сштепсу тіі) — еўрапейская ва лютная адзінка, якая была агульнай мерай вартасці ў механізме аб-менных курсаў і выконвала разліковыя і крэдытныя функцыі. У ад-розненне ад СДР, якія не маюць рэальнага забеспячэння, дзяржавы — удзельніцы Еўрапейскай валютнай сістэмы ўнеслі ў цэнтралізаваны фонд 20% доларавых і 20% залатых нацыянальных запасаў. У выніку дзяржавы ЕВС стварылі ў 1979 годзе залаты фонд у 85 млн унцый, які нязначна ўступае залатому запасу МВФ (107 млн ун-цый) для частковага забеспячэння ЭКЮ. Адна ўнцыя складае 31,103 г золата. У выніку ЭКЮ на 50% былі забяспечаны адлічэннямі ад зала-тых і доларавых запасаў і на 50% — нацыянальнымі валютамі дзяр-жаў — удзельніц ЕВС. Курс ЭКЮ вызначаўся сярэдняўзважаным валютным кошыкам, які ўключаў валюты Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Партугаліі, Францыі і ФРГ. Доля кожнай валюты ў кошыку залежала ад удзельнай вагі дзяржавы ў валавым нацыянальным прадукце ЕЭС, узаемным тавараабароце ў Еўрапейскім фондзе валютнага супрацоўніцгва. Пераглядаліся гэтыя долі адзін раз у пяць гадоў Уведзеная ў 1979 г. еўрапейская валютная адзінка ЭКЮ не існа-вала ў натуры і выкарыстоўвалася толькі у форме безнаяўных разлі-каў, выконваючы ролю квазівалюты. Прыстаўка «квазі» па значэнні адпавядае словам «несапраўдны», «уяўны». ЭКЮ выпускаліся ў вы-глядзе запісаў на рахунках цэнтральных банкаў дзяржаў — удзельніц Еўрапейскай валютнай сістэмы. Аднак у Заходняй Еўропе паступова ўсе разлікі па ўзаемных плацяжах пераводзіліся у ЭКЮ.. У цяперашні час дзяржавы Еўрапейскага саюза, які з 1 студзеня 1995 г. аб'ядноўвае 15 дзяржаў, знаходзяцца на стадыі канчатковай распрацоўкі фінансава-эканамічных крытэрыяў і тэхнічных пытанняў пераходу да агульнай валюты. У адпаведнасці з заключаным у 1991 г. Маастрыхцкім дагаворам прадугледжваецца ўтварэнне валютнага саюза, які грунтуецца на адзінай агульнаеўрапейскай валюце. 3 першапачатковай прапановай захаваць назву ЭКЮ за адзінай еўрапейскай валютай не пагадзілася Германія, паколькі ЭКЮ мае аднолькавую назву з вядомай французскай дарэвалюцыйнай манетай. Таму пасля доўгіх дыскусій на нарадзе кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕЭС, якая адбылася ў Мадрыдзе ў студзені 1995 г., новую валюту вырашылі назваць «еўра». На думку спецыялістаў, перавагі адзінай валюты наступныя: • адпадае неабходнасць у выдатках, звязаных з абменам валюты; • сістэма разлікаў у Еўропе стане больш таннай і простай; • у інвестараў знікне няўпэўненасць датычна будучых абменных курсаў; • новая валюта будзе супрацьстаяць амерыканскаму долару.

Віды валютных сістэм і эвалюцыя сусветнай валютнай сістэмы